Грамадства1212

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мерапрыемства збірае вядучых палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для разгляду ключавых пытанняў бяспекі ў свеце. 

Святлана Ціханоўская. Фота: офіс палітыка

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы — адна з найважнейшых сусветных платформаў па абмеркаванню галоўных выклікаў знешняй палітыкі і ў сферы бяспекі. Сёлета івэнт асабліва важны — будуць шырока абмяркоўвацца пытанні міру ва Украіне і сітуацыю ў нашым рэгіёне.

Да таго ж, упершыню за чатыры гады Святлана Ціханоўская выступіць на асноўнай сцэне канферэнцыі, паведамляе яе прэс-служба. 

«Удзел Ціханоўскай у двух дыскусіях асноўнай праграмы паказвае: у міжнародных дыскусіях пра бяспеку рэгіёна дзейнічае прынцып «нічога пра Беларусь без беларусаў», піша прэс-служба Ціханоўскай. 

Пасля асноўных дыскусій адбудзецца асобны сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі пасля «бязвыбараў-2025».

Падчас візіту Ціханоўская ўздыме важныя пытанні, што тычацца бягучай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне. Яна распавядзе пра рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы ціску з боку Расіі і пагрозы, што ідуць ад размяшчэння атамнай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Мюнхенская канферэнцыя пройдзе з 14 па 16 лютага. 

Каментары12

  • И отсосет. Шлюха даже артикли не знает
    13.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Хрыч
    13.02.2025
    Конференция по компьютерной безопасности?
  • Накдаўн
    13.02.2025
    Вось і вынікі за 4 гады сапраўдныя тым зайздроснікам, хто кажа, што нічога не зроблена. Праз яшчэ чатыры гады паглядзіце, чаго дасягне каманды Святланы Грыгор'еўны Ціханоўскай!

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як5

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я не планую сустракацца ні з якімі расіянамі, акрамя Пуціна4

Вядомая махлярка з Расіі стала мадэллю на тыдні моды ў Нью-Ёрку4

На невялікай рацэ Рось у Ваўкавыскім раёне сабралася вялізная колькасць качак ВІДЭА

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?31

«Прымаю да 6-7 чалавек за суткі». Як прастытуткі ездзяць да расійскіх вайскоўцаў на акупаваныя тэрыторыі14

У Брэсце ратавальнікі выцягнулі мужчыну з Мухаўца. Перад гэтым ён дзіўна сябе паводзіў1

У Малдове дапусцілі, што Расія ў выніку перамоў па Украіне выведзе войскі з Прыднястроўя3

Былы муж Крысціны Ціманоўскай выступіць у Азаронка8

«Ты не можаш выйграць дэмакратычныя выбары тым, што кідаеш свайго апанента за краты». Ці адрэагуе на словы Вэнса Лукашэнка?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як5

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць