Фікус

род кветкавых раслін
(Пасля перасылкі з Ficus)

Фі́кус (Ficus) — род кветкавых раслін сямейства тутавых (Moraceae).

Фікус

Лісце і плады інжыра (Ficus carica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ficus L. (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19081
NCBI  3493
EOL  60627
GRIN  g:4665
IPNI  327905-2

Больш за 800 (больш за 2000[4]) відаў. Пашыраны пераважна ў вільготных трапічных лясах Паўднёвай Азіі, Малайскага архіпелага, Новай Гвінеі, Саламонавых астравоў.

Апісанне

правіць

Вечназялёныя, зрэдку лістападныя дрэвы, кусты і ліяны. Вышыня некаторых дасягае 40 м пры дыяметры ствала 3—5 м. Многія віды фікусаў маюць паверхневыя карані. Лісце суцэльнае або лопасцевае даўжынёй да 70 см. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя. Плады падобныя да касцянкі. Усе часткі раслін утрымліваюць у сабе млечны сок.

Выкарыстанне

правіць

Фікусы вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін. Плады многіх відаў фікусаў ядомыя (інжыр, сікамор і інш.). Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну. Сок лістоў можа выклікаць раздражненне і алергічныя рэакцыі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Ficus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Фикус // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
  5. Сергей Бесараб Про фикусы, их обжигающий млечный сок и аэроаллергены // Патрэон — patreon.com, 21 кастрчніка 2021, 01:39

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 382. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі

правіць