Перайсьці да зьместу

Нью-Ёрк Рэйнджарз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нью-Ёрк Рэйнджарз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Нью-Ёрк, Нью-Ёрк
Заснаваны 1926
Стадыён Мэдысан-Сквэр-Гардэн
Колеры Сіні, чырвоны і белы
              
Гісторыя Нью-Ёрк Рэйнджарз
1926 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт rangers.nhl.com (анг.)

Нью-Ёрк Рэйнджарз (па-ангельску: New York Rangers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. Каманда базуецца ў раёне Мангэтан. Яны зьяўляюцца чальцамі Сталічнага дывізіёну Ўсходняй канфэрэнцыі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на ​​арэне Мэдысан-Сквэр-Гардэн. «Рэйнджарз» зьяўляецца адной з найстарэйшых камандаў у НХЛ, далучыўшыся да лігі ў 1926 годзе ў выніку пашырэньня лігі. Яны зьяўляюцца часткай групы камандаў, якіх называюць першымі шасьцёрамі, разам з «Бостан Бруінз», «Чыкага Блэкгокс», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Таронта Мэйпл Ліфс». «Рэйнджарз» былі першым клюбам з ЗША, які стаў уладальнікам Кубка Стэнлі[2]. Усяго ж клюб чатыры станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі — у 1928, 1933, 1940 і 1994 гадох.

Гісторыя клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пачалася ў 1924 годзе, калі ўдзельнікаў Нацыянальнай хакейнай лігі налічвалася ўсяго толькі шэсьць. Перад пачаткам сэзону 1924—1925 гадоў перад кіраўніцтвам лігі паўстала пытаньне аб неабходнасьці пашырэньня. Зь фінансавага пункту гледжаньня горад Нью-Ёрк лепш за ўсё падыходзіў для стварэньня новай каманды. Аднак адзінай спартовай арэнай у гэтым горадзе быў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а ўладальнік стадыёну Тэкс Рыкард аніяк не вырашаўся пераабсталяваць сваю ўласнасьць у коўзанку. Пазьней ён усё ж вырашыў зрабіць перабудову, а прычынай зьмены свайго рашэньня, Рыкард назваў «Манрэаль Канадыенз», гульнёй якога ўласьнік арэны захапіўся. Такім чынам у лізе зьявілася каманда «Нью-Ёрк Амэрыканз». Пасьля Рыкард прапанаваў свайму калегу Кону Смайту сфармаваць касьцяк новай каманды «Рэйнджарз», выкарыстоўваючы як аснову ўжо існуючых «амэрыканцаў». У прэсе новай камандзе далі мянушку «Рэйнджар Тэкс», то бок тэхаскі рэйнджар. Менавіта з-за гэтага і паўстала сучасная афіцыйная назва.

Прэзыдэнт Мэдысан-Сквэр-Гардэн Тэкс Рыкард.

Рыкардава каманда пачала спаборнічаць у сэзоне 1926—1927 гадоў, але яшчэ да першых гульняў Смайт праз спрэчку з Джонам Гамандам быў звольнены з каманды і вярнуўся ў Таронта, дзе працаваў з унівэрсытэцкай камандай, якая апасьля будзе ператвораная ў клюб «Таронта Мэйпл Ліфс». Посьпехі каманды прывялі да таго, што гульцы сталі пазнавальнымі ў горадзе. Хакеісты шмат часу бавілі на начное жыцьцё ў равучыя дваццатыя. Улічваючы гэты факт, яны атрымалі мянушку «Брадўэйскія сінія швэдары». 13 сьнежня 1929 году «рэйнджары» сталі першай камандай у НХЛ, якая выправілася на гульню самалётам, калі яны вылецелі ў Таронта на матч супраць «Таронта Мэйпл Ліфс», у якой яны зьведалі паразу зь лікам 7:6[3]. У свой другі сэзон каманда здабыла Кубак Стэнлі 1928 году, перамогшы «Манрэаль Марунз» у трох гульнях зь пяці[4]. Адна з самых запамінальных той сэрыі зьвязаныя з тым, што брамнік «рэйнджараў» Лёрн Шабо атрымаў пашкоджаньне вока, калі шайба трапіла яму ў галаву. У той час каманды звычайна ня мелі запаснога брамніка, таму трэнэр нью-ёркцаў Лэстэр Патрык папрасіў абараніць браму да сканчэньня гульні галкіпэра «Атавы Сэнатарз» Алека Конэла, які на той гульні быў гледачом. Такой прапанове запярэчыў трэнэр манрэальцаў, таму 44-гадовы Патрык быў вымушаны сам стаць у браму[5].

Знакамітая лінія нападнікаў «Рэйнджарз». Біл Кук, Бун Кук і Фрэнк Бушэ гулялі разам з 1926 па 1937 гады.

У 1929 годзе «Рэйнджарз» дакрочыў да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіў «Бостан Бруінз»[6]. У 1933 годзе каманда зноў трапіла ў фінал, дзе з братамі Білам і Бунам Кукамі ды цэнтральным форвардам Фрэнкам Бушэ выгуляла «Таронта Мэйпл Ліфс» у сэрыі. Да сканчэньня 1930-х гадоў больш кубкаў клюб не здабываў, а пасьля адыходу з каманды Патрыка новым трэнэрам быў прызначаны Бушэ[7]. Сэзон 1939—1940 гадоў «Рэйнджарз» завяршыў рэгулярны сэзон на другім месцы пасьля «Бостан Бруінз». Затым абедзьве каманды сустрэліся ў першым раўндзе плэй-оф. «Бруінз» выгулялі дзьве гульні з пачатковых трох у сэрыі, але нью-ёркцы зламілі сэрыю і тройчы запар перамаглі супернікаў. У фінале дружыне трапілася «Таронта Мэймл Ліфс». Першыя дзьве сустрэчы ладзіліся ў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а потым сэрыя зьехала ў Таронта. Гэта было зьвязаны з тым, што арэну заняў цырк, які зашкодзіў у правядзены хакейных матчаў. Пасьля двух хатніх перамог «рэйнджэраў», канадцы адгулялі перавагу ў двух наступных гульнях. Матчы пад нумарам 5 і 6 скончыліся перамогай «Рэйнджарз» толькі ў авэртайме. У выніку каманда здабыла свой трэці Кубак Стэнлі.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
31 Сьцяг Расеі Ігар Шасьцёркін 30.12.1995 32 Сьцяг ЗША Джонатан Кўік 21.01.1986
Абаронцы
4 Сьцяг Канады Брэйдэн Шнайдэр 20.09.2001 5 Сьцяг ЗША Чэд Руўідэл 07.05.1990
6 Сьцяг ЗША Зак Джонз 18.10.2000 8 Сьцяг ЗША Джэйкаб Труба 26.02.1994
14 Сьцяг ЗША Конар Макі 12.09.1996 23 Сьцяг ЗША Адам Фокс 17.02.1998
44 Сьцяг Канады Мэт’ю Робэртсан 09.03.2001 55 Сьцяг ЗША Раян Ліндгрэн 11.02.1998
79 Сьцяг ЗША К’Андрэ Мілер 21.01.2000 90 Сьцяг ЗША Віктар Мансыні 26.05.2002
Нападнікі
10 Сьцяг Расеі Арцемі Панарын 30.10.1991 13 Сьцяг Канады Алексі Ляфрэньер 11.10.2001
16 Сьцяг ЗША Вінс Трочэк 11.07.1993 20 Сьцяг ЗША Крыс Крайдэр 30.04.1991
22 Сьцяг ЗША Джоні Брадзінскі 19.06.1993 24 Сьцяг Фінляндыі Каапа Кака 13.02.2001
26 Сьцяг ЗША Джымі Вэсі 26.05.1993 39 Сьцяг Канады Сэм Кэрык 04.02.1992
50 Сьцяг Канады Ўіл Кулі 05.02.2002 65 Сьцяг ЗША Брэт Бэрард 09.09.2002
72 Сьцяг Чэхіі Філіп Хыціл 05.09.1999 73 Сьцяг Канады Мэт Рэмпэ 29.06.2002
78 Сьцяг Канады Брэнан Отман 05.01.2003 84 Сьцяг Швэцыі Адам Эдстрэм 12.10.2000
91 Сьцяг Канады Райлі Сьміт 01.04.1991 93 Сьцяг Швэцыі Міка Зыбанэжад 18.04.1993
  1. ^ https://ny1.com/nyc/all-boroughs/sports/2023/06/13/new-york-rangers-hire-peter-laviolette-as-head-coach-to-replace-gerard-gallant
  2. ^ Sports of The Times; At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green. New York Times.
  3. ^ Dryden, Steve (2000). «The Hockey News: Century Of Hockey». Toronto: McClelland & Stewart Ltd. — С. 32. — ISBN 0-7710-4179-9.
  4. ^ «Stanley Cup history». USA Today.
  5. ^ Brink, Graham (5.06.2004). «Injuries sideline players only rarely». St. Petersburg Times.
  6. ^ Anderson, Dave (14.05.1995). «Sports of The Times — At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green». The New York Times.
  7. ^ «Team History». New York Rangers.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз