BMW Dixi
Dixi – першы легкавы аўтамабіль, зроблены нямецкай кампаніяй БМВ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Dixi быў брэндам аўтамабіляў Automobilwerk Eisenach (Айзенахскі аўтамабільны завод), пачынаючы з 1904 года. У складаных эканамічных умовах 1920-х гадоў кампаніі было цяжка прадаваць свае мадэлі 6/24 і 9/40. Таму вытворца вырашыў увайсці на рынак малых аўтамабіляў, і ў 1927 годзе падпісаў ліцэнзійнае пагадненне з Austin Motor Company на вытворчасць варыянта Austin 7. Была ўзгоднена гадавая вытворчасць у колькасці 2000 машын, і Dixi заплацілі Осціну роялці за кожны аўтамабіль.
Першыя 100 аўтамабіляў былі пастаўлены Осцінам у выглядзе машынакамплектаў, і ўжо ў снежні 1927 года першы з афіцыйных аўтамабіляў вытворчасці Дыксі, DA-1 3/15PS, зышоў з вытворчай лініі. Скарачэнне DA абазначала Deutsche Ausführung, што перакладаецца як Нямецкая версія; лічбы 3/15 паказвалі ўзровень падаткаабкладання і колькасць конскіх сіл. Акрамя таго, што ён быў з левым рулём і быў сабраны з дапамогай метрычнага крапяжу, аўтамабіль быў амаль ідэнтычны Austin. Былі даступныя купэ, родстар, турынг, і седан з некалькімі шасі, якія збіраліся знешнімі вытворцамі кузаваў. Большасць машын пакінулі фабрыку ў кузаве турынг.
Жадаючы пачаць вытворчасць аўтамабіляў, BMW набылі Automobilwerk Eisenach ў 1928 годзе і з ім права на вытворчасць машын Dixi. Напачатку аўтамабілі выпускаліся пад маркай BMW Dixi, але ў 1929 годзе назва Dixi была прыбрана, калі DA-1 быў заменены на злёгку абноўленую версію, аўтамабіль BMW 3/15 DA-2.
- Dixi DA-1 4 цыл., 15 к. с., 1927–1929
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Werner, Oswald (1978). Deutsche Autos 1920–1945. Stuttgart: Motorbuch-Verlag. ISBN 3-87943-519-7.
Аўтамабілі BMW, 1920-я–1960-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | 1920-я | 1930-я | 1940-я | 1950-я | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||||||||||
Аднацыліндравыя | Isetta 250/300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Апазітныя двухцыліндравыя | 600 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя чатырохцыліндравыя | Dixi 3/15/Dixi 3/15 DA/Dixi 3/15 DA1 | 3/15 DA2/ 3/15 DA4 | 3/20 | 309 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя шасціцыліндравыя | 303 | 315 | 329 | 320 | 321 | 321 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
326 | 326 | 340/340-2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
319 | 327 | 327 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
335 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
V8 | 501/502 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
503 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
507 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Wartburg DA3 | 315/1 | 319/1 | 328 |