Перайсці да зместу

Лёгкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:10, 22 верасня 2023, аўтар 78.158.4.110 (размовы) (арфаграфія, афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Лёгкія чалавека ў разрэзе. Паветраныя ўваходы і выхады з лёгкіх праз праходы храстковых трубак — бронхі і бранхіёлы. На гэтым малюнку тканка лёгкіх рассечана, каб расчыніць бранхіёлы.

Лёгкія (лац.: pulmo, стар.-грэч.: πνεύμων) — органы паветранага дыхання ў чалавека, усіх млекакормячых, птушак, паўзуноў, большасці земнаводных, а таксама ў некаторых рыб (двудыхаль, гронкапёрых і шматпёраў).

Лёгкімі называюць таксама органы дыхання ў некаторых беспазваночных жывёл (у малюскаў, галатурый і павукападобных).

У лёгкіх ажыццяўляецца газаабмен паміж паветрам, якое знаходзіцца ў парэнхіме лёгкіх і крывёю, якая працякае па лёгачным капілярам.

Беларуская назва лёгкіх звязана з тым, што, калі пры разборцы тушы жывёлы вантробы складаюць у ёмістасць з вадой, лёгкія трымаюцца на вадзе, а астатнія органы тонуць[1]. Назвы ў іншых славянскіх мовах працягваюць праслав.: pluťe/pľuťe (польск.: płuca, чэшск.: plíce), якое ўтворана ад таго ж праіндаеўрапейскага кораня *pleu- «плаваць», што лац.: pulmo і стар.-грэч.: πνεύμων. Унутраная форма слова тут амаль тая ж, што і ў беларускага слова, — «тое, што плавае на вадзе»[2][3].

Многія медыцынскія і біялагічныя тэрміны, звязаныя з лёгкімі, утвораны ад лацінскага кораня pulmo- (напрыклад, пульманалогія — дысцыпліна, якая вывучае хваробы лёгкіх) або ад грэчаскага πνεύμω- (напрыклад, пнеўманія — запаленне лёгкіх).

Параўнальная анатомія

[правіць | правіць зыходнік]

У рыб, якія маюць лёгкія, апошнія з’яўляюцца дадатковым органам дыхання і функцыянуюць разам з органамі воднага дыхання — шчэлепамі.

У паўзуноў і птушак лёгкія змяшчаюцца ў грудным аддзеле агульнай поласці цела, а ў млекакормячых жывёл — займаюць большую частку асаблівай грудной поласці, якая абмежаваная грудной клеткай і аддзеленая ад брушной поласці грудабрушной перашкодай. Лёгкія з’яўляюцца парнымі органамі: паверхня лёгкага звонку пакрыта вісцэральнай плеўрай — серознай абалонкай, якая ў млекакормячых жывёл і ў чалавека высцілае таксама знутры грудную поласць і пярэднюю (у чалавека — верхнюю) паверхні грудабрушной перашкоды (парыетальная плеўра). Лёгкія пастаянна змяняюць сваю форму (экскурсія лёгкіх) у залежнасці ад фазы дыхання (удыху або выдыху).

Зноскі

  1. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. — Прогресс. — М., 1964–1973. — Т. 2. — С. 474.
  2. Boryś W. Słownik etymologiczny języka polskiego. — Wydawnictwo Literackie. — Kraków, 2005. — С. 447. — ISBN 978-83-08-04191-8.
  3. J. P. Mallory,Douglas Q. Adams. Encyclopedia of Indo-European culture. — London: Fitzroy Dearborn Publishers, 1997. — P. 359. — ISBN 9781884964985.