Яўген Антонавіч Аляхновіч
Яўген Антонавіч Аляхновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1945 (24 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | ВПС |
Гады службы | 1940—1945 |
Званне | старшы лейтэнант |
Часць | |
Пасада | камандзір эскадрыллі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Яўген Антонавіч Аляхновіч (20 мая 1920 — 13 студзеня 1945) — старшы лейтэнант Чырвонай Арміі, камандзір штурмавой авіяцыйнай эскадрыллі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1] (27 чэрвеня 1945 года; «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 мая 1920 года ў вёсцы Троіцка-Харцызк, цяпер пгт. Троіцка-Харцызк Харцызкага раёна Данецкай вобласці Украіны, у сям’і рабочага. Беларус.
Адукацыя сярэдняя.
У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1943 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяцыйную школу. Член ВКП(б) з 1943 года.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1943 года. Ваяваў на Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскім франтах[1], удзельнічаў у Курскай бітве.
Камандзір эскадрыллі 142-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага Сандамірскага ордэна Багдана Хмяльніцкага палка (8-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная Палтаўская дывізія, 1-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны корпус, 2-я паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт) гвардыі старшы лейтэнант Яўген Аляхновіч здзейсніў 165 баявых вылетаў на разведку і бомбава-штурмавыя ўдары па жывой сіле і тэхніцы праціўніка[1]. Збіў 4 варожых самалёта.
13 студзеня 1945 года ў баях за вызваленне Польшчы быў падбіты і накіраваў свой падпалены самалёт на зенітную батарэю ворага.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, гвардыі старэйшаму лейтэнанту Яўгену Антонавічу Аляхновічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік у горадзе Зугрэс Харцызскага гарсавета Данецкай вобласці, Украіна (усталяваны ў 1967 годзе)[1].
- Вуліцы Аляхновіча ў гарадах Харцызск і Зугрэс[1].
- Школа імя Аляхновіча ў горадзе Зугрэс.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Антонавіч Аляхновіч на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны