Ганна Генадзеўна Комар
Ганна Генадзеўна Комар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, перакладчыца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Дэбют (2018) |
hannakomar.com |
Ганна Генадзеўна Комар (нар. 20 сакавіка 1989, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў баранавіцкай школе № 19, Ліцэі № 1. Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, Школу маладога пісьменніка, Школу паэзіі і перакладу пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Наведвала Перакладчыцкую майстэрню.
Вывучала пісьменства ў магістратуры Уэстмінстэрскага ўніверсітэта (Лондан). Робіць доктарскае даследаванне ва Універсітэце Брайтана.
Сябра рэдкалегіі выдавецтва Skaryna Press.[2]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» (2016), «Recycled» (2018), «Мы вернемся» (2022), «Вызвалі або бяжы» (2023) і «Ribwort» (2023). Паасобныя творы Ганны Комар перакладзены на англійскую, нямецкую, шведскую, нарвежскую, чэшскую, польскую, украінскую, рускую, эстонскую, дацкую мовы.
Перакладае з англійскай. Укладальніца і перакладчыца (разам з Юліяй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч) зборніка перакладаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (2017). Перакладае на англійскую свае тэксты.
Эксперыментуе ў жанры фота і відэа-паэзіі, запісвае свае тэксты з музычным афармленнем[3]. Супрацоўнічала з беларускім электронным гуртом «Maximalism» у межах конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5»[4].
Паэзія, пераклады і проза публікаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж» і газеце «Літаратура і Мастацтва».
Брала ўдзел у паэтычных фестывалях «Вершы на асфальце» (Мінск), «Прадмова» (Мінск, Гродна, Брэст), Літаратурны тыдзень Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), «Час паэтаў» (Люблін), паэтычных слэмах і конкурсах («Вершы на асфальце», «Рухавік», «Дорогой поэт»), праектах «Вершаява» і «Перастварэнне» Фонда Роберта Боша і Беларускага З ПЭН-цэнтра (2017—2018), творчай рэзідэнцыі ірландскага мастака Марка Дзёркана ў музеі Заіра Азгура[5] (2018).
З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[6].
Сябра Беларускага ПЭНа; ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.
Фіналістка конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна (2015), прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2017) у намінацыі «Паэзія», прэміі імя Наталлі Арсенневай (2017).
Таксама працуе ў жанры дакументальнай паэзіі. Спрабуе сябе ў дакументальнай прозе.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Комар. Архіўная копія. — Масква: UGAR, 2022. — P. 56. — 300 экз. — ISBN 9785604694022. — ISBN 9781915601032. Архівавана 30 кастрычніка 2022.
- Страх вышыні. — Мн.: Кнігазбор, 2016.
- Recycled. — London: Hertfordshire Press, 2018.
- Вызвалі або бяжы. — Hochroth Minsk, 2023.
- Ribwort. — 3TimesRebel, Dundee, 2023.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час : зборнік перакладаў / [аўтар-укладальнік Г. Комар; пераклад з англійскай Г. Комар, Ю. Цімафеевай, Н. Бінкевіч]. — Мн. : Harvest, 2017. — 127 с. ; 18 см. — 1000 экз. — ISBN 978-985-18-4133-8
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія імя Марзіі Закір’янавай за найлепшы жаночы твор (2017, Стакгольм),
- прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2018) у намiнацыі «Мастацкі пераклад» за зборнік Ч. Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Ю. Цімафеевай і Н. Бінкевіч)[7],
- прэмія Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова» (2020)[8].
Зноскі
- ↑ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
- ↑ Пра нас(недаступная спасылка). Skaryna Press. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ https://soundcloud.com/anna-komar-913244206/hod-pamizh-blukanniem-i-viartanniem
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ https://www.sb.by/articles/to-li-khudozhnik-to-li-eksponat.html
- ↑ Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў . СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча . pen-centre.by. Архівавана з першакрыніцы 11-02-2019. Праверана 11-02-2019.
- ↑ Известные белорусские поэты получили в Норвегии Премию за свободу слова Архівавана 20 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Комар у каталогу Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
- Прэзентацыя зборніка «Страх вышыні» Архівавана 4 лістапада 2019.
- Старонка Ганны Комар на сайце Літрадыё Архівавана 31 жніўня 2021.
- Вершы на сайце часопіса «Маладосць»
- Беларуская паэтка Ганна Комар стала лепшым жаночым аўтарам года
- У Мінску назвалі пераможцаў прэміі «Дэбют» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Набор 2019 у Школу маладога літаратара W/Rights Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Выступ на Еўрапейскай пісьменніцкай радзе ў Мінску Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Намінанты на прэмію Арсенневай — пра кнігі адно аднаго Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Рэцэнзія на зборнік «Страх вышыні» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Паэтычны слэм «Вершы на асфальце» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Лаўрэатаў конкурсу імя Рыгора Барадуліна ўганаравалі ў Мінску Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Паэтычны слэм «Беларусь — Украіна» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Названая тройка фіналістаў «Заспявай-5» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Ганна Комар пра зборнік «Святло, і паветра, і месца, і час»
- Фестываль «Прадмова» ў Гародні Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Беларускага Калегіюма
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Лаўрэаты прэміі «Дэбют»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі на англійскую мову
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову