Какапа
Выгляд
Какапа | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Папугаепадобныя |
Сямейства | Папугаевыя |
Род | Савіныя папугаі |
Від | Какапа |
Бінамінальная намэнклятура | |
Strigops habroptilus | |
Какапа, або савіны папугай (Strigops habroptilus) — птушка зь сямейства папугаевых, адзіны від падсямейства Савіныя папугаі. Зьяўляецца эндэмікам Новай Зэляндыі, сустракаецца вельмі рэдка.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Буйная птушка, каля 60 см вышыні. Самец буйнейшы за самку. Пер'е імшыста-зялёнае, на сьпіне з чорнымі, а ў іншых месцах з бурымі і жоўтымі палосамі. Добра разьвітае апярэньне на твары надае падабенства да савы, што і абумовіла назву.
З-за слаба разьвітых грудных мышцаў і кіля какапа не можа лётаць.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Какапа сустракаецца ў вільготных месцах на раўнінах і ў гарах (да 1400 м вышэй за ўзровень мора).
Корміцца расьліннай ежай, пераважна ягадамі.
Гнёзды робіць у шчылінах скал, паміж каранёў дрэваў. Адкладвае 2 яйкі, звычайна ў студзені — лютым.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жизнь животных в 6-ти т. Т. 5. Птицы. / Под ред. Н.А. Гладкова, А.В. Михеева — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1970.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |