Яраполк Уладзіміравіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) выпраўленне перасылак |
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. праграму Праўка праз праграму Android App section source |
||
(Не паказана 2 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка) | |||
Радок 33: | Радок 33: | ||
| аўтограф = |
| аўтограф = |
||
}} |
}} |
||
'''Яраполк Уладзіміравіч''' ([[1082]], [[Чарнігаў]] — [[18 лютага]] [[1139]], [[Кіеў]]) — сын [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]], князь [[Пераяслаўскае княства|пераяслаўскі]], [[вялікі князь кіеўскі]] з 1132. Пры ім распалася адзіная [[ |
'''Яраполк Уладзіміравіч''' ([[1082]], [[Чарнігаў]] — [[18 лютага]] [[1139]], [[Кіеў]]) — сын [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]], князь [[Пераяслаўскае княства|пераяслаўскі]], [[вялікі князь кіеўскі]] з 1132 года. Пры ім распалася адзіная [[Кіеўская дзяржава]]. |
||
== Да вялікага княжання == |
== Да вялікага княжання == |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
Як пераяслаўскі князь Яраполк удзельнічаў у многіх паходах супраць полаўцаў, у [[1116]] годзе разам з войскамі бацькі ён выступіў супраць [[Менскае княства|менскага князя]] [[Глеб Усяславіч|Глеба]]. Летапісы гавораць, што ўсё насельніцтва горада [[Друцк]]а было ўведзена ім у паўднёвыя пераяслаўскія землі. Яраполк падтрымліваў добрыя адносіны з састарэлым бацькам, які часта давяраў яму камандаваць войскамі ў войнах з полаўцамі, разам са старэйшым братам [[Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі|Мсціславам]]. У [[1125]] годзе Яраполк адбіў напад полаўцаў на Пераяслаўскае княства ў [[бітва ў Палкасцені|бітве ў Палкасцені]]. |
Як пераяслаўскі князь Яраполк удзельнічаў у многіх паходах супраць полаўцаў, у [[1116]] годзе разам з войскамі бацькі ён выступіў супраць [[Менскае княства|менскага князя]] [[Глеб Усяславіч|Глеба]]. Летапісы гавораць, што ўсё насельніцтва горада [[Друцк]]а было ўведзена ім у паўднёвыя пераяслаўскія землі. Яраполк падтрымліваў добрыя адносіны з састарэлым бацькам, які часта давяраў яму камандаваць войскамі ў войнах з полаўцамі, разам са старэйшым братам [[Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі|Мсціславам]]. У [[1125]] годзе Яраполк адбіў напад полаўцаў на Пераяслаўскае княства ў [[бітва ў Палкасцені|бітве ў Палкасцені]]. |
||
== Уладар дзяржавы падчас распаду == |
|||
== Кіраўнік якая распадаецца дзяржавы == |
|||
{{seealso|Бітва на рацэ Супоі}} |
{{seealso|Бітва на рацэ Супоі}} |
||
Яраполк стаў вялікім князем кіеўскім у [[1132]] годзе пасля смерці старэйшага брата |
Яраполк стаў вялікім князем кіеўскім у [[1132]] годзе пасля смерці старэйшага брата Мсціслава. На час заняцця княжацкага стальца яму было ўжо 49 гадоў, вельмі сталы ўзрост па тых часах. Пад яго непасрэднай уладай быў толькі Кіеў з наваколлем. Смелы воін і здольны палкаводзец, Яраполк быў слабым палітыкам, якія не здолеў спыніць распад дзяржавы на асобныя княствы. |
||
Яблыкам разладу стала родавая сталіца [[Манамахавічы|Манамахавічаў]] — [[Пераяслаўскае княства]]. Паводле традыцыі на пераяслаўскі |
