Мінэсота Ўайлд
Мінэсота Ўайлд | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Сэнт-Пол, Мінэсота |
Заснаваны | 2000 |
Стадыён | Xcel Energy Center (18 834) |
Колеры |
Зялёны, чырвоны, залаты, пшанічны і белы |
Гісторыя |
Мінэсота Ўайлд 2000 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | wild.nhl.com (анг.) |
Мінэсота Ўайлд (па-ангельску: Minnesota Wild) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Пол, штат Мінэсота, ЗША. Свае хатнія гульні каманда ладзіцца ў Xcel Energy Center[2]. «Мінэсота Ўайлд» быў закладзены 25 чэрвеня 1997 году, але спаборнічаць каманда пачала толькі з сэзону 2000—2001 гадоў[3]. Франшыза ў НХЛ зь Мінэсоты паўстала упершыню з 1993 году, калі колішняя дружына «Мінэсота Норт Старз» пераехала ў Далас[4]. У сэзоне 2002—2003 гадоў клюб трапіў у розыгрыш Кубка Стэнлі, дзе дакрочыў ажно да паўфіналу, саступіўшы «Анагайм Майці Дакс»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасля ад’езду з штату клюбу «Мінэсота Норт Старз» па сэзоне 1992—1993 гадоў[6] Мінэсота заставалася без прадстаўніцтва ў НХЛ цягам сямі сэзонаў. Мэр Сэнт-Пол Норм Колман учыніў кампанію альбо прыцягненьня ў горад існай франшызы, альбо стварэньня новай франшызы ў наступным пашырэньні лігі. Высілкі галавы гораду наблізіліся да посьпеху ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Мінэсота зацікавіла арыгінальную каманду «Вініпэг Джэтс». Аднак перамовы не далі плёну, і «Джэтс» замест гэтага пераехалі ў Фінікс.
Хутка НХЛ абвесьціла аб сваім намеры пашырыцца з 26 да 30 камандаў. Бізнэсовец і ўраджэнец Мінэтонкі Боб Нагеле-малодшы стаў галоўным інвэстарам навастворанага клюбу, які, у канчатковым рахунку, быў і першым мажарытарным уладальнікам каманды. 25 чэрвеня 1997 году НХЛ абвесьціла, што Мінэсота атрымала права ўтварыць франшызу на пашырэньні, каб пачаць гуляць з сэзону 2000—2001 гадоў. Клюбная назва «Ўайлд» была афіцыйна прэзэнтаваная грамадзкасьці 22 студзеня 1998 году на тагачаснай клюбнай арэне, а з дынамікаў арэны гучала песьня гурта Steppenwolf «Born To Be Wild». Свае першыя спонсарскія пагедненьні каманда склала з кампаніямі MasterCard і First USA.
Першым галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны канадзкі адмысловец Жак Лемэр, а ў першым раўндзе драфту НХЛ 2000 году клюб абраў славацкага нападнікам Марыяна Габарыка, які ў выніку закінуў дэбютную шайбу клюбу ў розыгрышах НХЛ. Адбылося гэта ў выяздным матчы 6 кастрычніка 2000 году супраць «Анагайм Майці Дакс»[7]. 11 кастрычніка «Ўайлд» згулялі сваю першую хатнюю гульню ў гісторыі супраць «Філадэлфіі Флаерз»[8]. Ураджэнец Мінэсоты Дарбі Гэндрыксан адзначыўся першым голам у хатніх гульнях у гісторыі клюбу.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
29 | Марк-Андрэ Фляры | 28.11.1984 | 30 | Еспэр Вальстэт | 14.11.2002 | ||
32 | Філіп Густаўстан | 07.06.1998 | |||||
Абаронцы | |||||||
4 | Джон Мэрыл | 03.02.1992 | 5 | Джэйкаб Мідэлтан | 02.01.1996 | ||
7 | Брок Фэйбр | 22.08.2002 | 24 | Зак Багасян | 15.07.1990 | ||
25 | Юнас Брадын | 12.07.1993 | 46 | Джарэд Спэрджан | 29.11.1989 | ||
47 | Дэклан Чысалм | 12.01.2000 | 48 | Дэйман Гант | 15.05.2002 | ||
Нападнікі | |||||||
12 | Мэт’ю Болдзі | 05.04.2001 | 13 | Якаў Трэнін | 13.01.1997 | ||
14 | Юэль Эрыксан Эк | 29.01.1997 | 17 | Маркус Фаліна | 10.08.1991 | ||
22 | Марат Хуснутдынаў | 17.07.2002 | 23 | Марка Росі | 23.09.2001 | ||
28 | Ліям Эгрэн | 28.01.2004 | 36 | Матс Сукарэльлё | 01.09.1987 | ||
38 | Раян Гартман | 20.09.1994 | 39 | Бэн Джонз | 26.02.1999 | ||
89 | Фрэдэрык Гадро | 01.05.1993 | 90 | Маркус Югансан | 06.10.1990 | ||
97 | Кірыл Капрызаў | 26.04.1997 | — | Якуб Лаўка | 28.03.2000 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.nhl.com/wild/news/minnesota-wild-hires-hynes-112723
- ^ «About Us». XcelEnergyCenter.
- ^ Stainkamp, Michael (16.08.2010). «A brief history: Minnesota Wild». NHL.
- ^ «2000—01 Minnesota Wild Roster and Statistics». Hockey-Reference.
- ^ «2003 NHL Playoffs Summary». Hockey-Reference.
- ^ «Minnesota North Stars (1967—1993)». Vintage Minnesota Hockey.
- ^ «Ducks tame Wild». CBC.
- ^ «Wild Ties Flyers in Home Debut». CBS News.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз