Сальвадор Далі

іспанскі мастак (1904—1989)

Сальвадо́р-Дамі́нга-Фелі́п-Жасі́нт Далі-Даменек (ісп.: Salvador Domingo Felipe Jacinto Dalí i Domènech, катал.: Salvador Domingo Felip Jacint Dalí Domènech; 11 мая 1904(1904-05-11)[1][2][…], Фігерас[3][4]23 студзеня 1989(1989-01-23)[5][1][…], Фігерас[4]) — іспанскі і каталонскі мастак, жывапісец, графік і скульптар, які лічыцца адным з вядучых прадстаўнікоў сюррэалізму і адным з самых вядомых мастакоў 20 стагоддзя.

Сальвадор Далі
катал.: Salvador Dalí i Domènech
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ісп.: Salvador Domingo Felipe Jacinto Dalí i Domènech
Дата нараджэння 11 мая 1904(1904-05-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1989(1989-01-23)[5][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Salvador Dalí i Cusí[d]
Маці Felipa Domènech i Ferrés[d]
Жонка Gala Dalí[d]
Дзеці Jose Van Roy Dalí[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, пісьменнік, акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, фатограф, кінаакцёр, сцэнограф, ілюстратар, дызайнер упрыгожванняў, графік, holographer
Жанр нацюрморт[8], жанравы жывапіс[8], партрэт[8], пейзаж[8], алегорыя[d][8] і рэлігійнае мастацтва[d][8]
Вучоба
Мастацкі кірунак сюррэалізм[9][8]
Вядомыя працы «Сталасць памяці»,
«Мяккая канструкцыя з варанымі бабамі (прадчуванне грамадзянскай вайны)»,
«Вялікі мастурбатар»,
«Адкрыццё Амерыкі Хрыстафорам Калумбам»,
«Сон, выкліканы палётам пчалы вакол граната за секунду да абуджэння»
Уплыў Фрыдрых Ніцшэ, Зігмунд Фрэйд, Пабла Пікаса
Уплыў на International Chrysis[d]
Член у
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Charles III Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Gold Medal for Tourism Merit
Gold Medal of the Generalitat of Catalonia
Gold Medal of Merit in the Fine Arts
Сайт salvador-dali.org (англ.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У маладосці пад уздзеяннем імпрэсіянізму пакінуў Фігерас, каб атрымаць мастацкую адукацыю ў Мадрыдзе, дзе пасябраваў з Федэрыкам Гарсіям-Лоркам і Луісам Буньюэлем і шукаў свой стыль у розных мастацкіх рухах. Па парадзе Жуана Міро паехаў у Парыж і прыяднаўся да сюррэалістычнай групы, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Галай. У 1929 годзе знайшоў свой уласны стыль, стаўшы цалкам сюррэалістычным і вынайшаў паранаідальна-крытычны метад. Быў выключаны з гэтай групы праз некалькі гадоў, пасля таго як знаходзіўся ў эміграцыі падчас іспанскай грамадзянскай вайны, а падчас Другой сусветнай вайны пакінуў Еўропу і на працягу васьмі гадоў жыў у Нью-Ёрку, дзе здабыў папулярнасць. Па вяртанні ў Каталонію ў 1949 годзе павярнуўся да каталіцызму і жывапісу Рэнесансу, а таксама быў натхнёны навуковымі распрацўкамі свайго часу і змяніў свой стыль на тое, што называў «ядзерны містыцызм».

Асноўнымі тэмамі мастака былі сон, сексуальнасць, ежа, ягоная жонка Гала і рэлігія. Адной з самых вядомых сюррэалістычных карцін Далі з’яўляецца «Сталасць памяці», а «Хрыстос Святога Яна ад Крыжа» з’яўляецца адной з самых вядомых рэлігійных карцін. Будучы мастаком з вельмі багатым уяўленнем, прадэманстраваў схільнасць да нарцысізму і гігантаманіі, што дазваляла яму захоўваць увагу грамадскасці, але раздражняла многіх прадстаўнікоў мастацкага свету, якія бачылі ў гэтым паводзінах форму рэкламы, якая часам перавышала значнасць твора. Падчас ягонага жыцця было пабудавана два музеі, прысвечаных яму — Музей Сальвадора Далі і Тэатр-музей Далі. Другі быў створаны самім Далі як твор сюррэалістычнага мастацтва.

Біяграфія

правіць

Дзяцінства

правіць
 
Сям’я Далі ў 1910 годзе (Сальвадор 4-ы злева)

Нарадзіўся 11 мая 1904 года ў іспанскім горадзе Фігерасе (Каталонія) у сям’і заможнага натарыуса дона Сальвадора Далі-і-Кусі. Раней, у 1901 годзе, у іх сям’і нарадзіўся першы сын (таксама названы Сальвадорам), які хутка памёр ад менінгіту. Таму другі сын, будучы мастак Сальвадор Далі, быў доўгачаканым дзіцём, якому бацька і маці ні ў чым не адмаўлялі, чым вельмі распесцілі. Разбалаваны, схільны да істэрыкі, ганарлівасці, маленькі Сальвадор Далі (названы ў гонар памерлага брата) заўсёды дабівайся ад бацькоў таго, чаго хацеў.

Бацька Сальвадора па натуры быў чалавекам аўтарытарным, строгім, але ў той жа час — атэістам і вальнадумцам і выступаў за аддзяленне Каталоніі ад Іспаніі[10]. Тым не менш распешчаны маленькі Далі даводзіў бацьку да адчаю сваімі эпатажнымі ўчынкамі — напрыклад імітацыяй непрытомнасці альбо доўгіх прыступаў кашлю за сталом. Пазней Далі распаўсюджваў перабольшаныя і не заўсёды праўдзівыя звесткі пра сваё дзяцінства[11]. У бацькоўскай хатняй бібліятэцы былі кнігі вядомых асветнікаў і філосафаў (Вальтэр, Ф. Ніцшэ і інш.), якія паўплывалі на маладога Далі. З аднагодкамі адносіны складваліся дрэнна. Маленькі Далі быў непадобны да іншых, акрамя таго вельмі разбалаваны, са шматлікімі комплексамі. Дзеці карысталіся яго фобіямі і падкідвалі яму конікаў, перад якімі ён адчуваў неадчэпны страх, чым даводзілі хлопчыка да істэрыкі[12].

У Далі была малодшая сястра Ганна Марыя (нарадзілася ў 1908), якая, тым не менш, выконвала ролю нянькі дзеля непрыстасаванага да жыцця брата. Яна была яго лепшым сябрам дзяцінства і мадэллю яго ранейшых карцін. Пазней, калі ён, ужо дарослы, сустрэў Галу Элюар і зрабіў яе сваёй музай, то выклікаў гэтым абурэнне Ганны Марыі — тая назаўсёды стала ворагам Галы[11].

Першую карціну намаляваў на паштоўцы ў 6 год. Таленавіты выкладчык мастацтва Жуана Нун’ес (у якога хлопчык бярэ прыватныя ўрокі) дапамагае Сальвадору развіць яго здольнасці. Бацька выказвае нерашучасць ў пытанні аб жаданні Сальвадора стаць мастаком, але заўсёды ахвотна купляе яму ўсе мастацкія інструменты. Малады Далі эксперыментуе ў межах імпрэсіянізму, рэалізму, прымітывізму.

Ва ўзросце 15 гадоў быў выгнаны з манастырскай школы за дрэнныя паводзіны, але добра здаў экзамены і паступіў у інстытут (так у Іспаніі зваліся школы сярэдняй адукацыі), які скончыў у 1921 г. з выдатнымі адзнакамі[13].

У Акадэміі Сан-Фернанда

правіць

У 1921 г. памерла маці будучага мастака, у той жа год ён паступае ў школу прыгожых мастацтваў пры Акадэміі Сан-Фернанда ў Мадрыдзе, дзе знаёміцца з будучым рэжысёрам Луісам Буньюэлем і паэтам Федэрыка Гарсія-Лорка. Адзінокі, маўклівы, сарамлівы, заўсёды дзіўна апрануты, па сутнасці інфант, Далі не ўмее карыстацца грашыма, заўсёды плаціць за ўсіх. Атрымаўшы вялікія чэкі, бацька памяншае яму грашовую падтрымку. Цікавіцца псіхааналізам, чытае «Тлумачэнне сноў» З. Фрэйда. У 1923 г. Сальвадора на год выключаюць з акадэміі за сапраўдны ці ўяўны ўдзел у радыкальных арганізацыях.

У 1920-я гады Далі спрабуе розныя стылі жывапісу (імпрэсіянізм, кубізм), жадаючы знайсці свой уласны. На кароткі тэрмін апынуўся ў турме (1924), хутчэй за ўсё за анархічныя погляды[14]. У 1925 г. аднаўляецца ў Акадэміі. З 1925 г. па 1929 г. супрацоўнічае з барселонскім выданнем Gaceta de Arte. У 1926 годзе яго другі раз і назаўсёды выключаюць з Акадэміі, бо, атрымаўшы высокія адзнакі французскіх мастакоў і лічачы афіцыйную адукацыю стрымліваючым фактарам, на экзаменах ён заяўляе выкладчыкам, што ведае больш іх усіх разам узятых.

Далі пачынае засвойваць сюррэалістычны жывапіс і піша карціны пад частковым уплывам Жуана Міро. У 1926 годзе яго сябар паэт Гарсія-Лорка прысвячае маладому мастаку «Оду Сальвадору Далі», якая вельмі ўразіла адрасата. Пасля гэтага гомасексуальны Лорка спрабуе спакусіць маладога Далі, але той шакіраваны такімі паводзінамі сябра, і іх сяброўства абрываецца. Пазней паміж імі наладжваецца сяброўская перапіска, але самі мастак і паэт ні разу больш не бачыліся. Адсечаная галава Лоркі на карціне Далі «Мёд саладзейшы за кроў» (1926) — трагічнае прадчуванне смерці паэта. Карціна «Маленькія рэшткі» (1927—1928) — захавала ўспаміны аб шчаслівых часах сяброўства Далі з Гарсія-Лорка.

Сталыя гады

правіць

У 1927 годзе Далі наведвае Францыю, сустракаецца з Пікаса, якому сцвярджае, што прыйшоў да яго раней, чым ў Луўр. У тым жа годзе едзе ў Італію, дзе блізка знаёміцца з жывапісам Адраджэння. Пазней (1928) зноў з’яўляецца ў Парыжы па запрашэнню Марыа, знаёміцца з сюррэалістамі. У 1929 г. робіцца членам іх групы.

У 1929 г. ў Парыжы разам з Луісам Буньюэлем выпускае фільм «Андалузскі сабака». У тым жа годзе знаёміцца з Гала (Аленай Дзмітрыеўнай Дзяканавай), якая дзеля яго кідае свайго мужа паэта Поля Элюара і дачку Сесіль і селіцца з мастаком у Порт-Льігаце. Старэйшая за Далі на 10 год, Гала была не толькі яго жонкай, але і менеджэрам, даглядала яго, як маці, падмацоўвала яго рашучасць, прымушала працаваць, чаго бязвольная, эксцэнтрычная, хоць і таленавітая натура Далі падчас патрабавала. Спачатку жывучы з Сальвадорам у беднасці ў Порт-Льігацкім дамку, у далейшым Гала дзяліла з вялікім мастаком і багацце, і славу.

У 1930 г. выходзіць фільм Луіса Буньюэля «Залаты век». Рэжысёр паспрачаўся з Далі і нават не запісаў імя мастака ў цітры сярод стваральнікаў кінастужкі. Пасля гэтага былыя сябры разыходзяцца. У далейшым яны час ад часу сустракаюцца, наведваюць адзін другога. Ужо пастарэўшы, Далі прапанаваў Буньюэлю працяг «Андалузскага сабакі», але той адмовіўся.

 
Сальвадор Далі 16 чэрвеня 1934 г., у Парыжы

У 1934 г. Далі і Гала ажаніліся. У тым жа годзе Далі мірыцца з бацькам, з якім парваў з-за нежадання апошняга прызнаваць адносіны сына з замужняй жанчынай. З-за камерцыялізацыі сваёй творчасці і несур’ёзных («сюррэалістычных») адносінаў да палітыкі Далі парывае з французскімі сюррэалістамі, якія на той час пачынаюць захапляцца камуністычнымі ідэямі. Сюррэалісты на чале з Андрэ Брэтонам забараняюць яму наведваць сходы гуртка, але як і раней дазваляюць удзельнічаць у сумесных выставах карцін. У гэтым жа годзе была спраўлена яго першая выстаўка ў Англіі (Лонданская галерэя Цвемэр). Затым Далі здзяйсняе паездку ў Нью-Ёрк, якую аплаціла паклонніца яго таленту Карэс Кросбі. Стварае 42 ілюстрацыі да «Песняў Мальдора» графа Латрэамона.

У 1935 г. прымае ўдзел у сюррэалістычнай выставе ў Тэнерыфе, на Канарскіх астравах, пры падтрымцы «Gaceta de Arte» і мясцовага мастака Оскара Дамінгеса. Выстаўка стала адной з найбольш выдатных падзеяў у гісторыі іспанскага сюррэалізму.

У 1938 г. Далі сустракаецца са сваім кумірам Зігмундам Фрэйдам[15], чые псіхааналітычныя ідэі паўплывалі на творчасць мастака. Падчас сустрэчы Далі робіць алоўкам малюнак «Марфалогія галавы Зігмунда Фрэйда». А Фрэйд, які на той час вельмі скептычна ставіўся да сюррэалістаў, быў прыемна ўражаны асобай свайго суразмоўцы.