Яблыкам разладу стала родавая сталіца [[Манамахавічы|Манамахавічаў]] — [[Пераяслаўскае княства]]. Паводле традыцыі на пераяслаўскі сталец звычайна садзіўся старэйшы ў родзе. Пасля пераходу Яраполка на стол у Кіеве, паводле радавога права яно павінна было дастацца старэйшаму пасля Яраполка сярод нашчадкаў [[Уладзімір Манамах|Манамаха]] — яго малодшаму брату [[Вячаслаў Уладзіміравіч|Вячаславу]]. Аднак, імаверна па дамоўленасці з братам Мсціславам<ref name=PAE />, Яраполк пасля свайго пераходу з Пераяслава ў Кіеў пасадзіў на сваё месца яго сына [[Усевалад Мсціславіч, князь наўгародскі|Усевалада Мсціславіча]]. Малодшыя Уладзіміравічы [[Юрый Далгарукі|Юрый]] і [[Андрэй Уладзіміравіч Добры|Андрэй]], не без падстаў, убачылі ў гэтым кроку намер Яраполка зрабіць Мсціславічаў сваімі спадчыннікамі<ref name=PAE />, і Юрый выгнаў Усевалада з Пераяслава. Яраполк паспрабаваў загасіць канфлікт і перавёў у Пераяслаў з [[Полацкае княства|Полацка]] іншага сына Мсціслава — [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяслава]]. Гэты крок аказаўся памылкай: у Полацку да ўлады вярнуліся адхіленыя ад яе нядаўна нашчадкі [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Брачыславіча]]. Кандыдатура Ізяслава не задаваляла Юрыя, тому пераяслаўскім князем урэшце стаў, як і мусіў ад пачатку — [[Вячаслаў Уладзіміравіч]]. Ізяслаў Мсціславіч перамясціўся ў [[Турава-Пінскае княства|Тураў]]. |
||
Аднак Вячаславу не падабаўся Пераяслаў, які стаяў на шляху ўсіх палавецкіх набегаў |
Аднак Вячаславу не падабаўся Пераяслаў, які стаяў на шляху ўсіх палавецкіх набегаў на левым беразе Дняпра. У 1134 годзе ён вярнуўся ў Тураў, адняўшы яго ў Ізяслава. Апошні быў незадаволены. Яраполк ізноў паспрабаваў правесці перадзел стальцоў: ён прапанаваў Юрыю Пераяслаў, але з умовай, што той аддасць Ізяславу [[Растоў]]. Аднак Юрый утрымаў за сабой большую частку [[Паўночна-Усходняя Русь|Растоўскага княства]]. Абражаны Ізяслаў пераехаў у Ноўгарад да брата Усевалада і заключыў саюз з [[Чарнігаўскае княства|чарнігаўскімі]] князямі, якія, пасля адмовы [[Алег Святаславіч|Алега]] і [[Давід Святаславіч|Давыда Святаславічаў]] змагацца за кіеўскі прастол, аказаліся па-за кругам прэтэндэнтаў на вярхоўную ўладу ў Русі і шукалі любой магчымасці змяніць гэтае становішча. Пачалася вайна. |
||
У канцы [[1134]] года Яраполку ўдалося дамовіцца з Ізяславам, аддаўшы яму [[Валынскае княства]]; князя валынскага [[Андрэй Уладзіміравіч Добры|Андрэя Уладзіміравіча Добрага]] ён пасадзіў кіраваць Пераяславам. Аднак вайна з чарнігаўцамі і іх саюзнікамі полаўцамі не спынялася, яны ўрываліся за Днепр і спусташалі кіеўскія наваколлі. Нерашучасць вялікага князя і яго нацягнутыя адносіны з усімі сваякамі пагаршалі сітуацыю. У наступным годзе Яраполк быў разбіты на [[рака Супой|р. Супоі]] войскамі [[Усевалад Ольгавіч|Усевалада Ольгавіча]] і паводле міру пагадзіўся саступіць яму [[Курск]] і [[Пасем'е]], якімі за 8 гадоў да гэтага Усевалад адплаціў Мсціславу Вялікаму за неўмяшанне таго ў спрэчку за чарнігаўскае княжанне паміж Усеваладам і яго дзядзькам [[Яраслаў Святаславіч|Яраславам Святаславічам]]<ref name=PAE>''[[Пресняков А. Е.]]'' Княжое право в Древней Руси. Лекции по русской истории. Киевская Русь — М.: Наука, 1993. ISBN 5-02-009526-5</ref>. Паслабленнем аўтарытэту кіеўскага князя скарысталіся [[Наўгародская зямля|наўгародцы]]: у [[1136]] годзе яны выгналі пляменніка Яраполка, Усевалада Мсціславіча, вызвалілся ад улады Кіева і абвясцілі «вольнасць у князях». |
У канцы [[1134]] года Яраполку ўдалося дамовіцца з Ізяславам, аддаўшы яму [[Валынскае княства]]; князя валынскага [[Андрэй Уладзіміравіч Добры|Андрэя Уладзіміравіча Добрага]] ён пасадзіў кіраваць Пераяславам. Аднак вайна з чарнігаўцамі і іх саюзнікамі полаўцамі не спынялася, яны ўрываліся за Днепр і спусташалі кіеўскія наваколлі. Нерашучасць вялікага князя і яго нацягнутыя адносіны з усімі сваякамі пагаршалі сітуацыю. У наступным годзе Яраполк быў разбіты на [[рака Супой|р. Супоі]] войскамі [[Усевалад Ольгавіч|Усевалада Ольгавіча]] і паводле міру пагадзіўся саступіць яму [[Курск]] і [[Пасем'е]], якімі за 8 гадоў да гэтага Усевалад адплаціў Мсціславу Вялікаму за неўмяшанне таго ў спрэчку за чарнігаўскае княжанне паміж Усеваладам і яго дзядзькам [[Яраслаў Святаславіч|Яраславам Святаславічам]]<ref name=PAE>''[[Пресняков А. Е.]]'' Княжое право в Древней Руси. Лекции по русской истории. Киевская Русь — М.: Наука, 1993. ISBN 5-02-009526-5</ref>. Паслабленнем аўтарытэту кіеўскага князя скарысталіся [[Наўгародская зямля|наўгародцы]]: у [[1136]] годзе яны выгналі пляменніка Яраполка, Усевалада Мсціславіча, вызвалілся ад улады Кіева і абвясцілі «вольнасць у князях». |
Актуальная версія на 00:12, 24 снежня 2024
Яраполк Уладзіміравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Усевалад Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Уладзіміравіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1082[1][2] |
||||||
Смерць |
18 лютага 1139 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Уладзімір Манамах[1][2] | ||||||
Маці | Гіта Уэсекская[3] | ||||||
Дзеці | Васілька Яраполкавіч | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яраполк Уладзіміравіч (1082, Чарнігаў — 18 лютага 1139, Кіеў) — сын Уладзіміра Манамаха, князь пераяслаўскі, вялікі князь кіеўскі з 1132 года. Пры ім распалася адзіная Кіеўская дзяржава.
Да вялікага княжання
[правіць | правіць зыходнік]Яраполк нарадзіўся, хутчэй за ўсё, у Чарнігаве, дзе тады княжыў яго бацька, Уладзімір Манамах. У 1103 годзе 21-гадовы князь прыняў удзел у паходзе супраць полаўцаў. Манамах, які стаў у 1113 годзе вялікім князем кіеўскім, у 1114 годзе пасля смерці сына Святаслава зрабіў Яраполка пераяслаўскім князем.
Як пераяслаўскі князь Яраполк удзельнічаў у многіх паходах супраць полаўцаў, у 1116 годзе разам з войскамі бацькі ён выступіў супраць менскага князя Глеба. Летапісы гавораць, што ўсё насельніцтва горада Друцка было ўведзена ім у паўднёвыя пераяслаўскія землі. Яраполк падтрымліваў добрыя адносіны з састарэлым бацькам, які часта давяраў яму камандаваць войскамі ў войнах з полаўцамі, разам са старэйшым братам Мсціславам. У 1125 годзе Яраполк адбіў напад полаўцаў на Пераяслаўскае княства ў бітве ў Палкасцені.
Уладар дзяржавы падчас распаду
[правіць | правіць зыходнік]Яраполк стаў вялікім князем кіеўскім у 1132 годзе пасля смерці старэйшага брата Мсціслава. На час заняцця княжацкага стальца яму было ўжо 49 гадоў, вельмі сталы ўзрост па тых часах. Пад яго непасрэднай уладай быў толькі Кіеў з наваколлем. Смелы воін і здольны палкаводзец, Яраполк быў слабым палітыкам, якія не здолеў спыніць распад дзяржавы на асобныя княствы.
Яблыкам разладу стала родавая сталіца Манамахавічаў — Пераяслаўскае княства. Паводле традыцыі на пераяслаўскі сталец звычайна садзіўся старэйшы ў родзе. Пасля пераходу Яраполка на стол у Кіеве, паводле радавога права яно павінна было дастацца старэйшаму пасля Яраполка сярод нашчадкаў Манамаха — яго малодшаму брату Вячаславу. Аднак, імаверна па дамоўленасці з братам Мсціславам[4], Яраполк пасля свайго пераходу з Пераяслава ў Кіеў пасадзіў на сваё месца яго сына Усевалада Мсціславіча. Малодшыя Уладзіміравічы Юрый і Андрэй, не без падстаў, убачылі ў гэтым кроку намер Яраполка зрабіць Мсціславічаў сваімі спадчыннікамі[4], і Юрый выгнаў Усевалада з Пераяслава. Яраполк паспрабаваў загасіць канфлікт і перавёў у Пераяслаў з Полацка іншага сына Мсціслава — Ізяслава. Гэты крок аказаўся памылкай: у Полацку да ўлады вярнуліся адхіленыя ад яе нядаўна нашчадкі Усяслава Брачыславіча. Кандыдатура Ізяслава не задаваляла Юрыя, тому пераяслаўскім князем урэшце стаў, як і мусіў ад пачатку — Вячаслаў Уладзіміравіч. Ізяслаў Мсціславіч перамясціўся ў Тураў.
