Сутра Гірлянды Кветак, Гірляндавая Сутра — збор прамоў Буды Шак'ямуні.
14.* Указаў вам метады, якія праводзяць да вызвалення, Аднак павінны ведаць, што вызваленне залежыць ад вас саміх.
16. Розум ёсць як маляр (мастак). Розум вытварыў складанні. Усе існуючыя светы з'яўляюцца выявамі намаляванымі розумам.
17. Каб злічыць усе сусветы Буды, Трэба бы цэлае вечнасці.
18. Тыя, якія прагнуць увайсці ў гэту сферу рэалізацыі Пераможнага, Павінны пакінуць усе прагненні як прастора. Павінны пакінуць чаплянне да канцэпцыі, думкі і перцэпцыі. Павінны ўвайсці ў гэты розум, які нагадвае прастору.
20. Мніхі і вучоныя! Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата, Так таксама належыць даследваць мае словы І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне.
83. Як глухі музыка, Які выклікае радасць іншых, Але не можа цешыцца ўласнай музыкай: Такой ёсць Дхарма без медытацыі.
Як перавозчык на рацэ, Які дапамагае іншым пераправіцца, Аднак сам да смерці застаецца на адным беразе: Такой ёсць Дхарма без медытацыі.
Так як смаку мялісы Не пазнаць дзякуючы апісанню, Так таксама смак пусткі Належыць пазнаць праз медытацыю.
124. Усе дхармы паходзяць з прычын. Татхагата навучаў аб гэтых прычынах І аб тым, што становіць іх край - Аб гэтым таксама навучаў Вялікі Шрамана.
126. У перыядзе апошніх пяцісот год з'яўлюся ў форме пісьмаў. Лічыце іх за ідэнтычныя са мной І трактуйце з адпаведным шацункам.
148. Дыск месяца з'яўляецца на бясхмарным небе, Але калі няма сасуда з вадой, Не адаб'ецца на яго паверхні. Падобна свецячы ўвесь час месяц спачування Буды, Не адаб'ецца, калі не з'явіцца шчаслівы (прыдатны) сасуд.
176. З натуры, якая ёсць паза канцэпцыяй і перцэпцыяй Надыходзяць розныя з'явы мандал са святла. Многа святлістасцей, якія яснеюць у цэнтры прасторы, Выражаючы разнароднасць, ніколі не паўстала.
178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'і! Калі бачым сферу адчувальных (жывых) істот, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязмерным вялікім спачуваннем. Працуем, карыстаючыся са светавой навукі, як таксама з той з паза свету, якая паходзіць з галоў шляхетных істот. Натхнёныя да чынення дабра, паўторна выконваем актыўнасць будаў Пераможцаў з мінулага. Чынем ахвяры Татхагаце! Узнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сцежку да вызвалення!
*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі "Выбраныя Словы Буды з Сутраў".