Ліга Эўропы УЭФА
Ліга Эўропы УЭФА | |
Заснаваны | 1971 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 58 |
Дзейны чэмпіён |
«Аталянта Бэргама» (1 тытул) |
Найбольш пасьпяховы клюб |
«Сэвільля» (7 тытулаў) |
Тэлевізійныя спадарожнікі |
Ліга чэмпіёнаў Ліга канфэрэнцыяў |
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
2024—2025 |
Ліга Эўропы УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa League) — штогадовы эўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЭФА; другі па значнасьці пасьля Лігі чэмпіёнаў. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (па-ангельску: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЭФА (па-ангельску: UEFA Cup). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву і стаў звацца Ліга Эўропы.
Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2024—2025 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўндам плэй-оф), лігавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.
У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краінаў і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЭФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнду кваліфікацыі. Таксама ў другім, трэцім і чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі адпаведна ў першым, другім і трэцім кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнду Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у лігавым турніры (36 камандаў, кожная зь якіх гуляе 8 матчаў супраць абраных супернікаў). 8 найлепшых камандаў лігавага этапу выходзяць у 1/8 фінала Лігі Эўропы, а клюбы з 9-24 месцаў пачынаюць плэй-оф з фазы 1/16 фінала. З сэзону 2015—2016 гадоў пераможца розыгрышу Лігі Эўропы атрымлівае права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў наступнага сэзону.
Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (сем) яго выйграваў гішпанскі клюб «Сэвільля».
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2023/2024 — Аталянта (Бэргама, Італія)
- 2022/2023 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2021/2022 — Айнтрахт (Франкфурт, Нямеччына)
- 2020/2021 — Вільярэал (Гішпанія)
- 2019/2020 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2018/2019 — Чэлсі (Лёндан, Ангельшчына)
- 2017/2018 — Атлетыка (Мадрыд, Гішпанія)
- 2016/2017 — Манчэстэр Юнайтэд (Ангельшчына)
- 2015/2016 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2014/2015 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2013/2014 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2012/2013 — Чэлсі (Лёндан, Ангельшчына)
- 2011/2012 — Атлетыка (Мадрыд, Гішпанія)
- 2010/2011 — Порту (Партугалія)
- 2009/2010 — Атлетыка (Мадрыд, Гішпанія)
- 2008/2009 — Шахтар (Данецк, Украіна)
- 2007/2008 — Зэніт (Санкт-Пецярбург, Расея)
- 2006/2007 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2005/2006 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2004/2005 — ЦСКА (Масква, Расея)
- 2003/2004 — Валенсія (Гішпанія)
- 2002/2003 — Порту (Партугалія)
- 2001/2002 — Фэеноорд (Ратэрдам, Нідэрлянды)
- 2000/2001 — Лівэрпул (Ангельшчына)
- 1999/2000 — Галатасарай (Стамбул, Турэччына)
- 1998/1999 — Парма (Італія)
- 1997/1998 — Інтэрнацыянале (Мілян, Італія)
- 1996/1997 — Шальке-04 (Гельзэнкірхэн, Нямеччына)
- 1995/1996 — Баварыя (Мюнхэн, Нямеччына)
- 1994/1995 — Парма (Італія)
- 1993/1994 — Інтэрнацыянале (Мілян, Італія)
- 1992/1993 — Ювэнтус (Турын, Італія)
- 1991/1992 — Аякс (Амстэрдам, Нідэрлянды)
- 1990/1991 — Інтэрнацыянале (Мілян, Італія)
- 1989/1990 — Ювэнтус (Турын, Італія)
- 1988/1989 — Напалі (Нэапаль, Італія)
- 1987/1988 — Баер (Левэркузэн, Нямеччына)
- 1986/1987 — Гётэборг (Швэцыя)
- 1985/1986 — Рэал Мадрыд (Гішпанія)
- 1984/1985 — Рэал Мадрыд (Гішпанія)
- 1983/1984 — Тотэнгэм Готспур (Лёндан, Ангельшчына)
- 1982/1983 — Андэрлехт (Брусэль, Бэльгія)
- 1981/1982 — Гётэборг (Швэцыя)
- 1980/1981 — Іпсўіч Таўн (Ангельшчына)
- 1979/1980 — Айнтрахт (Франкфурт-на-Майне, Нямеччына)
- 1978/1979 — Барусія (Мёнхэнглядбах, Нямеччына)
- 1977/1978 — ПСВ (Эйндговэн, Нідэрлянды)
- 1976/1977 — Ювэнтус (Турын, Італія)
- 1975/1976 — Лівэрпул (Ангельшчына)
- 1974/1975 — Барусія (Мёнхэнглядбах, Нямеччына)
- 1973/1974 — Фэеноорд (Ратэрдам, Нідэрлянды)
- 1972/1973 — Лівэрпул (Ангельшчына)
- 1971/1972 — Тотэнгэм Готспур (Лёндан, Ангельшчына)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)