Яраслаў Генадзевіч Багуноў
Поўнае імя | Яраслаў Генадзевіч Багуноў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 верасня 1993[1][2] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 169 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Інгулец | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Яраслаў Багуноў (нар. 4 верасня 1993, Луганск, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца пэтроўскага «Інгульца».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец луганскага футбола, гуляў за юнацкія каманды розных клубаў Украіны. У сезоне 2010/11 гуляў за дубль харкаўскага «Металіста». У 2012 годзе выступаў у чэмпіянаце Луганскай вобласці за клуб «Шчасце» з аднайменнага горада.
У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў аснове бабруйскага клуба. У пачатку сезона 2014 быў іграком асновы (гуляў на пазіцыі левага паўабаронцы), але ў маі 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У сезоне 2015 вярнуўся ў аснову «Белшыны», стаў выступаць пераважна на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2016 года, пасля прыходу новага кіраўніцтва ў «Белшыну», атрымаў прапанову застацца ў клубе і падпісаў новы кантракт[3]. Але неўзабаве падчас перадсезоннай падрыхтоўкі атрымаў траўму. У сакавіку 2016 года стала вядома, што кантракт клуба з іграком быў разарваны[4].
У верасні 2016 года трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром»[5]. У пачатку 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. Пры гэтым, атрымаўшы від на жыхарства, перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі. У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»[7].
Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да мінскіх «Крумкачоў». У ліпені 2017 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. У першым жа матчы за «Крумкачы» адзначыўся голам у браму свайго былога клуба «Нафтана», тым самым дапамог мінчанам выйсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі (выніковы лік 2:1). Пазней замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. 26 лістапада 2017 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» забіў гол ударам праз сябе, тым самым прынёс «Крумкачам» перамогу 2:1 і дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Па заканчэнні сезона, у снежні 2017 года, стала вядома што Багуноў, які стаў свабодным агентам, можа працягнуць кар’еру ў Венгрыі[9]. У студзені 2018 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», а ў лютым — у тбіліскім «Дынама». Пазней вярнуўся ў склад «Крумкачоў», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе на сезон 2018. Багуноў, які выказваў незадаволенасць рашэннем АБФФ аб адхіленні заяўцы клуба на ліцэнзію, быў адштрафаваны і дыскваліфікаваны на 3 матчы «за абразлівыя паводзіны»[10].
У маі 2018 года далучыўся да жытомірскага «Палесся» з Другой лігі Украіны, па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб. У верасні 2018 года зноў стаў іграком «Крумкачоў»[11]. Разам з клубам выйшаў у Першую лігу, дзе клуб змяніў назву на НФК, стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[12]. і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам украінскай Прэм’ер-лігі «Львоў»[13].
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[14]. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай[15].
У жніўні 2022 года па адбыцці дыскваліфікацыі далучыўся да «Дзіназа» з Вышгарада ў Першай лізе. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Львоў», а ў жніўні 2023 года перайшоў у «Інгулец».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Yaroslav Bogunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yaroslav Bohunov // FBref
- ↑ Булыга, Матвеенко, Комаровский, Хачатурян и еще 5 игроков подписали контракты с «Белшиной»
- ↑ При слове Бобруйск. Богунов его знает
- ↑ Богунов тренируется с «Днепром»
- ↑ Ярослав Богунов стал игроком «Нафтана»(недаступная спасылка)
- ↑ Футбол. Долг "Нафтана" составляет 700 тысяч деноминированных рублей
- ↑ "Крумкачы" подписали контракт с Богуновым
- ↑ Экс-форвард "Крумкачей" может продолжить карьеру в Венгрии
- ↑ «Крумкачы» оштрафованы на 12,3 тыс. рублей. Богунов и Костюкевич дисквалифицированы
- ↑ Нападающий Ярослав Богунов вернулся в "Крумкачы"
- ↑ Богунов покинул НФК
- ↑ «Львов» объявил о переходе Богунова
- ↑ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент Архівавана 9 сакавіка 2022.
- ↑ Экс-вингер "Крумкачей" Ярослав Богунов отстранен от футбола на два года
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Луганску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Металіст Харкаў
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Палессе Жытомір
- Ігракі ФК Львоў
- Ігракі ФК Дзіназ Вышгарад
- Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