Інжыр
Інжыр, вінная ягада, смакоўніца, фігавае дрэва (Fícus cárica) — субтрапічны лістападны фікус, кветкавая расліна сямейства тутавых. Пашыраны ў дзікім стане ў Міжземнамор'і, Малой Азіі, Іране, Індыі. У Паўночнай Амерыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і ў Крыму вырошчваюць у адкрытым грунце як каштоўную пладовую расліну , якая дае плады — вінныя ягады. Больш за 600 сартоў.
Інжыр | |||||||||||||||||
Лісці і плады інжыру | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ficus carica L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Шырока распаўсюджаны ў краінах Міжземнамор'я, у Грузіі, у гарах Арменіі, на Апшэронскім паўвостраве, у цэнтральных раёнах Азербайджана, на Чарнаморскім узбярэжжы Краснадарскага краю і Абхазіі.
Інжыр — адна з самых старажытных культурных раслін, як мяркуецца, — самая старажытная[3][4]. У культуры інжыр вырошчваўся спачатку ў Аравіі, адкуль быў запазычаны Фінікіяй, Сірыяй і Егіптам. У XIII стагоддзі да н. э. адыгрываў важную ролю ў сельскай гаспадарцы царства Пілас. У Амерыку трапіў толькі ў канцы XVI стагоддзя.
У Бібліі у склад кнізе Быццё фігавы ліст выкарыстоўваўся Адамам і Евай для прыкрыцця галізны.
Назва
правіцьВідавы эпітэт дадзены па месцы, якое лічыцца радзімай інжыру — горная вобласць старажытнай Карыі, правінцыі Малой Азіі.
Батанічнае апісанне
правіцьСубтрапічнае пладовае раскідзістае шматствольнае дрэва са ствалом да 75 см у дыяметры ці куст са светла-шэрай, гладкай карой вышынёй да 10 метраў з моцным карэнішчам і млечнікамі ва ўсіх органах[5]. Жыве да 200 гадоў.
Лісце простае, буйное, чарговае, 3-5-7-пальчата-лопасцевае або паасобнае, знізу апушанае, жорсткае, з ападаючымі прылісткамі[5]. У пазухах лісця развіваюцца скарочаныя генератыўныя парасткі, якія нясуць суквецці двух тыпаў — капрыфігі і фігі. Маладыя парасткі зялёныя, гладкія ці апушаныя.
Двухдомная расліна, кветкі сабраныя ўнутры грушападобных мясістых суквеццяў дзвюх форм (капрыфігах на мужчынскіх дрэвах, фігах — на жаночых). Суквецці развіваюцца на розных дрэвах, характарызуюцца тым, што вось разрастаецца ў шарападобна-авальнае ўтварэнне з адтулінай на верхавіне і паражніной унутры, дзе размяшчаюцца дробныя несамастойныя раздзельнаполыя кветкі.
Капрыфігі — больш дробныя суквецці, якія змяшчаюць мужчынскія кветкі: Формула кветкі: [6] і Фігі — жаночыя галавыя кветкі з кароткімі слупкамі: [6] — буйныя суквецці, у якіх мужчынскія кветкі рэдукаваныя, а жаночыя маюць доўгія слупкі, і пасля апладнення ўтвараюць аднанасенныя плады[5].
Плод — дробная сямянка ўнутры суплоддзя, запоўненага салодкай мякаццю. У сушаных пладах (вінных ягадах) да 77 % цукру, шмат вітамінаў, кальцыю, фосфару, жалеза.
Фігі ператвараюцца ў сакавітыя, салодкія, грушападобныя суплодзі з насеннем унутры. Яны пакрытыя тонкай скуркай з дробнымі валасінкамі. На верхавіне маецца адтуліна — вочка, прыкрытае лускавінкамі. Суплодзі інжыра маюць афарбоўку ад жоўтай да чорна-сіняй, у залежнасці ад сорту. Часцей сустракаюцца жоўта-зялёныя плады.
Хімічны склад
правіцьПлады інжыру
|
Сушаныя плады інжыру
|
Свежыя плады інжыра ўтрымліваюць да 24 % (па іншых дадзеных, да 75 % [7]) цукроў (глюкоза, фруктоза), а сушаныя — да 37 %. У пладах змяшчаюцца арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, бялкі, тлушчы, у лісці — кумарыны (галоўныя з іх — псарален і бергаптэн)[5][7].
Свежыя плады інжыра ўтрымліваюць да 1,3 % бялкоў, 11,2 цукроў, кіслот толькі 0,5 %. У сушоных фігах доля бялку павялічваецца да 3-6 %, цукру — да 40-50 %, што надае ім глыбокі салодкі смак і адчуванне сытасці (каларыйнасць сушоных пладоў — 214 ккал на 100 г). Ёсць у іх і вітаміны (β-каратын, B1, B3, PP, C), і мінеральныя рэчывы (натрый — 18 мг на 100 г, калій — 268, кальцый — да 34, магній — да 20, фосфар — до 32). Калію так многа, што па яго ўтрыманню інжыр саступае толькі арэхам.
Няспелыя плады ўтрымліваюць з'едлівы млечны сок, таму неядомыя.
Сушаныя плады адрозніваюцца высокай каларыйнасцю і ўтрымліваюць 50—77 % цукроў[8].
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
правіцьІнжыр свежы Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 74 ккал 310 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніца: USDA Nutrient database |
Інжыр ужываюць у свежым, сушоным і кансерваваным выглядзе. Са свежых пладоў вараць варэнне і джэм. У пладах мноства вельмі дробнага насення, на смак плады прыкра- або умерана-салодкія. Для сушкі больш падыходзіць светлы, з залацістай скуркай і белай мякаццю, каля 5 см у дыяметры. Сушаць суплодзі 3-4 дня пад сонцам. Лічыцца, што чым драбней плады, тым інжыр смачней. Калі ў кожным плодзе больш за 900 насення — гэта вельмі добры, далікатны інжыр. Калі менш 500 — вельмі пасрэдны. Існуе і безнасенны сорт, які не мае патрэбы ў апыленні з дапамогай Blastophaga psenes, але яго суплодзі не такія смачныя і сакавітыя.
У андалускім Коіне традыцыйна выпякаўся інжырны хлеб.
Ураджай інжыра ў культуры багаты — да 20 тон на гектар. Інжыр непатрабавальны: можа расці на бедных землях, камяністых асыпках, скалах, каменных сценах. Аднак, магутныя дрэвы сустракаюцца ў далінах рэк, ва ўмовах добрага водазабеспячэнне. Плоданасіць інжыр пачынае на другі-трэці год, жыве да 30-60, а ў некаторых выпадках да 300 гадоў.
У некаторых месцах для штучнага апылення кветак фігавае дрэва праводзіцца капрыфікацыя .
Інжыр сушоны Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 249 ккал 1041 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніца: USDA Nutrient database |
Шкоднікі
правіцьЛісце і плады інжыру пашкоджваюць вусені матылькоў віду Simaethis nemorana.
Лекавае выкарыстанне
правіцьУ якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце інжыра (лац.: Folium Ficusi caricae), якое збіраюць пасля зняцця пладоў у верасні — кастрычніку і высушваюць. З сыравіны атрымліваюць прэпарат «Псаберан», які выкарыстоўваецца для лячэння гнёздавай лысасці і вітыліга[7].
З даўніх часоў фігі выкарыстоўваюць у медыцыне. Іх ўжывалі як сродак ад кашлю, ад захворванняў горла, для чаго суплодзя заварвалі кіпенем або гарачым малаком. Мякаць ж пладоў валодае добрым патагонным і гарачкапаніжальным дзеяннем. Акрамя таго, жалеза ў інжыры больш, чым у яблыках, таму яго рэкамендавалі хворым, якія пакутуюць жалезадэфіцытнай анеміяй. Так як у лісці ўтрымліваецца кумарын (рэчыва, якое падвышае адчувальнасць арганізма да сонечнай радыяцыі), яны таксама знайшлі прымяненне. Інжыр валодае вялікай пажыўнасцю, супакойвае запал у целе і здавальняе смагу. Інжыр карысны пры сэрцабіцці, бранхіяльнай астме, кашлю, болях у грудзях, агрубленні плеўры ; ужыванне яго ў ежу з міндалем дапамагае пры моцным пахуданні. Сушаны інжыр валодае слабільным дзеяннем. Сіроп з інжыра з'яўляецца тонікам для дзяцей: ён павышае іх апетыт і паляпшае страваванне. Інжырны сіроп дапамагае пры цягліцавым рэўматызме, захворваннях скуры, камянях у нырках і мачавом пузыры, павелічэнні аб'ёму печані і болях (пры прастудным захворванні жаночых палавых органаў).
Плады інжыру ўваходзяць у склад лекавага сродку «Кафіёл»[7].
Пакаёвая расліна
правіцьМесца | Краіна | Вытворчасць (у тоннах) |
---|---|---|
1 | Турцыя | 274,535 |
2 | Егіпет | 171,062 |
3 | Алжыр | 110,058 |
4 | Марока | 102,694 |
5 | Іран | 78,000 |
6 | Сірыя | 41,224 |
7 | ЗША | 35,072 |
8 | Бразілія | 28,010 |
9 | Албанія | 27,255 |
10 | Туніс | 25,000 |
Сустветная вытворчасць | 1,031,391 | |
Крыніца: Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН[9] |
У сярэдніх і паўночных раёнах Расіі інжыр вырошчваюць у пакоях[5]. У яго буйное лопасцевае прыгожае лісце, на зіму ападае. У пакаёвай культуры здольны даваць плады[5], якія часцей за спеюць у канцы лета або восенню, часам вясной. Інжыр размножваюць зімовымі (без лісця) і летнімі (зялёнымі) тронкамі. Зімовыя тронкі зразаюць з адна- двухгадовых парасткаў і садзяць рана вясной, да распускання пупышак, у лёгкую супяшчаную глебу. Зялёныя тронкі саджаюць у канцы вясны — у пачатку лета ў пясок і ўтрымліваюць да ўкаранення ў вільготным асяроддзі пад шклянкай або іншай шклянай хованкай. І тыя, і іншыя тронкі ў цёплым месцы лёгка ўкараняюцца. Укаранелыя тронкі высаджваюць у гаршкі.
Улетку ўтрымліваюць на светлых падваконніках пры багатым паліванні, зімой — у прахалодным месцы пры вельмі ўмераным паліванні, толькі б зусім не перасохла зямля. Да трохгадовага ўзросту штогод вясной, да пачатку росту, перасаджваюць у дзярнова-перагнойную глебу. Дарослыя расліны перасаджваюць праз два-тры гады ў шырокі посуд, у больш цяжкую зямлю.
Выкарыстанне
правіцьСпажываецца ў свежым выглядзе і пасля перапрацоўкі (сушка, варэнне, джэм, кампот). Сушаныя фігі можна заварваць у якасці сурагату кавы[5].
Трэба памятаць, што хворым цукровым дыябетам, вострымі запаленчымі захворваннямі кішачніка і з парушэннямі абмену шчаўевай кіслаты ўжыванне інжыру супрацьпаказана[5].
У медыцыне
правіцьАкрамя ўжывання ў ежу, інжыр можа быць выкарыстаны ў медыцынскіх мэтах. У навуковай медыцыне плады інжыру могуць ужывацца для лячэння тромбаэмбалічных захворваннях. Карысныя яны і для лячэння сардэчна-сасудзістай сістэмы. Асабліва цэнны інжыр, свараны ў малацэ. Яго ў такім выглядзе выкарыстоўваюць для лячэння верхніх дыхальных шляхоў, бранхітаў, бронхаэктатычнай хваробы[5].
У народнай медыцыне інжыр выкарыстоўваецца здаўна пры гастрытах, хранічных запорах, а таксама для паляпшэння складу крыві, як адхарквальны і мачагонны сродак[5].
Культурныя аспекты
правіцьДжэймс Цісо. «Праклён смакоўніцы», паміж 1886 і 1894
|
Антон Зедэр . «Лімоннае, інжырнае, грушавае і міндальнае дрэвы», 1890
|
У Кнізе Быцця ў Бібліі Адам і Ева апранулі сябе фігавым лісцем (Быццё 3:7) пасля ўжывання ў ежу «забароненага плоду » з Дрэва Пазнання Дабра і Зла . Акрамя таго, намаляванае фігавае лісце ўжо даўно выкарыстоўваецца для пакрыцця палавых органаў аголеных фігур у жывапісе і скульптуры. Калекцыянеры мастацтва і арганізатары выставак часта дадаюць гэтыя выявы праз доўгі час пасля заканчэння арыгінальнага твору. Выкарыстанне фігавага лістка ў якасці абаронцы сціпласці або нейкага шчыта увайшло ў мову.
Кніга Другі закон вызначае інжыр у якасці аднаго з Сямі відаў (Другі закон 8:7-8), якія апісваюць урадлівасць зямлі Ханаанскай. Гэта набор з сямі раслін, якія растуць на Блізкім Усходзе, што разам могуць забяспечваць ежай круглы год. Спіс арганізаваны па даце збору ўраджаю, інжыр пералічаны чацвёртым з-за яго паспявання на працягу лета.
Акрамя таго, у Бібліі (Матфей 21:18-22 і Марк 11: 12-14, 19-21) падаецца гісторыя Ісуса, які знайшоў смакоўніцу, калі ён галодны; дрэва было з лісцем, але без пладоў. Ісус праклінае смакоўніцу, якая вяне.
Біблейская цытата «кожны чалавек пад сваёй вінаграднай лазой і смакоўніцаю» (Кніга Цароў 04:25) была выкарыстана для абазначэння міру і працвітання. Звычайна цытуецца ў адносінах да таго жыцця, якое павінна было быць пад кіраўніцтвам пасяленцаў на амерыканскім Захадзе, і была выкарыстана Тэадорам Герцлем у малюнку будучай яўрэйскай дзяржавы:. «Мы садружнасць. Па форме яна з’яўляецца новай, але ў намаганнях вельмі старажытная. Наша мэта згадваецца ў першай кнізе Цароў: „Юда і Ізраіль будуць жыць у бяспецы, кожны чалавек пад сваёй вінаграднай лазой і смакоўніцаю, ад Дана да Вірсавіі“»[10]. Прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон, напісаўшы ў 1790 годзе ў сінагогу Тура ў Ньюпарце , Род-Айленд, падоўжыў метафару для абазначэння роўнасці усіх амерыканцаў, незалежна ад веры[11].
Сура 95 Карана называецца Ат-Тын (па-арабску азначае «фіга»), паколькі пачынаецца з клятвы «інжырам і алівай». Інжыр таксама адзначаны ў іншых месцах Каране. У Хадысе Сахіха аль-Бухары падаецца, што Прарок Магамет заявіў: «Калі б мне давялося згадаць садавіну, якая паходзіць з раю, я б сказаў, што гэта ён, таму што райскія плады не маюць западзін … Ешце гэтыя плады, бо яны прадухіляюць гемарой і дапамагаюць пры падагры»[12].
Паводле старажытнагрэчаскага міфа бог Апалон паслаў ворана набраць вады з ручая для ахвярапрынашэння. Воран убачыў смакоўніцу і чакаў, пакуль паспее інжыр, спакусіўшыся на плады. Ён ведаў, што спазніцца і будзе пакараны за сваю марудлівасць, так што ён выхваціў змяю (гідру) з патоку і набраў вады. Воран аддаў Апалону ваду і выкарыстаў змяю ў якасці апраўдання, нібыта яна не пускала яго да ручая. Апалон разгадаў яго хлусню, а потым кінуў ворана, кубак і змяю ў неба, дзе яны ўтварылі сузор’і Гідра, Чаша і Воран.
У камедыі Арыстафана «Лісістрата » адна з жанчын выхвалялася пра «курс навучання» абрадам прысвячэння, які яна прайшла, каб стаць дарослай жанчынай (Lys. 641-7). Як знак яго завяршэння, калі яна ўжо была дзяўчынай на выданні, жанчына стала канефорай і насіла каралі з сушанага інжыру[13].
