Перайсці да зместу

Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам
шведск.: Carl Gustaf Verner von Heidenstam
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 ліпеня 1859(1859-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1940(1940-05-20)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Gustaf von Heidenstam[d][1]
Маці Charlotta Magdalena von Rütterskjöld[d][1]
Жонка Emilie von Heidenstam[d], Olga Wiberg[d] і Greta Sjöberg[d]
Дзеці Nils Belfrage[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, мастак
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам[6] (шв. Carl Gustaf Verner von Heidenstam) (6 ліпеня 1859 — 20 мая 1940) — шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1916) «як найслынны прадстаўнік новай эпохі ў сусветнай літаратуры».

Дэбютаваў неарамантычным зборнікам паэзіі «Паломніцтва і гады вандровак» (1888). У эсэ «Рэнесанс» (1889) выступіў супраць натуралізму. Спалучэнне аўтабіяграфічных рыс з фантастычнымі элементамі ў рамане ў прозе і вершах «Ханс Аліенус» (1892), напісаным пад уплывам ідэй Ф. Ніцшэ. Патрыятычная паэзія ў неарамантычным духу ў зборніках «Вершы» (1895), «Народ» (1899). Узборніках «Новыя вершы» (1915) і «Апошнія вершы» (апубл. 1942) зварот да класіцыстычнага метаду. У зборніках навел «Каралінды» (т. 1—2, 1897—98), «Святы Георгій і дракон» (1900), раманах «Паломніцтва святой Біргіты» (1901), «Род Фолькунгаў» (т. 1—2, 1905—07) і інш. гераізаваны вобраз мінулага Швецыі.

Быў цэнтральнай фігурай у літаратуры 90-х 19-га стагоддзя. У той час як шведская літаратура 1880-х была прасякнутая натуралізмам, фон Хейдэнстам пісаў свае творы ў рамантычным ключы, мяркуючы, што вядучую ролю ў творы мусіць мець фантазія аўтара. У 1908-10 гг. выдаецца яго кніга «Шведы і іх павадыры». Гэтая кніга была напісаная на замову выдавецтва Боніерс як падручнік па гісторыі Швецыі, аналагічны падручніку па геаграфіі Швецыі, створанаму Сельмай Лагерлёф у форме аповесці пра хлопчыка Нільса Хольгерсана і яго падарожжа з дзікімі гусямі.

Палемізаваў з Ю. А. Стрындбергам («Распад і ўпадак пралетарскай філасофіі», 1911). Аўтар мемуараў «Калі цвілі каштаны» (апубл. 1941).

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е C G Verner Heidenstam, von — 1917.
  2. Verner von Heidenstam // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Хейденстам Карл Густав Вернер фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  5. а б (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  6. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.17., Мн., 2003, С.7.
  • Баршчэўскі Л. Хейдэнстам // БЭ ў 18 т. Т. 17. — Мн., 2003.