Перайсці да зместу

Капельмайстар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:27, 25 ліпеня 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (афармленне, перанесена: == Крыніцы == → == Літаратура == з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Капельмайстар (ням.: Kapellmeister; пераклад з познелац.: magister capellae) — кіраўнік харавой капэлы і/ці аркестра.

Слова «капельмайстар» у XIX стагоддзі ўжывалася ў дачыненні і да харавога, і да аркестравага дырыжора. У часы барока і венскай класікі прыдворныя капельмайстры, апроч кіравання калектывам музыкантаў, павінны былі таксама пісаць і аранжаваць музыку, прымеркаваную да розных урачыстых выпадкаў (у т.л. застольную — ням.: Tafelmusik). Адной з прафесій Іагана Себасцьяна Баха была прафесія капельмайстра. Іозеф Гайдн, быўшы капельмайстрам у князя Эстэрхазі, большую частку сваіх сачыненняў напісаў для княжацкіх прыдворных канцэртаў. У пазнейшы час абавязкі капельмайстра і кампазітара зліваліся звычайна толькі на пасадзе балетнага капельмайстра (напр. у Расіі — Пуні, Візенціні, Дрыга).