Перайсьці да зьместу

Марына Шода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марына Шода
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марына Юльянаўна Шода
Нарадзілася 1973
Сьцяг Беларускай ССР Пружаны Берасьцейскай вобласьці
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці выкладчыца, перакладніца
Мовы беларуская, расейская

Мары́на Юлья́наўна Шо́да (* 1973, Пружаны, Берасьцейская вобласьць) — беларуская перакладчыца.

Скончыла пружанскую сярэднюю школу №2 з залатым мэдалём (1990)[1], філялягічны факультэт БДУ (1995), асьпірантуру БДУ па спэцыяльнасьці «замежная літаратура». Працуе старэйшым выкладчыкам на гуманітарным факультэце БДУ, выкладае міталёгію і замежную літаратуру.

Мае брата Алега, дачку Алену.

У 2000—2005 брала ўдзел у міжнароднай школе перакладнікаў Translatorium.

Перакладае з польскай і ўкраінскай моваў. Пераклала паасобныя творы Яраслава Івашкевіча, Славаміра Мрожака, Канстантыя Галчынскага, Паўла Гюле, Ежы Пільха, Вольгі Такарчук, Юрыя Андруховіча, Чэслава Мілаша, Януша Корчака, Натальлі Гузеевай, Міхала Андрасюка.

  • Вольга Такарчук. Прафэсар Эндрус у Варшаве (пер. Марына Шода) // 20 польскіх апавяданьняў. — Менск: І. П. Логвінаў, 2007.
  • Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы / Пераклад з польскай М. Шода. — Менск: І. П. Логвінаў, 2010. — 258 с.

Асноўныя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Шода, М. Ю. З якіх цаглінаў будавалася «Вежа»: аналіз аднаго тэксту / Актуальные проблемы изучения литературы США и Великобритании. Межвуз. сборник науч. статей молодых ученых. — Минск, 2003.
  • Шода, М. Ю. Яшчэ адзін міф: аналіз цыклу вершаў пра Крука Тэда Х’юза / Славянские литературы в контексте мировой: Материалы VII Международной научной конференции. — Минск, 2005.
  • Шода, М. Ю. Мифология древнего мира: учебное пособие для студентов специальности 1-21 04 01 «Культурология» / М. Ю. Шода. — Минск, 2007.
  • Шода, М. Ю. Миф и мифотворчество в поэтике У. Б. Йейтса / Литература в контексте культуры: типология, взаимосвязи, проблемы преподавания: сб. науч. ст. — Минск: БГУ, 2009.
  • Шода, М. Ю. Міфалагічнае і аўтабіяграфічнае ў творчасці Ў. Б. Ейтса / Универсальное и национальное в культуре: сборник научных статей/ Белорусский государственный университет, гуманитарный факультет. — Минск, 2012.
  1. ^ Гісторыя школы (рас.). Гімназія г. Пружаны. Праверана 15 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]