У 1939 г. пачынаецца вайна. У 1940 г. Далі і Гала пераязджаюць ў ЗША. На шляху праз Іспанію Далі бачыцца са сваім бацькам, здароўе якога на той час пагоршылася: яго даканала грамадзянская вайна ў Іспаніі. Гэтая ж вайна прыбрала і Федэрыка Гарсія-Лорка, які быў расстраляны салдатамі Франка як рэспубліканец. У ЗША Далі супрацоўнічае з У. Дыснеем і А. Хічкокам, піша кнігу «Тайнае жыццё Сальвадора Далі, якое расказана ім самім» (1942). У 1948 г. Далі і Гала вяртаюцца ў Каталонію. Далі ўжо багаты і знакаміты. Акрамя жывапісу стварае фільмы, выдае эпатажную кнігу «Дзённік аднаго генія», дзе бессаромна прымушае чытачоў быць назіральнікамі самых інтымных фізіялагічных аспектаў жыцця вялікага мастака.

Апошнія гады

правіць
 
«Вясёлка», 1972
 
Бюст Далі працы Арно Брэкера, 1975 г.

У 1965 г. Далі наведвае Парыж, які захапляе сваёй творчасцю і эпатажнымі паводзінамі. Адносіны з Гала пагаршаюцца, жонка проста стамілася ад жыцця з эксцэнтрычным геніем, да якога яна падалася для славы і грошаў і дзеля якога ахвяравала сваёй маладосцю, энергіяй і душою. Яна нібыта кампенсавала гэта актыўнымі сувязямі з маладымі мужчынамі ў апошнія гады жыцця. Яна робіць пластычныя аперацыі, але ўсё больш старэе. Са сваімі кавалерамі Гала расплачваецца грашыма, а калі грошы час ад часу скачаюцца, — карцінамі Сальвадора Далі. Сам мастак знаёміцца з Амандай Лір — транссексуалам, папулярнай зоркай, якая робіцца яго сяброўкай і натуршчыцай позніх палотнаў. Гале ўвесь час патрэбны грошы, і яны патрабуе ад Аманды Лір, каб тая мацней стымулявала Далі да творчасці[16].

Многія маладыя кавалеры Галы маюць меркантыльныя намеры. Адзін з іх, Эрык Сэман, абедаў з Галой у рэстаране, а яго сябры ў той час зрабілі няўдалую спробу скрасці яе машыну. Але некаторых людзей прыцягвалі да Галы не толькі грошы: многія захапляліся ёю як чалавекам. Адным з такіх быў 22-гадовы акцёр-наркаман Уільям Ротлейн. Гала накарміла яго, адвучыла ад наркотыкаў, прывезла ў Верону, дзе звычайна прымушала сваіх кавалераў клясціся ў вечным каханні. Але іх сувязь на самой справе аказалася доўгай. Нейкі час Далі быў нават упэўнены, што Гала пакіне яго і сыдзе да Ротлейна. Звычайна, калі жонка ўязджала са сваім закаханым, Далі быў рады свабодзе (бо Гала, якой патрабаваліся грошы, прымушала яго працаваць). Але потым мастаку робіцца маркотна. Праўда, сувязь Галы і Ротлейна раптам скончылася, калі малады акцёр не праходзіць кастынг у рэжысёра Феліні. Праз нейкі час Ротлейн памірае ад наркатычнай перадазіроўкі.

Другім кавалерам Галы быў Джэф Фернхальт, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Ісус Хрыстос — суперзорка». Гала купіла яму дом за 1,25 мільёна долараў ЗША. Але пазней ён стаў тэлепрапаведнікам і катэгарычна адмаўляў, нібыта меў сексуальныя сувязі з Галой — старой жанчынай, якая хварэла на рак скуры.

У 1968 г. Далі купляе для жонкі замак у вёсцы Пубаль, куды мае права наведвацца толькі па пісьмовым дазволе Галы[17]. Тая траціць шмат грошай, не ў апошнюю чаргу ў азартных гульнях. Спачатку яна ненавідзела Аманду Лір, з якой у Далі захоўваліся сяброўскія, платанічныя адносіны. На многіх фотаздымках твар Аманды быў выразаны раз’юшанай жонкай мастака. Але пазней яна зразумела, што сувязь з Амандай не пагражае шлюбу з Далі. Аманда Лір была разумнай, таленавітай, таксама захаплялася жывапісам, задавала шмат пытанняў, і стары Далі быў шчаслівы, што мог выступаць у ролі настаўніка. Акрамя таго з Амандай можна была з’яўляцца на публіцы, нібыта з маладой каханкай.

У 1970-я гг. здароўе Далі пагоршылася. Доктар знайшоў, што ён хварэе на наркатычную залежнасць ад антыдэпрэсантаў, якія яму давала Гала. Гэта нанесла вялікую шкоду яго нервовай сістэме. Старыя і хворыя, Далі і Гала не маглі больш пераязджаць на зіму ў ЗША ці Парыж. Жывучы ў абмежаванай прасторы, яны часта спрачаліся. Аднойчы Далі нават спіхнуў жонку з ложка, і тая зламала два рабра. У лютым 1982 г. Гала пераносіць цяжкую аперацыю. Летам таго ж года яна ўжо не можа ўстаць з ложка. Дачка Сесіль, якую Гала нарадзіла ад паэта Поля Элюара і назаўсёды кінула, спрабавала сустрэцца з маці, але тая не пажадала яе бачыць[18].

Жонка Далі памерла 10 чэрвеня 1982 г. Далі ўпадае ў дэпрэсію. Мастака даўно разбівае хвароба Паркінсона, шматлікія фобіі, кашмары. У 1983—1984 гг. ён вяртаецца да малявання, але знішчае многія новыя карціны, у якіх больш не пазнае сябе. Апошняй серыяй мастака былі «Пеўневыя баі» (1985) — прымітыўныя малюнкі, створаныя старым, паралізаваным чалавекам. У 1983 г. самаадчуванне мастака трохі паляпшаецца, ён устае з ложку, можа трохі хадзіць. Але у 1984 г. ледзь не гіне ў пажары ў сваім доме і трапляе у бальніцу са шматлікімі апёкамі. У 1985 г. стан здароўя зноў трохі паляпшаецца, Далі нават можа даваць інтэрв’ю. У лістападзе 1988 г. пакладзены ў клініку, дыягназ — сардэчная недастатковасць. У апошнія гады жыцця не заўважаў людзей, не вымаўляў амаль ніводнай фразы.

Памёр 23 студзеня 1989 г., ва ўзросце 84 гадоў. Сваю маёмасць (якая была ацэнена ў 9 750 000 долараў ЗША) завяшчаў Іспаніі[14]. Цела мастака забальзамавалі і на цэлы тыдзень размясцілі ў заснаваным ім Музеі-тэатры. Тысячы наведвальнікаў прыязджалі, каб развітацца з мастаком[19]. Далі пахавалі ў цэнтры музея, пад нічым не вызначанай пліткай.

Далі шырока вядомы сваёй любоўю да ўсяго пазалочанага і празмернага, а таксама да раскошы і ўсходняга адзення ў арабскім стылі[20]. На конт гэтага сам Далі сцвярджаў, што яго продкі былі нашчадкамі маўраў. Далі быў вельмі багатым на ўяўленне, а таксама меў цягу да незвычайных і грандыёзных учынкаў. Яго эксцэнтрычная манера прыцягвала ўвагу грамадскасці часам больш, чым яго мастацкія працы[21].

Сям’я

правіць

У Сальвадора Далі з яго жонкай Галой не было дзяцей. Калі Рэйнальдс Морс, сябар Далі і калекцыянер яго карцін, спытаў, чаму, мастак адказаў: «Адзін з сыноў Пікаса бегае па Парыжу напаўголы і паўвар’ят. Калі ўжо ў генія Пікаса такі шалёны сын, то ўявіце, хто нарадзіўся б у мяне». На самой справе Гала, якая перанесла гінекалагічную аперацыю, ужо не магла стаць маці. Далі ж падабалася, што яго жонка «стырыльная»[18].

Творчасць

правіць

Яго маляўнічыя навыкі часта звязваюць з уплывам майстроў Адраджэння[22][23]. Пад уплывам П. Пікаса і А. Брэтона склаўся як сюррэаліст. Абапіраючыся на тэорыю псіхааналізу З. Фрэйда, распрацаваў уласны метад творчай працы, заснаваны на адлюстраванні ірацыянальных імпульсаў, сноў, вобразаў трызнення, які назваў «паранаідальна-крытычным».

Свае ідэі сцвердзіў у першых сюррэалістычных фільмах, зробленых у супрацоўніцтве з Л. Буньюэлем («Андалузскі сабака», 1929; «Залаты век», 1931), што прынесла С. Далі славу самага эксцэнтрычнага і экстравагантнага мастака XX ст.

Жывапісныя творы С. Далі, адметныя нястрыманай фантазіяй і віртуознай тэхнікай, як правіла, уяўляюць сабой фантасмагорыі, дзе самым ненатуральным сітуацыям і спалучэнням прадметаў надаецца знешняя дакладнасць і пераканаўчасць. Сярод мноства арыгінальных карцін на гістарычныя, рэлігійныя, філасофскія тэмы — «Пастаянства памяці», «Старасць Вільгельма Тэля» (абодва 1931), «Архітэктанічны „Анжэлюс“ Міле» (1933), «Прадчуванне грамадзянскай вайны» (1936), «Сон Хрыстафора Калумба» (1959), «Лоўля тунца» (1967) і інш. У ЗША (з 1940) яго ілюзійны прыём жывапісу дасягнуў найбольшай вастрыні («Сон, выкліканы палётам пчалы вакол граната за хвіліну да абуджэння», 1944, «Атамная Леда», 1949). У Іспаніі (з 1955) пад уплывам іспанскага барочнага жывапісу ствараў творы хрысціянскай тэматыкі («Тайная вячэра», 1955, і інш.).

