Кольчатыя чэрві
Кольчатыя чэрві | |||||||||||||||
Дажджавы чарвяк роду Lumbricus | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||
|
Кольчатыя чэрві (Annelida), анеліды, кальчацы — тып беспазваночных жывёл.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш высокаарганізаваныя чэрві з другаснай поласцю цела — цэломам. Даўжыня ад доляў міліметра да 3 м. Цела сегментаванае, укрыта тонкай кутыкулай. Колжасць сегментаў — да некалькіх соцень. На баках кожнага сегмента органы руху — параподыі.
Маюць добра развіты скурна-мускульны мяшок. Поласць цела раздзелена на камеры і запоўнена поласцевай вадкасцю.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць 3 класы:
- Polychaeta — Многашчацінкавыя чэрві (больш за 6 тыс. відаў)
- Clitellata
- падклас малашчацінкавыя чэрві (каля 5 тыс. відаў)
- падклас п'яўкі (каля 300 відаў).
- Myzostomida
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Паходзяць з сярэдняга кембрыю. Пашыраны ўсюды, жывуць у морах, прэсных вадаёмах, глебе. Сярод іх ёсць паразіты. На Беларусі найбольш пашыраны малашчацінкавыя чэрві і п'яўкі.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Стрававальная сістэма складаецца з трох аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга і задняга кішэчніка. Пярэдні аддзел уключае рот, ротавую поласць, глотку, стрававод, валляк, мускульны страўнік.
Дыханне праз кутыкулу, у некаторых ёсць шчэлепы. Большасць мае прымітыўную крывяносную сістэму замкнутага тыпу (сэрца няма). Органамі выдзялення з’яўляюцца пасегментна размешчаныя нефрыдыі. Нервовая сістэма мае каляглотачнае нервовае кольца і сегментарныя гангліі, злучаныя нервовымі перамычкамі ў выглядзе лесвіцы або брушнога нервовага ланцужка. Ёсць органы смаку, нюху. Органы слыху пабудаваны па тыпу лакатараў.
Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Размнажэнне бясполае (пачкаванне) і палавое. Развіццё прамое або з ператварэннем (лічынка трахафора).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6.