Viber
Viber | |
---|---|
Тып | кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], сафтфон[d], IP-тэлефон[d], VoIP software[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Распрацоўшчык | Rakuten Group, Inc.[d] |
Напісана на | Java, C, Python, C++ і Objective-C |
Аперацыйная сістэма | IOS, Android[6], BlackBerry OS[d], Windows Phone[d], кросплатформавае праграмнае забеспячэнне, Windows, Linux і macOS |
Першы выпуск | 2010 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Сайт | viber.com (англ.) (яп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Viber (бел.: Ва́йбер[7]) — бясплатны кросплатформавы месэнджар, які забяспечвае перадачу паведамленняў (тэкставыя, выявы, відэа і аўдыё, PDF і інш.), а таксама IP-тэлефанію.
Ідэнтыфікацыю карыстальнікаў праграма робіць па нумары тэлефона, а спіс кантактаў з тэлефона адпраўляе на сервер кампаніі Viber[8].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія Viber Media была заснавана ў Ізраілі ў 2010 годзе Ігарам Магазінікам і Тальмонам Марка[9][10][11].
Першая версія праграмы была распрацавана выключна для iPhone і мела абмежаванне на колькасць карыстальнікаў у 50 000. Viber для BlackBerry, Bada і Windows Phone быў выпушчаны ў маі 2012 года. Праз год, у 2013 годзе, выйшла абнаўленне праграмы для iOS да версіі 3.0, з рэлізам якога было абвешчана пра даступнасць Viber Desktop для Windows і OS X.
Таксама ў 2013 годзе з’яўляецца ViberOut — платная функцыя званкоў на стацыянарныя і мабільныя тэлефоны, дзе не ўсталявана праграма або няма доступу да інтэрнэту. Кошт залежыць ад месцазнаходжання абанента, якому вы хочаце патэлефанаваць. Ваша месцазнаходжанне значэння не мае — галоўнае, каб быў інтэрнэт.
У 2014 годзе кампанію Viber Media купіў японскі гігант Rakuten за 900 мільёнаў долараў ЗША. Галоўны офіс Viber сёння размешчаны ў Люксембургу[11].
Офіс тэхнічнай распрацоўкі і падтрымкі карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску і Брэсце. Viber з’яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій.
Згодна з фінансавай справаздачай Rakuten, у 2014 годзе месенджар прынёс першую выручку ў 1,5 млн долараў.
У 2014 годзе база Viber налічвала больш за 280 мільёнаў карыстальнікаў.
З дапамогай дадатковых сэрвісаў стала магчыма здзяйсняць грашовыя пераводы па ўсім свеце. Гэта стала магчыма ў 2015 годзе дзякуючы сістэме «Вестэрн Юніён».
У 2017 годзе каля 900 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў выкарыстоўвалі Viber рэгулярна.
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]На 2015 год версія праграмы для Windows Phone мела інтэрфейс на 35 мовах[12]. Для Андроід — на 33 мовах[13]. Для iOS — на 32 мовах[14]. Для Windows — на 12 мовах[15]. Для BlackBerry — на 4 мовах[16].
На дадзены момант мабільныя праграмы для Android і iOS маюць пераклад інтэрфейсу на беларускую мову.
Дадатковая інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]- На пачатак жніўня 2013 сэрвіс ужо меў больш за 200 мільёнаў карыстальнікаў у 193 краінах свету, у тым ліку 300 тысяч у Ліване і некалькі мільёнаў у Егіпце. Егіпецкія і ліванскія ўлады мяркуюць, што ў сувязі з «ізраільскімі каранямі» праграмы, яна насамрэч выкарыстоўваецца для падтрымкі «сіянісцкіх шпіёнскіх намаганняў». Егіпецкія вайскоўцы забаранілі любое выкарыстанне праграмы вайскоўцамі і іх сем’ямі ў мэтах бяспекі, а асноўны правайдар 3G у Ліване выключыў яго з сеткі. Тым часам, шматлікія арабскія сайты прапануюць карыстальнікам парады, як абысці гэтыя перашкоды.
- На Symbian магчымы толькі абмен тэкставымі паведамленнямі. Галасавыя выклікі немагчымыя.
- Адзін з дапаможных сервісаў Viber Support быў узламаны ў ліпені 2013 групай, якая абазначыла сябе як Syrian Electronic Army.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ iOS: Version History 20.4.0 Jul 4, 2023 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Windows: Latest version 20.4.0.0 Jun 30, 2023 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Android: Viber - Safe Chats And Calls 20.4.3.0 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ viber.rpm — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Viber for MacV 20.2.0 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Viber Messenger Android app
- ↑ Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 174, [1] с. ; 25 см. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1695-6
- ↑ ВАЙБЕР МЕДИА (руск.)
- ↑ Интервью с топ-менеджером Viber к десятилетию мессенджера (руск.)
- ↑ Уехал из России в 16 лет. История успеха предпринимателя, создавшего Viber (руск.)
- ↑ а б Гордость Лукашенко: пять фактов о «белорусском» мессенджере Viber (руск.)
- ↑ "Вайбэр". Windows Phone. 11 мая 2015. Праверана 12 мая 2015.
- ↑ "Вайбэр". Google Play. 7 красавіка 2015. Праверана 12 мая 2015.
- ↑ "Вайбэр". iTunes. 12 мая 2015. Праверана 12 мая 2015.
- ↑ "Вайбэр". Windows Store . 2015. Праверана 12 мая 2015.
- ↑ "Вайбэр". BlackBerry World . 19 лістапада 2013. Архівавана з арыгінала 5 сакавіка 2016. Праверана 12 мая 2015.