Займаўся сцэнаграфіяй, плакатам, дэкаратыўным мастацтвам, ілюстраваў творы М. Сервантэса, У. Шэкспіра, Льюіса Кэрала і інш.

Аўтар «Дзённіка аднаго генія», аўтабіяграфіі «Тайнае жыццё Сальвадора Далі, напісанае ім самім» (1942).

Распрацоўшчык лагатыпу цукеркі «Чупа-чупс». Па камерцыйнай паспяховасці з мастакоў ХХ ст. саступаў толькі Эндзі Уорхалу.

Асноўныя творы

правіць
  • 1918 г. — Нацюрморт
  • 1919 г. — Партрэт маці
  • 1921 г. — Аўтапартрэт
  • 1924 г. — Партрэт Анны Марыі
  • 1924 г. — Партрэт Луіса Буньюэля
  • 1925 г. — Маладая жанчына, выгляд ззаду
  • 1925 г. — Венера і матрос
  • 1925 г. — Партрэт бацькі
  • 1925 г. — Жанчына ля акна
  • 1927 г. — Кубічная фігура
  • 1927-28 гг. — Маленькія рэшткі
  • 1928 г. — Сюррэалістычная кампазіцыя
  • 1929 г. — Змрочная гульня
  • 1929 г. — Партрэт Поля Элюара
  • 1929 г. — Апаганенне госці
  • 1929 г. — Асвечаныя асалоды
  • 1929 г. — Прыстасавальнасць жаданняў
  • 1929 г. — Вялікі Мастурбатар
  • 1930 г. — Ранняе акасцяненне станцыі
  • 1930 г. — Фантан
  • 1930 г. — Нябачны леў, конь і спячая жанчына
  • 1930 г. — Кровацячэнне ружы
  • 1931 г. — Нязменнасць памяці (ісп. «La persistencia de la memoria»)
  • 1931 г. — Галавакружэнне
  • 1931 г. — Цені ночы, якая растае
  • 1931 г. — Сон набліжаецца
  • 1931 г. — Адзінота
  • 1932 г. — Нараджэнне цякучых жаданняў
  • 1932 г. — Памяць аб жанчыне-дзіцяці
  • 1932 г. — Ангастычны сімвал
  • 1932 г. — Французскі батон
  • 1933 г. — Партрэт Гала з барановымі рабрынкамі
  • 1933 г. — Геалагічнае станаўленне
  • 1933 г. — Мяккі гадзіннік
  • 1933 г. — Я ва ўзросце 10 гадоў
  • 1933 г. — Мазахісцкі інструмент
  • 1933 г. — Трохвугольная гадзіна
  • 1934 г. — Загадка Вільгельма Тэля
  • 1934 г. — Сон, які кладзе руку на мужчынскую спіну
  • 1934 г. — Астральны паранаічны вобраз
  • 1934 г. — Знак бяды
  • 1934 г. — Атавізм змяркання
  • 1934 г. — Нязменнасць добрага надвор’я
  • 1934 г. — Згрызоты сумлення
  • 1935 г. — Жанчына з галавой з ружаў
  • 1935 г. — Вершнік, імя якому Смерць
  • 1935 г. — Паранаідальна-крытычная адзінота
  • 1935 г. — Пакой у выглядзе твару Мэй Уэст
  • 1936 г. — Лэдзі Льюіс Мамбетон
  • 1936 г. — З’ява горада Дэлфта
  • 1936 г. — Асенні канібалізм
  • 1936 г. — Вялікі Параноік
  • 1936 г. — Прадчуванне Грамадзянскай вайны
  • 1936 г. — Цела днём і ноччу
  • 1936 г. — Тэлефон-амар
  • 1936 г. — Марфалагічнае рэха
  • 1937 г. — Лебедзі, адлюстраваныя ў сланах
  • 1937 г. — Стварэнне пачвар
  • 1937 г. — Загадка Гітлера
  • 1937 г. — Сон
  • 1937 г. — Палымнеючы жыраф
  • 1937 г. — Царыца Саламея
  • 1937 г. — Метамарфоза Нарцыса
  • 1938 г. — Пляж з тэлефонам
  • 1939 г. — Філосаф
  • 1940 г. — Тры ўзросты
  • 1941 г. — Мёд саладзейшы за кроў
  • 1941 г. — Меланхолія
  • 1943 г. — Геапалітычнае дзіця, якое назірае за нараджэннем новага чалавека
  • 1944 г. — Сон, навеяны палётам пчалы вакол граната, за секунду да абуджэння
  • 1945 г. — Мая жонка, голая, глядзіць на сваё цела
  • 1945 г. — Разбураны мост мары
  • 1947 г. — Расшчапленне атама
  • 1947 г. — Партрэт Пікаса
  • 1948 г. — Сланы
  • 1949 г. — Лэдзі Атоміка
  • 1950 г. — Мадонна Порт-Льігата
  • 1951 г. — Хрыстос святога Хуана дэ ла Крус
  • 1951 г. — Дантэ
  • 1952 г. — Малекулярны вершнік
  • 1952 г. — Евангельскі нацюрморт
  • 1952 г. — Ядзерны крыж
  • 1954 г. — Маладая нявінніца, якія аддаецца садомскаму граху з дапамогай рагоў уласнай цноты
  • 1954 г. — Гала
  • 1955 г. — Тайная вячэра
  • 1955 г. — Лоурэнс Аліўе
  • 1955 г. — Бітва
  • 1955 г. — Калос Радоскі
  • 1956 г. — Жывы нацюрморт
  • 1956 г. — Насарагічная гусіная скура
  • 1956 г. — Святая Алена ў Порт-Льігаце
  • 1957 г. — Святы Іаан
  • 1957 г. — Святы Якуб Вялікі
  • 1958 г. — Анёл
  • 1958 г. — Сікстынская Мадона
  • 1959 г. — Адкрыццё Амерыкі Калумбам
  • 1959 г. — Веласкес
  • 1960 г. — Беатрычэ
  • 1960 г. — Спрэчка паміж Збавіцелем і Антоніа Гаўдзі
  • 1960 г. — Адкрыццё Іаана Багаслова
  • 1962 г. — Араб
  • 1965 г. — Распяцце
  • 1965 г. — Чаша жыцця
  • 1967 г. — Горы, якія крочаць
  • 1970 г. — Пераход Ганібала праз Альпы
  • 1972 г. — Ілюзорныя дзверы
  • 1972 г. — Шматграннік
  • 1973 г. — Замак Гала ў Пубалі
  • 1974 г. — Бітва на аблоках
  • 1976 г. — Мяккая пачвара
  • 1977 г. — Адзінарог
  • 1978 г. — Алегорыя вясны
  • 1978 г. — Гармонія сфер
  • 1979 г. — Прынц сноў
  • 1981 г. — Вежа, раяль і крыніца
  • 1981 г. — Вежы
  • 1981 г. — Гермес
  • 1982 г. — Аплакванне Хрыста
  • 1983 г. — Ластаўчын хвост
  • 1983 г. — Катлета і запалка[24]

