RGB
RGB (абрэвіятура англійскіх слоў Red, Green, Blue — чырвоны, зялёны, сіні) — адытыўная колеравая мадэль, як правіла, якая апісвае спосаб сінтэзу колера для колераўзнаўлення.
Выбар асноўных колераў абумоўлены асаблівасцямі фізіялогіі ўспрымання колераў сятчаткай чалавечага вока. Колеравая мадэль RGB знайшла шырокае ўжыванне ў тэхніцы.
Адытыўнай яна завецца таму, што колеры атрымліваюцца шляхам дадання (англ.: addition) да чорнага. Інакш гаворачы, калі колер экрана, асветленага колеравым пражэктарам, пазначаецца ў RGB як (r1, g1, b1), а колер таго ж экрана, асветленага іншым пражэктарам, — (r2, g2, b2), то пры асвятленні двума пражэктарамі колер экрана будзе пазначацца як (r1+r2, g1+g2, b1+b2).
Выява ў гэтай колеравай мадэлі складаецца з трох каналаў. Пры змешванні асноўных колераў (асноўнымі колерамі лічацца чырвоны, зялёны і сіні) — напрыклад, сіняга (B) і чырвонага (R), мы атрымліваем пурпурны (M magenta), пры змешванні зялёнага (G) і чырвонага (R) — жоўты (Y yellow), пры змешванні зялёнага (G) і сіняга (B) — цыянавы (З cyan). Пры змешванні ўсіх трох колеравых кампанентаў мы атрымліваем белы колер (W).
У тэлевізарах і маніторах ужываюцца тры электронныя катоды (святлодыёды, святлафільтры) для чырвонага, зялёнага і сіняга каналаў.
Каляровая мадэль RGB мае па шматлікіх тонах колеру шырэйшы колеравы ахоп (можа прадставіць больш насычаныя колеры), чым тыповы ахоп колераў CMYK, таму часам выявы, якія выдатна выглядаюць у RGB, значна цьмянеюць і згасаюць у CMYK.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Джэймс Максвел прапанаваў адытыўны сінтэз колеру як спосаб атрымання каляровых выяў у 1861 годзе.[1]
Зноскі
- ↑ Синтез цвета // Фотокинотехника: Энциклопедия / Главный редактор Е. А. Иофис. — М.: Советская энциклопедия, 1981.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме RGB