Вярба (Salix) — род лістападных дрэў і кустоў сямейства Вярбовыя (Salicaceae).

Вярба

Вярба белая (Salix alba) — тыпавы від рода Вярба.
Група дрэў на беразе вадаёма.
Рэйнланд-Пфальц, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix L., 1753, nom. cons.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22476
NCBI  40685
EOL  32667
GRIN  g:10657
IPNI  36055
FW  54580

Дрэвы вышынёй да 20 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце суцэльнае, з перыстым жылкаваннем. Кветкі ў прамастойных або звіслых каташках, плод — каробачка.

Вядома больш за 600 відаў вярбы[3][4]распаўсюджаных ва ўмераных і халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе вядома 16[5] відаў. Найбольш пашыраны вярба белая (Salix alba), ракіта (Salix acutifolia), брэднік (Salix caprea), вербалоз (Salix pentandra), жаўталоз (Salix purpurea), вярба ломкая (Salix fragilis). Растуць на берагах рэк, каля сажалак, на забалочаных лугах. Цвітуць у красавікумаі. Насенне захоўвае ўсхожасць не больш 10 дзён пасля як паспее[3].

Насаджэнні з вярбы выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, яроў. Вербы вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як крыніца дубільных рэчываў.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Декоративная дендрология Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1979. — С. 66. — 216 с. — 6 000 экз.
  4. Адрозненні розных відаў вярбы
  5. База Растения Беларуси

Спасылкі

правіць
  • Ива — род Salix: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)