Salticinae — падсямейства павукоў з сямейства павукоў-скакуноў (Salticidae). Найбуйнейшая ў яго складзе падгрупа, якая ўключае большасць яго таксонаў, больш за 5000 відаў.
Прадстаўнікі падсямейства Salticinae маюць шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад астатніх Salticidae. У самак на педыпальпе адсутнічае кіпцюр. Цыбуліна пальпаў самцоў базальных сальтыцыд мае характэрны сярэдні апофіз, які адсутнічае ў падсемейства, а цымбіум перацягнуты ў галёнкавым сучляненні. Члены падсямейства таксама маюць больш складаную сістэму трахей, якая можа быць звязана з іх рухамі, больш рэзкімі, чым у іншых сальтыцыд, што надае ім пазнавальную хаду[2].
Каля 540 родаў у 27 трыбах і двух кладах (больш за 5,3 тыс. відаў)[2][3]. Гэтая вялікая клада, вядомая ў мінулым як «прасунутыя сальтыцыды»[4], «Salticine Division»[5] або Salticoida[6], уключае каля 93 % вядомых відаў сямейства павукоў-скакуноў. Ранейшая назва Salticoida паўторна ўжываецца ў новай класіфікацыі 2015 года да больш вузкай групы, выключаючы Amycoida, каб дазволіць гэтай буйной, даўно прызнанай кладзе атрымаць фармальны ранг падсямейства. Такім чынам, Salticinae дзеліцца на дзве асноўныя клады: Amycoida і Salticoida[2].
Зноскі
↑Blackwall, J. (1841). The difference in the number of eyes with which spiders are provided proposed as the basis of their distribution into tribes; with descriptions of newly discovered species and the characters of a new family and three new genera of spiders. Transactions of the Linnean Society of London 18(4): 601—670. doi:10.1111/j.1095-8339.1838.tb00210.x
↑Wanless, F.R. 1984a. A review of the spider subfamily Spartaeinae nom. n. (Araneae: Salticidae) with descriptions of six new genera. Bulletin of the British Museum of Natural History (Zool.) 46:135-205
↑Maddison, W. P. 1996. Pelegrina Franganillo and other jumping spiders formerly placed in the genus Metaphidippus (Araneae: Salticidae). Bulletin of the Museum of Comparative Zoology 154:215-368