Кафейнае дрэва, таксама Кофе[3] (Coffea) — род вечназялёных раслін трыбы Кафейныя (Coffeeae) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae). Дзікія віды растуць у нагор'ях трапічнай Афрыкі і Азіі, культывуюцца ў тропіках паўсюдна. Большасць відаў - невялікія дрэвы або буйныя кусты, вышынёй да 8 метраў.