Перайсці да зместу

Raspberry Pi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Raspberry Pi

Канфігурацыя
Апаратная платформа ARM11 [ARMv6]
АС Raspberry Pi OS (Debian), Fedora, Arch Linux, Gentoo, RISC OS, Android, Firefox OS, NetBSD, FreeBSD, Slackware, Tiny Core Linux
Кошт $ 25 (мадэль A), $ 35 (мадэль B і B+)
Тып аднаплатны камп'ютар
Форм-фактар нестандартны
Распрацоўнік Raspberry Pi Foundation
Дзяржава Вялікабрытанія
Год выпуску 2012
Аператыўная памяць 256 (Model A), 512 (Model B), 1024 (Model B+)Мб, інтэгравана ў CPU (частка рэзервавана відэакарткай)
Пастаянная памяць флэш картка MMC
Аўдыё падсістэма інтэгравана ў CPU
Электрасілкаванне microUSB, 5В, не менш за 700 мА
Перыферыя у камплекце адсутнічае
Інтэрфейсы HDMI, USB, відэа RCA, Stereo Jack 3.5 мм, Ethernet, UART, GPIO[en], JTAG, SPI, I2C, DSI, CSI
Запамінальная прылада карка памяці SD, MMC, microSD (у мадэлі B+)
Вага 45 г
Памер 85,6 × 53,98×17 мм
Цэнтральны працэсар
Распрацоўшчык CPU Broadcom
Мадэль CPU BCM2835
Тактавая частата CPU 700 МГц («разагнаны» да 1ГГц)
Відэа падсістэма
Распрацоўшчык GPU Broadcom
Мадэль GPU VideoCore IV
Raspberry Pi 2 Model B (2015)

Raspberry Pi (['rɑːzbərɪ paɪ]?) — аднаплатны камп'ютар памерам з банкаўскую картку (памеры датычацца толькі друкаванай платы), першапачатковы распрацаваны як бюджэтная сістэма для навучання інфарматыцы. Пазней атрымаў нашмат болей шырокае ўжыванне і папулярнасць, чым чакалі яго аўтары. Выпускаецца ў трох версіях: «A» (256 Мб АЗП), коштам $ 25, «B» ($ 35, з ethernet, 512 Мб АЗП) і «B+» (ужо 1 Гб памяці, 1ГГц 4-ядравы працэсар). Распрацоўваецца Raspberry Pi Foundation.

У траўні 2011 года Дэвід Брэбэн прэзентаваў першы канцэпт Raspberry Pi памерам з USB-флэш-носьбіт.

У канцы ліпеня 2011 года была закончана і адпраўлена ў вытворчасць альфа-версія платы, а ўжо 12 жніўня Raspberry Pi Foundation атрымаў першую партыю прылад. Альфа-версія камп'ютара мела некаторыя тэставыя функцыі і дарагія дэталі, якія прыбралі з фінальнай версіі. Таксама канечная версія на 20 % менш і складаецца з чатырох пластоў, а не з шасці.

10 студзеня 2012 года кампанія аб'явіла аб пачатку вытворчасці першай партыі[1] з 10 тысяч плат мадэлі «B»[2].

29 лютага 2012 года пачаўся продаж плат мадэлі «B»[3].

16 ліпеня 2012 года распрацоўшчыкі праекта паведамілі аб скасаванні абмежаванняў на замову прылад Raspberry Pi «B».

14 снежня 2012 года Raspberry Pi «A» запушчаны ў вытворчасць.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Камп'ютар распаўсюджваецца цалкам сабраным на чатырохпластовай друкаванай плаце памерам з банкаўскую картку. Корпус у камплект пастаўкі не ўваходзіць. Можна замовіць як корпус асобна, так і прыладу з корпусам і без яго.

Тэхнічныя падрабязнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Raspberry Pi выпускаецца у дзвюх варыяцыях: мадэль «A» і мадэль «B». Першыя дзве версіі абсталяваны ARM11 працэсарам Broadcom BCM2835 з тактавай частатой 700 МГц і модулем аператыўнай памяці на 256МБ/512МБ, змешчаным тэхналогіяй «Package_on_package» непасрэдна на працэсары. Мадэль «B+» абсталявана чатырохядравым працэсарам ARM Cortex-A7 з частатой 900 МГц. Мадэль «A» абсталявана адным USB 2.0 портам, мадэль «B» — двума, у мадэлі «B+» іх чатыры. Таксама пачынаючы з мадэлі «B» прысутнічае порт Ethernet. Акрамя асноўнага ядра, BCM2835 змяшчае графічнае ядро з падтрымкай OpenGL ES 2.0, апаратнага паскарэння і FullHD-відэа і DSP-ядро. Адной з асаблівасцяў з'яўляецца адсутнасць гадзінніка рэальнага часу.