У ходзе сваёй перадвыбарнай кампаніі, каб пераканаць Рымскую рэспубліку ў неабходнасці пачаць Трэцюю Пунічную вайну, Катон Старэйшы прадставіў перад Сенатам жменю свежага інжыру з Карфагена. Гэта паказвала блізкасць да Рыма (і, такім чынам, пагрозу), а таксама абвінавачвала Сенат у слабасці і спешчанасці : інжыр звязвалі з жаноцкасцю з-за выгляду ўнутранай часткі плоду[14].
Смакоўніца з’яўляецца свяшчэнным дрэвам для Дыяніса Sukites (Συκίτης).
Паколькі кветка інжыру нябачная, існуюць розныя ідыёмы, звязаныя з гэтым у мовах па ўсім свеце. У бенгальскім выразе tumi yēna ḍumurēr phul hay.ē gēlē (তুমি যেন ডুমুরের ফুল হয়ে গেলে) маецца на ўвазе нябачны як кветка інжыру. На мове хіндзі існуе выраз, звязаны з кветкай смакоўніцы, गूलर का फूल (як кветка інжыру) — азначае тое, што немагчыма калі-небудзь убачыць, г. зн. рэдкае з рэдкага[15].
«Gular ka phool» (Кветка фігі) — гэта калекцыя паэзіі, напісаная на хіндзі Раджывам Кумарам Трыгарці[16].
Існуе таксама паэма на тэлугу, напісаная Ёгі Веманам , ў якой гаворыцца: «Medi pandu chuda melimayyi undunu, potta vippi chuda purugulundunu», што азначае: «Плод смакоўніцы выглядае прывабным, але як толькі вы зазірнеце глыбей, то ўбачыце там казурак [маюцца на ўвазе інжырныя восы ]». Фраза з’яўляецца сінонімам выразу «Не судзіце пра кнігу па яе вокладцы».
У выяўленчым мастацтве
правіцьНа карцінах розных мастакоў можна сустрэць дрэвы і плады інжыру, сярод іх Барталамеа Бімбі , Луіс Мялендэс , Джэйкаб Багдані , Джэймс Цісо, Крыстафора Мунары , Хуан Ван дэр Амен , Антон Зедэр і іншыя.
-
Барталамеа Бімбі . «Фігі», 1696
-
Луіс Мялендэс . «Нацюрморт: хлеб, гранаты, інжыр і аб'екты», 1770
-
Джэймс Цісо. «Натаніэль пад смакоўніцай», паміж 1886 і 1894
Зноскі
правіць- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Марков А.. Первым одомашненным растением был инжир . Новости науки. Элементы (5 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 30 ліпеня 2013.
- ↑ Kislev M., Hartmann A., Bar-Yosef O. Early Domesticated Fig in the Jordan Valley(англ.) // Science. — 2006. — Vol. 312. — P. 1372—1374.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Инжир // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 54-56. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б Сербин А.Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 153. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
- ↑ а б в г Блинова 1990.
- ↑ БСЭ 1969—1978.
- ↑ Production of Fig by countries(недаступная спасылка). Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (2011). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2016. Праверана 23 жніўня 2013.
- ↑ Old New Land by Theodor Herzl [1] Old New Land
- ↑ Letter of George Washington to the Hebrew Congregation in Newport, Rhode Island. Архівавана 15 чэрвеня 2011. (англ.)
- ↑ Foods of the prophet(недаступная спасылка). IslamOnline . Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2010. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ κἀκανηφόρουν ποτ’ οὖσα παῖς καλὴ ‘χους’ / ἰσχάδων ὁρμαθόν.
- ↑ BBC iPlayer - In our time: the destruction of Carthage . Праверана 20 June 2013.
- ↑ बालुरघाट में दिखा गूलर का विस्मयकारी फूल, Sep 20, 11:39 pm (Hindi version), (Translated version)
- ↑ Gular ka phool by Rajiv Kumar Trigarti
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Инжир // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Ficus carica — Смоковница обыкновенная, винная ягода или фига // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 380—382. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
- Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 237. — ISBN 5-06-000085-0.
Спасылкі
правіць- Смоковница обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)