Перайсьці да зьместу

Бастыя (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бастыя
Поўная назва Sporting Club de Bastia
Заснаваны 1905
Горад Бастыя, Францыя
Стадыён Арман Сэзары
Умяшчальнасьць: 16 480
Кіраўнік кааперацыйнае таварыства калектыўнага інтарэсу[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2023—2024 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Бастыя» (па-француску: Bastia) — францускі футбольны клюб з гораду Бастыі. Заснаваны ў 1905 годзе. Уладальнік Кубка Францыі (1981).

Спартовы клюб «Бастыя» быў заснаваны ў 1905 годзе швайцарскім эмігрантам па прозьвішчы Руш (ням. Ruesch). Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Эміль Брандызі.

Статус прафэсійнага клюб атрымаў у 1965 годзе, і тады ж пачаў выступы ў Лізе 2. Правёўшы тры нядрэнныя сэзоны, каманда ў 1968 годзе атрымала перамогу ў розыгрышы Лігі 2 і права выступаць у Лізе 1. Першы сэзон адзначыўся складанай, але пасьпяховай барацьбой за выжываньне й стаў пачаткам дзесяцігодзьдзя, якое шматлікімі лічыцца найлепшым у гісторыі клюбу. У 1972 годзе «Бастыя» дайшла да фіналу Кубка Францыі, дзе зь лікам 1:2 саступіла «Марсэлю». Выхад у фінал нацыянальнага кубка дазволіў карсыканцам у наступным сэзоне дэбютаваць у эўракубках, то бок у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Зрэшты далёка прайсьці «Бастыі» не атрымалася: у першым жа раўндзе каманда атрымала паразу па суме двух матчаў (0:0, 1:2) ад мадрыдзкага «Атлетыка».

У 1977 годзе «Бастыя» дабілася права гуляць у Кубку УЭФА, дэбют у якім апынуўся куды больш удалым. Карсыканцы пасьлядоўна выбілі лісабонскі «Спортынг», «Ньюкасл Юнайтэд», «Тарына» (які перамаглі зь лікам 3:2 у гасьцёх, перапыніўшы іхную двухгадовую сэрыі без паразаў у хатніх гульнях), а таксама «Карл Цайс» і «Грасгопэр», толькі ў фінале саступіўшы нідэрляндзкаму ПСВ (0:0, 0:3).

Першы матч фіналу праходзіў 26 красавіка 1978 году на стадыёне Арман Сэзары. Нягледзячы на дажджышча, югаслаўскі арбітар не адважыўся перанесьці гульню, і матч, які праходзіў зь перавагай гаспадароў, скончыўся нулявой нічыёй.

У матчы ў адказ, 9 траўня, роўнасьць у рахунку захоўвалася да 24-й хвіліны, калі Вілі ван дэ Керкгоф адкрыў лік. У другой палове сустрэчы ПСВ правёў яшчэ два галы й аформіў сваю перамогу. Карсыканцы сьпісалі паразу на беспрэцэдэнтную стомленасьць: за 6 дзён, якія папярэднічалі гэтаму матчу яны правялі 3 гульні ў чэмпіянаце.

Гэты фінал застаецца пакуль самым значным посьпехам «Бастыі». У 2005 годзе з вылету клюбу ў Лігу 2 у «Бастыі» пачаўся крызіс. Паводле вынікаў сэзону 2009—2010 гадоў каманда вылецела ў трэці дывізіён — Нацыянальны. У сэзоне 2010—2011 гадоў клюб атрымаў паразу ў трэцім дывіўіёне й вярнуўся ў Лігу 2, а на наступны год заняў 1 месца ў Лізе 2 і выйшаў у найвышэйшую лігу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://france3-regions.francetvinfo.fr/corse/haute-corse/bastia/sc-bastia-devient-cooperatif-premiere-football-francais-1720727.html
  2. ^ https://www.lequipe.fr/Football/Actualites/Ligue-2-regis-brouard-nouvel-entraineur-de-bastia/1289710