Саратаўская вобласць
Саратаўская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі краіны ў ніжнім цячэнні ракі Волга. Адміністрацыйны цэнтр — Саратаў.
Саратаўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Саратовская область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 5 снежня 1936 | ||||
Кіраўнік | Валерый Радаеў[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | SAMT і Europe/Saratov[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-SAR | ||||
Код аўтам. нумароў | 64 і 164 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчана ў паўночнай частцы Ніжняга Паволжа. Плошча вобласці складае 100,2 тыс. км². З захаду на ўсход тэрыторыя выцягнутая на 575 км, з поўначы на поўдзень — на 330 км. Агульная працягласць межаў складае звыш 3500 км. На ўсходзе вобласці праходзіць дзяржаўная мяжа з Казахстанам. На поўдні — мяжа з Валгаградскай вобласцю. На захадзе мяжуе з Варонежскай і Тамбоўскай абласцямі. На поўначы мяжуе з Пензенскай, Самарскай, Ульянаўскай, Арэнбургскай абласцямі. Праз вобласць працякае рака Волга, якая дзеліць вобласць на 2 часткі: Левабярэжжа і Правабярэжжа.
Колькасць насельніцтва — 2608,3 тыс. чалавек (2006), з якіх у гарадах жыве 73,7 %. Нацыянальны склад: рускія — 85,9 %, казахі — 2,9 %, украінцы — 2,5 %, татары — 2,2 % і іншыя.
Падзяляецца на 38 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Саратаў, Энгельс, Балакова, Балашоў.
Вядомыя асобы
правіць- Аляксей Фёдаравіч Данукалаў — Герой Савецкага Саюза (1944)
- Пётр Ціханавіч Панамароў — Герой Савецкага Саюза (1944)
- Васіль Іванавіч Загароднеў (1919—1944) — Герой Савецкага Саюза (1945)
- Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў — беларускі фізік.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 9 лютага 2017.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Літаратура
правіць- Рагач П. І. Саратаўская вобласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 177. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіцьСаратаўская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 21 ліпеня 2016.