Перайсці да зместу

Mauzer

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mauzer
Mauzer на Басовішчы, 2007
Mauzer на Басовішчы, 2007
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, ню-метал
Гады 2002-2010
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Мова песень беларуская
Лэйбл БМАgroup
Склад Jan Mauzer, Kolxz, Lenny, Vase
Былыя
ўдзельнікі
Уладзімір Крутаў, Павел Емяльянаў, Андрэй «Bor» Грышчанкоў, Ілля «ill83» Касценіч, Арам «R.Am», Ігар «Igr» Давыдаў, Рома «Ufo» Сашчэка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Mauzer» — беларускі ню-метал гурт з Магілёва, заснаваны ў 2002 годзе.

Пачатак творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Mauzer утварыўся на аскепках хэві-металічнага гурта «Равновесие» ў 2002 годзе. Нагодай знікнення гурта з’явіліся супярэчнасці паміж лідарам Цвікам, гітарыстам і асноўным аўтарам музыкі, і Янам, вакалістам і асноўным аўтарам тэкстаў (тады яшчэ рускамоўных). Цвік, які лічыў, што Ян не ўмее спяваць, таемна ад яго запрасіў на рэпетыцыю іншага вакаліста. Гітарыст Колхз адмовіўся граць у такім складзе, і разам з Янам яны ўтварылі новы гурт. Басіст Igr пайшоў у новы праект Цвіка. Бубнач Ill83 не верыў у паспяховасць праекта Маўзэра і пайшоў граць у поп-гурт RadioVer, аднак прапанаваў калектыву сваю дапамогу ў якасці прадзюсара.

Улетку 2003 года да Mauzer далучыўся Igr, і ў верасні быў адыграны першы канцэрт у складзе: Ян — спеў, Koлхз — гітара, Вова «Мядзведзь» Крутаў — гітара, Igr — бас, Паша «Капітан» Емяльянаў — ударныя (таксама — Nevma, Akute). Хутка пасля гэтага, з-за непатрэбнасці гурту другога гітарыста і імкнення Вовы граць іншую музыку, ён сыходзіць. Паша Емяльянаў прывёў у гурт свайго сябра Бора. Бор, з’яўляючыся бэк-вакалістам, рэдка наведваў рэпетыцыі, новыя песні з’яўляліся без яго ўдзелу, і, па сутнасці, ён так і не стаў паўнавартасным удзельнікам гурта. Некаторы час з Маўзэрам рэпетуе былы ўдзельнік гуртоў Like Suicide, 3t.ON і іншых Макс «Рабакоп» Рыбакоў. Але нечакана для ўсіх замест паездкі на тыдзень у Маскву ён з’язджае ў Ізраіль. У гэты час у гурт прыходзіць сэмплер Ufo.

Першыя поспехі і першы альбом

[правіць | правіць зыходнік]

Аднойчы Яну патэлефанаваў Аляксандр Памідораў. Яму спадабаліся 2 песні з дэма-запіса («Я застануся» і «Людзі») і ён прапанаваў паехаць у добрую польскую студыю, каб адну з песень бясплатна запісаць і выдацца на зборніку з лідарамі беларускага року, а таксама запрасіў гурт на фестываль Басовішча. Тэлефанаванне Памідорава вельмі падбадзёрыла каманду, і ў 2005 годзе нікому не вядомы Mauzer становіцца пераможцам галоўнага беларускага рок-фестывалю. Разам з хлопцамі гэты раз граў ударнік Сяргей «Dead» Цэлабёнак з гурта Asguard (пазней таксама і Vodar Susviet). Прызам за перамогу стала магчымасць запіса альбому на прафесійнай студыі ў Польшчы. На невядомасці ставіцца кропка, а ударнік Ill83 далучаецца да гурта.

У снежні 2005 года Mauzer становіцца лаўрэатам яшчэ аднаго беларускага рок-фестывалю Рок-кола. Прэса заве гурт «лідарамі новай хвалі беларускага року». У пачатку 2006 года на цырымоніі Рок-каранацыі 2005 атрымлівае рок-карону як «Дэбют году», абыходзячы такіх канурэнтаў, як Саша і Сірожа і Naka. У лютым 2006 года на польскай студыі «Rembrandt» запісваюцца гітары і ўдарныя для дэбютнага альбома. Праца над альбомам працягваецца ў Беларусі на магілёўскай студыі «B.S.S.R recordz». Запіс баса, вакала, электронікі, звядзенне і майстэрынг ідзе да пачатку кастрычніка.

У ліпені 2006 года Mauzer выступае на «Басовішчы» ў якасці аднаго з хэдлайнераў. У жніўні гурт выступае на вялікім open-air у цэнтры Мінска. На момант выступу гурта перад сцэнай знаходзіцца не менш за 10 тысяч чалавек. У верасні Mauzer атрымлівае запрашэнне выступіць на «Джынсавым фэсце» ў Мінску. Перад выступам калектыва ўлады выключаюць элетрычнасць, і Ян чытае першы куплет песні «Беларусь будзе вольнай» праз мегафон.

25 снежня на беларускім лэйбле БМАgroup выходзіць дэбютны альбом гурта «Радасьць». Пасля прэзентацыі альбома ў мінскім клубе «Арэна» гурт пакідае Бор. Амаль усе партыі Бора пяюцца і чытаюцца цяпер Ромам Ufo. На «Рок-каранацыі 2006» у лютым 2007 года Ян Маўзэр атрымлівае рок-карону як выканаўца года. 22 чэрвеня гурт выступае на галоўнай сцэне расійскага фестываля «Воздух».

Летам 2007 года з невялікім скандалам (быў выдалены сайт каманды) дырэктар і ударнік Ill83 сышоў з гурта, восенню яго замяніў R.Am. Але з-за напружанага графіку і ён не доўга ўтрымаўся ў гурце, паспеўшы адыграць толькі чатыры канцэрта, у тым ліку на фэсце «Права быць свабодным» і магілёўскі, супольны з 5diez. Цяпер на месцы ўдарніка грае Vase, які прыйшоў з гурта 3t.ON.

Пад канец ліпеня 2008 года з групы сыходзіць Ігар Давыдаў, і на месца бас-гітарыста прыходзіць Lenny, з якім гурт выступае на фестывалі Be Free, а затым на Be2gether. У пачатку 2009 года з групы сыходзіць Ufo.

У 2010, за тыдзень да прэзентацыі апошняга альбома PORNA ў Мінску, з гурта сыходзяць ударнік Vase і басіст. Гурт выступіў з акустычным канцэртам. Пасля гэтага канцэрта пачалі гаварыць аб развале каманды. Праз некаторы час у гурце фактычна застаўся толькі адзін Ян Маўзэр.

У студзені 2011 года, у сваім інтэрв’ю «Нашай Ніве», Ян Маўзэр распавёў пра планы аднавіць гурт у новым складзе.[1]

Супольныя праекты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі