Перайсці да зместу

Каштоўныя камяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

Каштоўныя камянімінералы, якія валодаюць прыгожым знешнім выглядам (як правіла, толькі пасля паліроўкі або агранкі) і пры гэтым досыць рэдкія, а як следства і дарагія. Іх шырока выкарыстоўваюць у вытворчасці ювелірных вырабаў, збіраюць у калекцыях, выкарыстоўваюць як банкаўскія актывы.

Цяжка адрозныя на выгляд імітацыі большасці каштоўных камянёў вырабляюцца штучна, імітацыі ці падробкі многіх каштоўных камянёў рабіліся яшчэ ў часы Старажытнага Рыма (у нашы дні такія сінтэтычныя камяні і імітацыі самацветаў вельмі папулярныя, бо кошт іх таннейшы). У 1902 годзе французскі хімік М. А. Вернейль ўпершыню атрымаў і пачаў пастаўляць на сусветны рынак сінтэтычныя рубіны, а крыху пазней сінтэтычныя сапфіры і сінтэтычную шпінель. З'яўленне вялікай колькасці сінтэтычных камянёў не знізіла, а, наадварот, падвысіла значэнне і кошт натуральных, прыродных самацветаў. Менш рэдкія мінералы часта называюць напаўкаштоўнымі.

Вывучэннем каштоўных камянёў як мінералаў і пошукамі спосабаў іх дакладнага распазнавання ад сінтэтычных падробак займаецца профіль мінералогіі — гемалогія. Мастацтва разьбы на каштоўных камянях называецца гліптыка.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах, Т. 8. — Мн., 1999. — С. 201.

Спасылкі