Перайсьці да зьместу

Пальная зброя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пальная зброя[1] — зброя, у якой для выкіданьня снарада (кулі) са ствальнога каналу выкарыстоўваецца сіла ціску газаў, якія ўтвараюцца пры згараньні выбуховага рэчыва (звычайна пораху).

Пальная зброя звычайна клясыфікуецца па наступных характарыстыках:

Па мэтавым прызначэньні

  • вінтоўкі (стрэльбы, карабіны) — даўгаствольная пальная зброя, прызначаная для ўзбраеньня пяхоты, для вядзеньня агнявога бою, а гэтак жа для дзеяньняў у рукапашным баю (багнэтам і прыкладам), або выкарыстаньня ў паляваньні;
  • аўтаматы (штурмавыя вінтоўкі, аўтаматычныя карабіны) — аўтаматычная пальная зброя, пад прамежкавы патрон (калібр большы за пісталетны, але меншы за вінтовачны);
  • Пісталеты-кулямёты — аўтаматычная пальная зброя, у якой у якасьці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Часта, хібна, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі;
Салдат цаляе з кулямёту M60.
  • Кулямёты — пальная зброя, адрозная высокай шчыльнасьцю агню, вялікім аб’ёмам падрыхтаваных боепрыпасаў і магчымасьцю весьці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджэньня (паветраныя або вадзянікі радыятары)
  • Пісталеты — караткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часьцей за ўсё 25—50 м,)
  • Гранатамёты — самыя буйнакалібэрныя прадстаўнікі пальнай зброі. Прызначэньне гранатамёта — стральба гранатамі.
  • Рэвальвэры — кароткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях. Адметнай канструктыўнай асаблівасьцю рэвальвэраў, якая адрозьнівае іх ад пісталетаў, зьяўляецца барабанны спосаб падачы патронаў. Часта ва ўжытку рэвальвэры клясыфікуюцца як пісталеты.
  • Атыповая зброя — самаробная пальная зброя (абрэзы, самапалы, самаробныя пісталеты і рэвальвэры і іншыя пальныя прылады).

Па калібры:

Буйнакалібернаая:

  • для наразной зброі — 9 мм і больш;
  • для гладкаствольнай зброі — 12 калібр і больш (8, 4).

Сярэднекаліберная:

  • для наразной зброі — 6,5—9 мм;
  • для гладкаствольнай зброі — 16 і 20 калібры.

Малакаліберная:

  • для наразной зброі — меней за 6,5 мм;
  • для гладкаствольнай зброі — 24 калібр і менш (28, 32).

Састаўныя часткі пальнай зброі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Састаўныя часткі, якія выкарыстоўваюцца ў той ці іншай пальнай зброі:

Састаўныя часткі, якія выкарыстоўваюцца для прыцэльваньня:

На 3 чэрвеня 2016 г. 109 тыс. грамадзянаў Беларусі (1,2% насельніцтва Беларусі) мелі звыш 130 тыс. адзінак улічанай зброі, зь іх каля 110 тыс. (85%) адзінак паляўнічай гладкаствольнай зброі, звыш 10 тыс. газавых пісталетаў, каля 2 тыс. спартовых пісталетаў[2].

  1. ^ Агнястрэльная зброя Гл. пальная зброя(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Амаль 110 тыс. грамадзян легальна маюць зброю ў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 чэрвеня 2016 г. Архіўная копія ад 3 чэрвеня 2016 г. Праверана 5 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]