Перайсці да зместу

Юзаф Лангшам дэ Бер’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Лангшам дэ Бер’е
Нараджэнне 1782
Смерць 1820
Род Лангшам дэ Бер’е[d]
Бацька Францішак Лангшам дэ Бер’е[d]
Маці Женеўева Марсенье[d]
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Месца працы

Ю́заф Лангша́м дэ Бер’е́ (польск.: Józef Longchamps de Berier, сваё прозвішча запісаў як Berger de Longchamps[1]; 1782—1820[2]) — медык.

Паходзіць з гугеноцкага французскага роду, які меў рэзідэнцыю ў Лангшам (там знаходзіцца знакаміты кляштар Нотр Дам), але пакінуў краіну яшчэ ў XVII стагоддзі[2]. Быў сынам Францішка Лангшама дэ Бер’е[uk], бурмістра Львова, і Женеўевы Марсенье[1].

Быў найлепшым студэнтам Віленскай акадэміі, стаў доктарам медыцыны. У 1788 быў памочнікам доктара Лабенвейна і выкладаў анатомію ў Галоўнай школе ВКЛ у Вільні. Будучы доктарам філасофіі і навук вольных, карэпэтытарам анатоміі (упершыню на польскай мове) у Галоўнай школе ВКЛ, зрабіў пераклад з французскай мовы на польскую кнігі «Акушэрская навука праз пытанні і адказы…» і выдаў яе ў друкарні Віленскай акадэміі ў 1789 г. (253 старонкі)[2].

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 1-й ступені ў 1820 годзе[2].

Верагодна, братам[1] Юзафа быў Ян Лангшам, былы капітан ВП у 1820—1821 гг[2].

Зноскі