Вывад відэасігналу магчыма праз кампазітны раздым RCA альбо праз лічбавы HDMI-інтэрфейс. У мадэлі «B+» вывад аналагавага відэа і аўдыё сумашчаны ў чатырохвывадны 3.5мм TRRS раздым. Каранёвая файлавая сістэма, вобраз ядра і файлы карыстальніка змяшчаюцца на картцы памяці SD, MMC альбо SDIO.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Model A Model B Model B+
Прагнозны кошт: US$25 (GBP £16) US$35 (GBP £22)
SoC: BCM2835
CPU: 700 MHz ARM 900 MHz ARM
GPU: Broadcom VideoCore IV,[4] OpenGL ES 2.0, 1080p30 H.264 high-profile decode
Памяць (SDRAM): 256 MB 512 MB 1024 MB
USB 2.0 парты: 1 2 (via integrated hub) 4
Відэа выхад: Composite, HDMI
Аўдыё выхад: 3.5 mm jack, HDMI
On-board storage: SD/MMC/SDIO memory card slot MicroSD memory card slot
On-board network: None 10/100 wired Ethernet
Low-level peripherals: Up to 16 GPIO pins, SPI, I²C, UART[4] 17 x [GPIO]
Real-time clock: None
Патрэбнае сілкаванне: 500mA, (2.5 W) 700mA, (3.5 W) 600 mA (3.0 W)
Крыніца сілкавання: 5V micro USB
Праграмнае забеспячэнне: Debian GNU/Linux, Fedora, Arch Linux[5]
ПЗ, якое падтрымліваецца: Other FLOSS software (Iceweasel, KOffice, Python), RISC OS (shared source)

Праграмнае забеспячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Raspberry Pi працуе пад кіраваннем Windows CE[6] альбо свабодных аперацыйных сістэм Debian, Fedora, Gentoo[7], Arch Linux[8], RISC OS, AROS[9] ці FreeBSD. Акрамя таго, у базавую пастаўку ўключаны браўзер Iceweasel, офісны пакет KOffice і інтэрпрэтатар мовы Python. Таксама распрацавана АС Raspberry Pi OS, заснаваная на Debian і аптымізаваная пад Raspberry Pi[10]. Аперацыйная сістэма для пэнтэсту Kali Linux, таксама існуе ў версіі для ARM, у прыватнасці, на афіцыйным сайце даступна версія для Raspberry Pi. Для мадэлі B+ заяўлена падтрымка Windows 10.

Зноскі

  1. "We've started manufacture!"(англ.). Raspberry Pi Foundation. 10 студзеня 2012 года. Архівавана з арыгінала 10 лютага 2012. Праверана 2012-03-09. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 12 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 12 мая 2014.
  2. "Two things you thought you weren't going to get: a manufacturing date and an SoC datasheet"(англ.). Raspberry Pi Foundation. 6 лютага 2012 года. Архівавана з арыгінала 31 сакавіка 2014. Праверана 2012-03-09. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 12 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 12 мая 2014.
  3. "Сообщение о поступлении в продажу 29 февраля 2012 года"(руск.). Linux.org.ru. 29 лютага 2012 года. Праверана 2012-02-29. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. а б Q&A with our hardware team(недаступная спасылка). Raspberry Pi Foundation. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 20 верасня 2011.
  5. FAQs. Raspberry Pi. — «What Linux distros will be supported at launch? Debian, Fedora and ArchLinux will be supported from the start.»  Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 3 лістапада 2011.
  6. Windows Embedded Compact BSP for Raspberry Pi — https://ceonpi.codeplex.com/ Архівавана 18 мая 2014.
  7. Raspberry Pi running Gentoo
  8. [1] Архівавана 19 снежня 2014. http://archlinuxarm.org/platforms/armv6/raspberry-pi#qt-platform_tabs-ui-tabs2 Архівавана 19 снежня 2014.
  9. .AROS at AmiWest 2012
  10. Raspbian
  11. .We won an award! (англ.)(недаступная спасылка). Raspberry Pi Foundation (28 кастрычніка 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 30 кастрычніка 2011.