Перайсці да зместу

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Лорэнс Мілінгтан Сінг
Richard Laurence Millington Synge
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1914(1914-10-28)
Месца нараджэння Ліверпуль, Вялікабрытанія
Дата смерці 18 жніўня 1994(1994-08-18) (79 гадоў)
Месца смерці Норыдж, Вялікабрытанія
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Laurence Millington Synge[d][1][2]
Маці Katherine Charlotte Swan[d][1][2]
Жонка Ann Stephen[d][3][2]
Дзеці Elizabeth Synge[d][2], Matthew Millington Synge[d][2], Jane Synge[d][2], Alexander Millington Synge[d][2], Charlotte Synge[d][2], Patrick Millington Synge[d][2] і Mary Synge[d][2]
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Біяхімія
Месца працы Лістэраўскі інстытут прафілактычнай медыцыны, Роўэцкі даследчы інстытут, Інстытут прадуктаў харчавання
Альма-матар Кембрыджскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 1952
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг (анг. Richard Laurence Millington Synge; 28 кастрычніка 1914, Ліверпуль18 жніўня 1994, Норыдж) — англійскі біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941-1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года - у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзіна). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы.

Асноўныя працы

Распрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку; адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з А.Дж. П.Марцінам).

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).


Шаблон:Chemist-stub