Аляксандр Аляксандравіч Чахоўскі

Аляксандр Аляксандравіч Чахо́ўскі[1] (1930; в. Рыбцы, Смілавіцкі раён, Менская акруга)  — 2000) — беларускі вучоны ў галіне дэндралогіі. Кандыдат біялагічных навук (1965).

Аляксандр Чахоўскі
Дата нараджэння 1930
Месца нараджэння
Дата смерці 2000
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера дэндралогія
Месца працы Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Рудзенскую сярэднюю школу (1949), Беларускі лесатэхнічны інстытут імя Кірава (1954). Працаваў у Азярыцкай МТС меліяратарам (1954—1955). Быў навуковым супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, вядучым супрацоўнікам (1955—2000).

Навуковая дзейнасць

правіць

Займаўся даследаваннем пытанняў інтрадукцыі дрэвавых раслін, зімаўстойлівасці, асаблівасцяў сезоннага развіцця і плоданашэння, укаранення ў зялёнае будаўніцтва.

Асноўныя публікацыі

правіць
  • Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с.
  • Федорук А. Т., Шкутко Н. В., Чаховский А. А. Ассортимент деревьев и кустарников для зеленого строительства в южной части Беларуси. Минск, 1997. — 16 с.
  • Элеутерококк, аралия и другие новые для Беларуси лекарственные растения радиопротекторного действия / А. А. Чаховский. — Минск: Право и экономика, 1996. — 80 с. — ISBN 985-6194-58-X
  • Некоторые особенности роста и развития деревьев в городских посадках и мероприятия по уходу за ними : автореферат диссертации … кандидата биологических наук / А. А. Чаховский. ― Минск, 1965.
  • Вяйгела ў Беларусі / А. А. Чахоўскі. — Мінск, 1993.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць