Перайсьці да зьместу

Славамір Мрожак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славамір Мрожак
Sławomir Mrożek
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Sławomir Mrożek
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1930
Бажэнцін, Польшча
Памёр 15 жніўня 2013 (83 гады)
Ніцца
Пахаваны
Сужэнец Марыя Абрэмба[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, празаік
Гады творчасьці з 1950
Жанр сатырычныя апавяданьні, драматычныя філязофскія творы
Мова польская мова[1]
Дэбют 1953
Значныя творы Паліцыя
Танга
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (1971)
Узнагароды
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Подпіс Выява аўтографу
Афіцыйны сайт

Славамі́р Мро́жак (па-польску: Sławomir Mrożek, 29 чэрвеня 1930, Бажэнцін, Польшча — 15 жніўня 2013, Ніцца[2]) — польскі драматург і празаік. Аўтар сатырычных апавяданьняў і драматычных твораў філязофскай, палітычнай і псыхалягічнай тэматыкі. Прадстаўнік плыні тэатра абсурду.

Жыцьцё й творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славамір Мрожак нарадзіўся ў 1930 годзе ў Бажэнціне, Польшча. Вывучаў архітэктуру й выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. У 1950 годзе пасьпяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусьветную вядомасьць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п’еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П’еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусьветную славу.

У 1962 становіцца адным з чатырох першых ляўрэатаў літаратурнай прэміі ім. Касьцельскіх. У 1968 публікуе ў францускай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскай Дамовы ў Чэхаславаччыну.

У 1963 эмігруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Нямеччыне, Францыі, Італіі й Мэксыцы. У 1996 вяртаецца на Радзіму, але ў апошнія гады жыў у Ніццы (Францыя).

Узнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы (1997)[3].

  • 1958 «Паліцыя»
  • 1960 «Індык»
  • 1961 «Стрыптыз» (бел. пер. В. Ракіцкага)
  • 1964 «Танга» (бел. пер. Л. Баршчэўскага)
  • 1971 «Шчасьлівы выпадак»
  • 1973 «Разьня»
  • 1974, паст. «Эмігранты» (бел. пер. М. Дубянецкага)
  • 1980 «Дом на мяжы» (бел. пер. В. Ракіцкага)
  • 1982 «Вацлаў»
  • 1982 «Амбасадар»
  • 1983 «Летні дзень»
  • 1984 «Альфа»
  • 1986 «Кантракт»
  • 1987 «Партрэт»
  • 1992 «Удовы»
  • 1993 «Мілосьць у Крыме»
  • 2000 «Вялебныя»
  • 2000 «Цудоўны від»
  • 1956 «Маленькае лета»
  • 1961 «Уцёкі на поўдзень»

Аўтабіяграфічная проза

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 2006 «Бальтазар»
  • 2010 «Дзённік» (ч. 1)

Зборнікі апавяданьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1953 «Практычныя паўбраневікі»
  • 1957 «Слон» (пераклад выбраных апавяданьняў М. Шоды)
  • 1962 «Дождж»
  • 1974 «Два лісты»
  • 1983 «Даносы»

Пераклады на беларускую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]