Андрэ Брэтон
Андрэ Брэтон (фр. André Breton, 19 лютага 1896, Тэншэбрэ, Францыя — 28 верасня 1966, Парыж) — французскі пісьменнік і паэт, заснавальнік сюррэалізму.
Андрэ Брэтон | |
---|---|
фр.: André Breton | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: André Robert Breton |
Псеўданімы | Breton, André |
Дата нараджэння | 19 лютага 1896[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1966[3][4][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jacqueline Lamba[d], Elisa Breton[d] і Simone Collinet[d] |
Дзеці | Aube Elléouët[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, раманіст, эсэіст, рысавальнік, фатограф, тэарэтык мастацтва |
Кірунак | сюррэалізм |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1896 годзе ў нармандскім горадзе Тэншэбрэ ў буржуазнай сям’і. Яго бацька некаторы час праслужыў у канцылярыі жандармерыі, а неўзабаве ўладкаваўся ў прыватную кантору. У Андрэ не было братоў і сясцёр, бацькі пастараліся даць свайму адзінаму сыну класічную адукацыю, якая адкрывае дарогу да прэстыжнай і даходнай прафесіі. Андрэ Брэтон скончыў царкоўную школу, затым вучыўся ў адным з парыжскіх каледжаў, каб па заканчэнні курса адправіцца ў Сарбону, дзе ён стаў студэнтам медыцынскага факультэта.
Па прафесіі ўрач-псіхіятр. Удзельнік дадаісцкага руху.
Тэкст «Магнітныя палі» (1919—20, з Ф. Супе) — першы эксперымент у галіне т.зв. «аўтаматычнага пісьма». У «Маніфесце сюррэалізму» (1924) сфармуляваў базавыя палажэнні сюррэалістычнай паэтыкі: «аўтаматычнае пісьмо», «запіс мрояў», «мроі наяве» і іншыя спосабы вызвалення пішучага з-пад кантролю розуму. У «Другім маніфесце сюррэалізму» (1930) засяродзіўся на пытаннях арганізацыйнага, а не літаратурнага характару. У 1938 сустракаўся ў Мексіцы з Л. Троцкім і заснаваў «Міжнародную федэрацыю незалежнага рэвалюцыйнага мастацтва». У час Другой сусветнай вайны жыў у ЗША, у 1946 вярнуўся на радзіму.
Аўтар вершаваных зборнікаў «Зямны свет» (1923), «Дыханне вады» (1934), рамана «Надзя» (1928), эсэ «Заўвагі пра паэзію» (1936, з П. Элюарам), кніг «Аркан 17» (1945), «Лямпа ў гадзінніках» (1948) і інш.
Зноскі
правіць- ↑ datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 25 сакавіка 2019.
- ↑ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ↑ Бретон Андре / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ André (1896-1966) Breton
- ↑ Бретон Андре / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Літаратура
правіць- К. М. Міхееў. Брэтон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіцьАндрэ Брэтон у Вікіцытатніку | |
Андрэ Брэтон у Вікікрыніцах | |
Андрэ Брэтон на Вікісховішчы |
- The Manifesto of Surrealism (1924) Архівавана 1 жніўня 2010.
- André Breton’s Nadja