Вобраз Далі ў кінематографе

правіць
Год Краіна Назва Рэжысёр Сальвадор Далі
1978   Швецыя Прыгоды Пікасо Таге Даніэльсан
2001   Германія
  Іспанія
  Мексіка
Бунюэль і стол цара Саламона Карлас Саура Эрнеста Альтэрыа
2008   Вялікабрытанія
  Іспанія
Маленькія рэшткі (англ. «Little Ashes») Пол Морысан Роберт Патынсан
2011   ЗША
  Іспанія
Поўнач у Парыжы Вудзі Ален Эдрыан Броудзі

Цікавыя факты

правіць
  • Менавіта Сальвадор Далі ў 1961 г. распрацаваў вядомы сёння знакаміты лагатып іспанскай цукеркі «Чупа-чупс». Энрыке Бэрнат назваў сваю карамель «Чупсам», і спачатку ў яе было толькі сем смакаў: трускаўкі, цытрыны, мяты, апельсіна, шакаладу, кавы з вяршкамі і трускаўкі з вяршкамі. Папулярнасць «Чупса» расла, павялічвалася колькасць створанай карамелі, з’яўляліся новыя смакі. Карамель ужо не магла заставацца ў першапачатковай сціплай абгортцы, трэба было прыдумаць нешта арыгінальнае, каб пра «Чупс» даведаліся ўсе. У 1961 годзе Энрыке Бэрнат звярнуўся да свайго земляка, знакамітага мастака Сальвадора Далі з просьбай намаляваць што-небудзь запамінальнае. Мастак думаў нядоўга і за гадзіну накідаў яму малюнак з выявай рамонак «Чупа-Чупс», які ў некалькі змененым выглядзе сёння вядомы ў якасці лагатыпу «Чупа-Чупс» ва ўсіх кутках планеты. Першапачаткова лагатып змяшчаўся збоку цукеркі, сёння — зверху [1].
  • У гонар Сальвадора Далі названы кратэр на Меркурыі.
  • У 2003 годзе кампаніяй «Walt Disney» быў створаны мультыплікацыйны фільм «Destino». Распрацоўка фільма пачалася з супрацоўніцтва Далі з амерыканскім мультыплікатарам Уолтам Дыснеем яшчэ ў 1945 годзе, але была адкладзена з-за фінансавых праблемаў кампаніі. Натуральна падчас гэтага супрацоўніцтва была створана толькі 18-секунды фрагмент. Такім чынам дзеля рэалізацыі праекта мастакам прыйшлося маляваць амаль увесь мультфільм, карыстаючыся шматлікімі замалёўкамі, якія пакінулі пасля сябе Сальвадор Далі і мастак Джон Хенч (мастак са студыі Дыснея)[2](недаступная спасылка).
  • У 1974 г. Далі быў запрошаны на ролю падышаха-імператара ў экранізацыі рамана Фрэнка Герберта «Дзюна»[3]. Рэжысёрам фільма быў Аляхандра Хадароўскі, аўтарамі саўнд-трэку — група «Pink Floyd». Іншыя ролі павінны былі выконваць Ален Дэлон, Мік Джагер, Орсан Уэлс. Але тытанічны праект быў закрыты з-за шматразовага пераносу здымак. У 1984 г. «Дзюну» экранізаваў Дэвід Лінч.
  • Самым «горшым мастаком» у гісторыі Далі лічыў Джозэфа Цёрнера.
  • З 1965 года ў галоўнай сталовай турэмнага комплексу на востраве Рыкерс (ЗША) на самым бачным месцы вісеў малюнак Далі, які той напісаў як прабачэнне зняволеным за тое, што не змог прысутнічаць у іх на лекцыі па мастацтве, як абяцаў. У 1981 года малюнак пераважылі ў хол «у мэтах захаванасці», а ў сакавіку 2003 года ён быў заменены на падробку, а арыгінал скрадзены, па гэтай справе прад’явілі абвінавачванні чатыром супрацоўнікам. Нягледзячы на тое, што трое з іх прызналі сябе вінаватымі, а чацвёрты быў апраўданы, арыгінал так і не быў знойдзены[25][26].

Зноскі

  1. а б в г Salvador DalíOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. а б Salvador Dali // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Дали Сальвадор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г The Fine Art Archive
  5. а б Salvador Dalí
  6. https://www.francebleu.fr/infos/culture-loisirs/apres-les-tests-adn-la-depouille-de-dali-retrouve-sa-tombe-a-figueres-1521216140
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. а б в г д е ё RKDartists
  9. Salvador Dalí // Encyclopædia Britannica
  10. http://www.liveinternet.ru/showjournal.php?journalid=2933200&tagid=1472609
  11. а б http://mir-dali.ru/library/bezumnaya-zhizn-salvadora-dali12.html
  12. http://nashy-in-spain.com/istorija/54-salvador-dali.html Архівавана 20 студзеня 2013.
  13. http://art-on-web.ru/dali/biography
  14. а б http://www.dali-genius.ru/biography.html
  15. http://art.liim.ru/hz/hz50_09.html
  16. http://svoipravila.ru/otnosheniya/istorii-uspeha-1/salvador-dali-i-gala-istoriya-neobichnoi-lyubvi.html Архівавана 15 лютага 2014.
  17. http://wetravelers.ru/travel.php?id=318&tr=zamok_galy_v_pubole Архівавана 4 сакавіка 2016.
  18. а б http://g-klimov.info/Publish/Gibson-Dali.htm Архівавана 28 чэрвеня 2015.
  19. http://linteum.ru/painter2.html Архівавана 29 красавіка 2014.
  20. Ian Gibson (1997). «The Shameful Life of Salvador Dalí». W. W. Norton & Company.
  21. Saladyga, Stephen Francis. «The Mindset of Salvador Dalí» Архівавана 19 сакавіка 2008.. lamplighter (Niagara University). Vol. 1 No. 3, Summer 2006.
  22. Phelan, Joseph, «The Salvador Dalí Show». Artcyclopedia.com.
  23. Dalí, Salvador. (2000) «Dalí: 16 Art Stickers», Courier Dover Publications. ISBN 0-486-41074-9
  24. http://art-on-web.ru/dali/pictures
  25. Art Too Tempting at Rikers; Plot to Steal a Dalí Was Far From a Masterpiece, New York Times, 4 октября 2003
  26. Guards charged in Dali theft, news.bbc.co.uk, 18 июня 2003

Літаратура

правіць
  • Шунейка Я. Далі // БЭ ў 18 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1998.
  • Сальвадор Дали. Пролог // Дневник одного гения = Journal d`un genie / Уводзіны Мішэля Дэона. — 1-е выд. — Мн.: «Попурри», 2012. — С. 10. — 336 с. — 5 100 экз. — ISBN 978-985-15-1619-9. Архівавана 1 чэрвеня 2017.

Спасылкі

правіць