Аднак Вячаславу не падабаўся Пераяслаў, які стаяў на шляху ўсіх палавецкіх набегаў на левым беразе Дняпра. У 1134 годзе ён вярнуўся ў Тураў, адняўшы яго ў Ізяслава. Апошні быў незадаволены. Яраполк ізноў паспрабаваў правесці перадзел стальцоў: ён прапанаваў Юрыю Пераяслаў, але з умовай, што той аддасць Ізяславу Растоў. Аднак Юрый утрымаў за сабой большую частку Растоўскага княства. Абражаны Ізяслаў пераехаў у Ноўгарад да брата Усевалада і заключыў саюз з чарнігаўскімі князямі, якія, пасля адмовы Алега і Давыда Святаславічаў змагацца за кіеўскі прастол, аказаліся па-за кругам прэтэндэнтаў на вярхоўную ўладу ў Русі і шукалі любой магчымасці змяніць гэтае становішча. Пачалася вайна.
У канцы 1134 года Яраполку ўдалося дамовіцца з Ізяславам, аддаўшы яму Валынскае княства; князя валынскага Андрэя Уладзіміравіча Добрага ён пасадзіў кіраваць Пераяславам. Аднак вайна з чарнігаўцамі і іх саюзнікамі полаўцамі не спынялася, яны ўрываліся за Днепр і спусташалі кіеўскія наваколлі. Нерашучасць вялікага князя і яго нацягнутыя адносіны з усімі сваякамі пагаршалі сітуацыю. У наступным годзе Яраполк быў разбіты на р. Супоі войскамі Усевалада Ольгавіча і паводле міру пагадзіўся саступіць яму Курск і Пасем'е, якімі за 8 гадоў да гэтага Усевалад адплаціў Мсціславу Вялікаму за неўмяшанне таго ў спрэчку за чарнігаўскае княжанне паміж Усеваладам і яго дзядзькам Яраславам Святаславічам[4]. Паслабленнем аўтарытэту кіеўскага князя скарысталіся наўгародцы: у 1136 годзе яны выгналі пляменніка Яраполка, Усевалада Мсціславіча, вызвалілся ад улады Кіева і абвясцілі «вольнасць у князях».
Апошні раз нашчадкі Манамаха аб’ядналіся ў 1138 годзе, калі Усевалад Ольгавіч ізноў пачаў вайну з Яраполкам. На гэты раз пад сцягі кіеўскага князя сабраліся войскі Кіева, Пераяслава, Растова, Полацка, Смаленска, палкі з Галіча і 30-тыс. венгерскае войска, якое даслаў яму кароль Венгрыі Бела II Сляпы. Аблога Чарнігава вымусіла Усевалада заключыць мір (1139). Незадоўга да смерці Яраполк у сваю чаргу аказаў Белу II дапамогу супраць яго ўнутраных ворагаў. 18 лютага 1139 года 57-гадовы Яраполк памёр, перадаўшы трон брату Вячаславу.
У 1116 годзе Яраполк ажаніўся з аланкай Аленай, якая нарадзіла сына Васілька Яраполкавіча.
Вынікі кіравання
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад бацькі і старэйшага брата Яраполк не валодаў ні дыпламатычнымі навыкамі, ні аўтарытэтам для ўтрымання дзяржавы ад распаду на асобныя княствы. Смелы ў маладосці, да старасці князь стаў залішне асцярожным у прыняцці рашэнняў і не змог завалодаць ініцыятывай у аб’ектыўна распачатай у 1130-х гадах барацьбе дзвюх сіл (малодшых Уладзіміравічаў з аднаго боку, Ольгавічаў і Мсціславічаў з іншай).
Да моманту смерці Яраполка, па-за яго кантролем ужо знаходзіліся Полацк, Ноўгарад і Чарнігаў. Намінальную лаяльнасць Кіеву захоўвала Растова-Суздальскае княства.
Зноскі
- ↑ а б Ярополк II Владимирович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIа. — С. 816–817.
- ↑ а б Ярополк II-й Владимирович // Русский биографический словарь — СПб.: 1913. — Т. 25. — С. 161–162.
- ↑ Гида // Русский биографический словарь — М.: 1916. — Т. 5. — С. 174–175.
- ↑ а б в Пресняков А. Е. Княжое право в Древней Руси. Лекции по русской истории. Киевская Русь — М.: Наука, 1993. ISBN 5-02-009526-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярополк II Владимирович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраполк Уладзіміравіч
- Іпацьцеўскі летапіс
- Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ
- К.Рыжов Все монархи мира(недаступная спасылка)