Перайсці да зместу

Надзін Гордымер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзін Гордымер

Надзін Гордымер[1] (анг. Nadine Gordimer, 20 лістапада 1923, Спрынгс, правінцыя Гаўтэнг, раней Трансвааль — 13 ліпеня 2014, Іаганесбург, ПАР) — паўднёваафрыканская англамоўная пісьменніца, паэтэса. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1991), «якая сваім пышным эпасам прынесла велізарную карысць чалавецтву».

Нарадзілася ў пасёлку Спрынгс недалёка ад Іаганесбурга. Яе бацькамі былі яўрэі, якія эмігравалі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Пісьменніцкую кар'еру пачала ва ўзросце дзевяці гадоў, а яе першае апавяданне «Заўтра прыходзь зноў» (Come Again Tomorrow) было надрукавана, калі Надзін споўнілася 15 гадоў.

Сусветную вядомасць Н. Гордымер атрымала за свой раман «Народ Джулая», які выйшаў у свет у 1981 годзе. Аснову большасці сюжэтаў твораў пісьменніцы складала тэма разбуральнага ўплыву апартэіду на ўзаемаадносіны паміж цемнаскурым насельніцтвам краіны і белым насельніцтвам ПАР[2].

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.359.
  2. http://nn.by/?c=ar&i=131716