Перайсці да зместу

Сабачыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Canidae)
Сабачыя

Сабака свойскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Canidae G. Fischer, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180594
NCBI  9608
EOL  7676
FW  41189

Сабачыя, воўчыя, або псовыя (Canidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных.

Даўжыня да 160 см, маса да 80 кг. Афарбоўка разнастайная, пераважна аднатонная. Галава падоўжаная, морда вострая, вушы стаячыя. Футра густое, звычайна пушыстае. Хвост доўгі. На пярэдніх лапах па 5 пальцаў (у гіенавага сабакі — 4), на задніх — па 4; кіпцюры тупыя, не ўцягваюцца.

Адрозніваюць 12-15 сучаснах родаў, 29-35 відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды і некаторых астравоў (Мадагаскар, Новая Зеландыя, Сулавесі, Тайвань, арх. Меланезія і Палінезія).

Жывуць у разнастайных, пераважна адкрытых ландшафтах. На Беларусі пашыраны воўк, ліс, янотападобны сабака.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Селяцца ў норах або логавах. Трымаюцца паасобна, часам парамі, некаторыя — сямейнымі групамі і зграямі.

Драпежнікі, спажываюць і раслінны корм.

Манагамы. Нараджаюць З—4 (зрэдку да 13—16) шчанят адзін раз на год.

Промысел і развядзенне

[правіць | правіць зыходнік]

Многія віды — аб’екты промыслу і зверагадоўлі (ліс, пясец і інш).

Да сабачых адносяцца ўсё пароды свойскіх сабак.