Кенія
Кенія — рэспубліка на ўсходнім узьбярэжжы Афрыкі. Мяжуе з Этыёпіяй на поўначы, Танзаніяй на поўдні, Самалі на паўночным усходзе, Угандай на захадзе і Суданам на паўночным захадзе. З паўднёвага ўсходу абмываецца Індыйскім акіянам. Па цэнтры краіны праходзіць экватар. Да 1963 году Кенія была вялікабрытанскай калёніяй.
Кенія Jamhuri ya Kenya Republic of Kenya | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Harambee | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ee Mungu Nguvu Yetu» | |||||
Афіцыйная мова | суахілі, ангельская | ||||
Сталіца | Найробі | ||||
Найбуйнейшы горад | Найробі | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт
Віцэ-прэзыдэнт |
рэспубліка Уільям Руто[1] Рыгаці Гачагуа[1] | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
47-е месца ў сьвеце 580 367 км² 2,3% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2023) • шчыльнасьць |
27-е месца ў сьвеце 57 052 004 67,2/км² | ||||
СУП • агульны (2021) • на душу насельніцтва |
62-е месца ў сьвеце $251,431 млрд $4700 | ||||
Валюта | Кенійскі шылінг (KES) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
12 сьнежня 1963 | ||||
Аўтамабільны знак | EAK | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ke | ||||
Тэлефонны код | +254 | ||||
Геаграфія
рэдагавацьКенія — дзяржава на ўсходзе а Афрыкі. На паўднёвым усходзе мяжуе з Індыйскім акіянам, на поўначы з Этыёпіяй, на ўсходзе з Самалі, на паўднёвым захадзе з Танзаніяй, на захадзе з Угандай і на паўночным захадзе з Паўднёвым Суданам. Прыблізна па сярэдзіне краіны праходзіць лінія экватару. Сталіцай Кеніі зьяўляецца горад Найробі.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва падзяляецца на некалькі плямёнаў, самым шматлікім зь якіх зьяўляецца племя кікую, што складае каля 18% насельніцтва. Астатнія плямёны складаюць ня больш за 10% ад агульнай колькасьці. Пісьменнасьць складае 78%. У краіне вялікі адсотак моладзі — каля паловы насельніцтва не дасягнула 20-гадовага ўзросту. На верасень 2013 году 83% насельніцтва Кеніі спавядалі хрысьціянства[2]. Існуюць індуісцкія і мусульманскія абшчыны. Адзінай афіцыйнай мовай зьяўляецца суахілі, хоць насельніцтва валодае ангельскай, арабскай і племяннымі мовамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Kenya (анг.) The World Factbook
- ^ Аляксандар Сінкевіч. Тэракт у Кеніі як эпізод глябальнай грамадзянскай вайны // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2013. — № 180 (27545). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |