Юрый Эдвардавіч Мазурчык
Нарадзіўся |
11 студзеня 1962 (62 гады) |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападаючы | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Юрый Эдвардавіч Мазурчык (нар. 11 студзеня 1962, г. Гродна) — беларускі футбаліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся ў групе падрыхтоўкі пры камандзе майстроў гродзенскага «Хіміка» ў Міхаіла Міхайлавіча Хаменкова, адкуль у 17-гадовым узросце трапіў у галоўную каманду.
Свой дэбютны матч у складзе гродзенцаў правёў 20 красавіка 1980 года, выйшаўшы на замену ў самым канцы пераможнага матчу з «Гомсельмашам», а апошні раз у майцы нашага клуба згуляў 31 кастрычніка 2000 года супраць мінскага «Тарпеда-МАЗ». Цэнтральны нападнік адыграў у камандзе 18 сезонаў, правёў каля 400 каляндарных матчаў чэмпіянатаў СССР і Беларусі, стаўшы адным з лепшых бамбардзіраў у гісторыі клуба. Выступаючы за гродзенцаў у афіцыйных матчах 98 раз адпраўляў мяч у сетку суперніка: 48 мячоў ён забіў у чэмпіянаце СССР, 37 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку СССР, 10 — у Кубку Беларусі, 1 — у Кубку ўладальнікаў кубкаў.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры некаторы час прапрацаваў у клубе начальнікам і старшым трэнерам каманды. Аднак паслякар’ернае было нядоўгім. Ужо ў пачатку 2002 гродзенскі футбаліст пакінуў Беларусь і з’ехаў у ЗША на пастаяннае месца жыхарства[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Белкард
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Нёман-2 Гродна
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Футбалісты Беларусі