Чарлз Букоўскі
Чарльз Букоўскі | |
---|---|
Charles Bukowski | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Генрых Карл Букоўскі |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1994[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | акцёр, пісьменнік, сцэнарыст, паэт, раманіст, журналіст, аўтар, калумніст, аўтабіёграф, аўтар дзённіка |
Гады творчасці | 1-я палова 1940-х, 1955—1994 |
Кірунак | брудны рэалізм[d], transgressive fiction[d], Разбітае пакаленне і Anti-poetry[d] |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | Flower, Fist and Bestial Wail (1960)[5] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Чарлз Букоўскі, сапр.: Генрых Карл Букоўскі (англ.: Charles Bukowski; 16 жніўня 1920, г. Андэрнах, Германія — 9 сакавіка 1994) — амерыканскі паэт і празаік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і амерыканскага вайскоўца польскага паходжання Генрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1922 годзе сям’я з маленькім Генры, як пазней на амерыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 года пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыццё.
Пасля заканчэння сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадcкім каледжы Лос-Анджэлеса на факультэце англійскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменнікам. У 1941 годзе Чарлз сыходзіць з дому, пасля таго, як бацька, прачытаўшы яго апавяданні, літаральна выкідвае рэчы сына на двор.
Першае апавяданне Букоўскі было надрукаванае ў 1944, праз два гады наступнае. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменніцкай дзейнасці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955 Букоўскі трапляе ў клініку з дыягназам крываточная язва, прычына якой — празмернае ўжыванне алкаголю. Яго выратоўваюць ад смерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.
Пасля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выццё», накладам 200 асобнікаў, пабачыў свет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся» — у 1962 г. Першы зборнік апавяданняў «Усе сракі ў свеце і мая» з’явіўся ў 1966 годзе.
Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве Loujon Press. У пачатку 1960-х Loujon Press таксама выдаваў літаратурны часопіс The Outsider, дзе друкаваліся творы Джэка Керуака, Алена Гінзберга, Генры Мілера, Уільяма Бероуза і іншых. У першым нумары часопіса з’яўляецца падборка вершаў і Чарлза Букоўскі. У 1966 па выніках апытання часопіса «Бук» прызнаны «Аўтсайдарам года».
З 1967 года Букоўскі вядзе калонку «Нататкі старога распусніка» (Notes of A Dirty Old Man) у газеце Open Air, а затым у Los Angeles Free Press. Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе. У 1960-1970-х Чарлз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Еўропе. Гэтым поспехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплочваць пісьменніку 100 долараў штомесяц, каб той мог увесь час прысвячаць творчасці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым праз месяц пасля звальнення ён піша свой першы раман «Пошта», які пабачыў свет у выдавецтве Марціна Black Sparrow Press.
Усе раманы Чарлза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга, Генры Чынаскі, — алкаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадства, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі з’яўляецца ў аповесці «Прызнанні чалавека, звар’яцелага настолькі, каб жыць са звярамі», потым у раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум», «Жанчыны», «Хлеб з вяндлінай».
Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцці паэта, — «Вершы апошняй ночы на Зямлі».
Чарлз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 года ад лейкеміі, у хуткім часе пасля таго, як скончыў свой апошні раман «Макулатура». Цырымонію пахавання ажыццявілі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don’t try).
Творы
Паэзія
- Кветка, кулак і пажадлівае выццё (Flower, Fist and Bestial Wail), 1960
- Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся (Longshot Poems for Broke Players), 1962
- Вершы апошняй ночы на Зямлі (The Last Night of the Earth Poems)
Проза
Зборнікі апавяданняў
- Усе сракі ў свеце і мая (All Assholes In The World And Mine), 1966
- Найпрыгажэйшая жанчына ў горадзе (The Most Beautiful Woman in Town), 1978
Раманы
- Пошта (Post Office), 1971
- Фактотум (Factotum), 1975
- Жанчыны (Women), 1978
- Хлеб з вяндлінай (Ham on Rye), 1982
- Галівуд (Hollywood), 1989
- Макулатура (Pulp), 1994
Беларускія пераклады
Паасобныя паэтычныя творы Ч. Букоўскі на беларускую пераклалі Ю. Цімафеева, Н. Бінкевіч, Г. Комар.
- Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час / Укл. і перакл. з англ. Ю. Цімафеева, Н. Бінкевіч, Г. Комар. — Мн.: Харвест, 2017.
Зноскі
- ↑ а б Charles Bukowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Charles Bukowski // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11851735X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Henry Charles Bukowski Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ Першы паэтычны зборнік Букоўскі.
Літаратура
- Букоўскі, Чарлз (Bukowski, Charles)(недаступная спасылка) // Часопіс «ПрайдзіСвет»: Асоба: Аўтары — Эл.рэсурс prajdzisvet.org
- Sounes, Howard. Charles Bukowski: Locked in the Arms of a Crazy Life: The Biography. — Groove Press, 1999. — 309 p. — ISBN 0-8021-3697-4.
- Cherkovski, Neeli. Hank: The Life of Charles Bukowski. — Random House, 1991. — 337 p. — ISBN 0-394-57526-1.
- Hemmingson, Michael. The Dirty Realism Duo: Charles Bukowski & Raymond Carver. — Wildside Press LLC, 2008. — 184 p. — ISBN 9781434402578.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарлз Букоўскі
- «Чытво». Пачатак рамана
- Апавяданне «Самая прыгожая жанчына ў горадзе» па-беларуску Архівавана 26 лістапада 2020.
- «Ты, тваё піва і твая крутасць». Апавяданне Архівавана 2 студзеня 2021.
- Дзве Архівавана 2 студзеня 2021. падборкі Архівавана 24 лістапада 2020. вершаў па-беларуску
- З усёй адкрытасцю: інтэрв’ю з Чарлзам Букоўскі
- Літаратурныя чытанні «ПрайдзіСвета», прысвечаныя Букоўскі(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 9 сакавіка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Пахаваныя ў Каліфорніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Чарльз Букоўскі
- Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
- Памерлі ад лейкеміі
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя
- Паэты ЗША
- Постаці Лос-Анджэлеса
- Англамоўныя паэты
- Англамоўныя пісьменнікі
- Выпускнікі Гарадскога каледжа Лос-Анджэлеса