Язэп Гайлевіч
Язэп Гайлевіч | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Нараджэнне |
26 лютага 1893 |
Смерць |
18 кастрычніка 1971 (78 гадоў)
|
Пахаванне |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Язэп (Юзаф) Казіміравіч Гайле́віч (26 лютага 1893, в. Дразды, Дзісенскі павет, Віленскай губерні — 18 кастрычніка 1971, в. Бальбінава, Краслаўскі раён, ЛатССР) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог, прыхільнік беларусізацыі Каталіцкай царквы, дзеяч беларускага руху ў Латвіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў невялікай вёсцы Дразды Друйскай воласці ў вялікай сям’і. Вучыўся ў Мёрах. На службу ўсёй сям’ёй хадзілі ў мясцовы касцёл у Ідолце, на фэсты ездзілі ў Друю[1].
Пад уплывам знаёмых святароў[1] у 1913 годзе паступіў у Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. З-за падзей 1917—1918 гадоў у Расіі быў вымушаны перапыніць вучобу. Заняткі прадоўжыў у Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. 29 лютага 1920 года пасвечаны ў святары. У 1920—1921 гадах вікарый у м. Друя Браслаўскага павета. У 1921—1934 гадах адміністратар у Бальбінаве Дзісенскага павета. У 1934—1935 гадах вікарый у касцёле Сэрца Ісуса ў Рэзэкнэ (Латвія). У 1935—1943 вікарый у касцёле Дзевы Марыі ў Дзвінску (Даўгаўпілс, Латвія), адначасова выкладаў Закон Божы ў беларускіх школах. Прымаў удзел у культурным і грамадскім жыцці беларусаў Латвіі. Выступаў з казаннямі на беларускай мове. Пераследаваўся латышскімі ўладамі. Абвінавачваўся ў планах далучыць Латгалію да Польшчы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у адноўленым вернікамі касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў м. Росіца, цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці. З 1943 года зноў у Бальбінаве.
Арыштаваны органамі МДБ 10 верасня 1949 года. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 8 красавіка 1950 года да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны 4 чэрвеня 1950 года ў Мінеральны лагер МДБ Комі АССР. 5 студзеня 1956 года пераведзены ў Дубраўны лагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 22.6 (ці 24.10) 1956 года. Служыў у касцёле ў м. Рундак (Латвія). З 1959 года зноў у Бальбінаве, потым у касцёле ў в. Індра, Латвія.
Памёр 18.10.1971. Пахаваны ў Бальбінаве.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2006
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Латвіі
- Пахаваныя ў Латвіі
- Асобы
- Постаці беларускага каталіцтва
- Постаці латвійскага каталіцтва
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Постаці Даўгаўпілса
- Вязні Дубраўлага
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне