Марк (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | III стагодзьдзе |
Памёр | 8 кастрычніка 336 |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 7 кастрычніка |
Марк (па-лацінску: Marcus; ? — 7 кастрычніка 336) — біскуп рымскі з 18 студзеня да 7 кастрычніка 336, быў усяго 8 месяцаў біскупам Рыма. Перад тым, як яго абралі, быў біскупам Остыі (прадмесьце Рыма). Пра яго вядома мала, толькі што ён — рымлянін. Хутчэй за ўсё, у часе яго знаходжаньня на пасадзе пачаліся запісы раньніх сьпісаў біскупаў і пакутнікаў, вядомыя як Depositio episcoparum і Depositio martyrum. Час яго папства прыпадае на эпоху моцных спрэчак вакол арыянства. Ён распарадзіўся збудаваць у Рыме две базылікі: царкву сьв. Марка і сьв. Бальбіны. У апошняй царкве ён быў пахаваны. Ушаноўваюць памяць сьвятога Марка 7 кастрычніка. Яго часта блытаюць з рымскім пакутнікам Маркам, побач зь якім ён пахаваны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марк (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Марк. Catholic Encyclopedia
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.