Перайсьці да зьместу

Грыгорыюс I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
доктар Касьцёлу
Грыгорыюс I (папа рымскі)
па-лацінску: Gregorius PP. I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 540[1] або 540[2]
Памёр 12 сакавіка 604[4][2]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[5]
Бацькі Gordianus[d][6]
Святая Сільвія[d]
Заняткідыплямат, рыма-каталіцкі ксёндз, пісьменьнік
Дзень памяці12 сакавіка, 25 сакавіка і 3 верасьня[7]

Грыгорыюс I Вялікі (па-лацінску: Gregorius PP. I; каля 540, Рым, Бізантыйская імпэрыя — 12 сакавіка 604, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 3 верасьня 590 году па 12 сакавіка 604 году і царкоўны пісьменьнік, прылічаны да сьвятых. Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі сьпеў.

Паходзіў зь сям’і патрыцыя. Зьяўляючыся рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацьце аддаў на заснаваньне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасьля сьмерці папы Пэлягіюса II быў абраны на папскі сталец. За часам пантыфікату пашыраў сфэры ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх мэсіянэраў у Брытанію да англасаксаў, у Гішпанію да вэстготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апэляцыйнай інстанцыяй для ўсёй каталіцкай царквы. 3ь ягонай дзейнасьцю ўзмацняюцца прэтэнзіі рымскіх папаў на сусьветнае духоўнае панаваньне. Рэфармаваў царкоўнае песьнапеньне і пакінуў пасьля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зьместу, у тым ліку «Пастырскае правіла», якое на працягу многіх гадоў было кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да сьвецкай адукацыі, зьнішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганьне з канстантынопальскім патрыярхам за найвышэйшага становішча ў хрысьціянскай царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысьціянскай царквой да ліку сьвятых. Ягоныя творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Эўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Францішак Скарына называе Грагорыюса Вялікага «учителем вселенским»[8].

У 594 годзе пагадзіўся выплочваць лянгабардам штогадовую даніну.

  1. ^ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Gregòrio I papa, detto Magno, santo // Enciclopedia on line (італ.)
  2. ^ а б BeWeB
  3. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118541838 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ Gajano S. B. GREGORIO I, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  5. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  6. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  7. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 29.
  8. ^ Скарына Ф. Творы:… С. 156.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грыгорыюс I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў