Перайсці да зместу

Rolling Stone

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rolling Stone
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: Rolling Stone[1]
Тып часопіс і сайт
Фармат таблоід[d]
Заснавальнік Ян Уэнер[d]
Выдавец Wenner Media LLC
Краіна ЗША
Рэдактар Ян Уэнер[d]
Галоўны рэдактар Ян Уэнер  (англ.)
Заснавана 1967
Тэматыка музычны часопіс
Мова англійская
Перыядычнасць штомесяц
Галоўны офіс Нью-Ёрк
ISSN 0035-791X
Вэб-сайт www.rollingstone.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Rolling Stone» (з англ. — «перакаці-поле»; літаральна: камень, які коціцца; вымаўляецца як «Ролінг стоўн») — амерыканскі часопіс, прысвечаны музыцы і поп-культуры. Быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1967 годзе Янам Уэнерам  (англ.) (які дагэтуль застаецца рэдактарам і выдаўцом) і музычным крытыкам Ральфам Глісанам  (англ.). Выходзіць два разы ў месяц. Тыраж — каля паўтара мільёнаў экзэмпляраў.

У 2002 годзе на падставе маштабнага апытання найбольш аўтарытэтных музыкантаў і крытыкаў быў апублікаваны спіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў па версіі Rolling Stone, а ў 2004 — спіс 500 найлепшых песень усіх часоў па версіі Rolling Stone.

На вокладках часопіса шмат разоў з’яўляліся такія музыканты і гурты, як The Beatles (30 разоў), Джон Ленан (у тым ліку на вокладцы самага першага нумару), Пол Макартні, Джым Морысан, Джымі Хендрыкс, Эрык Клептан, Кайлі Міноўг і інш.

Зноскі