Юзаф Карыцкі
Юзаф Карыцкі | |
---|---|
польск.: Józef Korycki лац.: Josephus Korycki | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1754 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1827 (73 гады) |
Месца смерці | Старая Весь, Галічына |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы |
Юзаф Карыцкі (польск.: Józef Korycki, лац.: Josephus Korycki; 23 чэрвеня 1754, Літва — 8 кастрычніка 1827, Старая Весь, Галічына[1]) — буйны дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, прапаведнік і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 13 кастрычніка 1769 г. у Нясвіжы. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784—1786), прафесар паэтыкі і рыторыкі (1787—1788), прэфект школ і прафесар нямецкай мовы (1788—1789) у Дынабургскім езуіцкім калегіуме. У 1783 г. у Полацку высвечаны на ксяндза[1]. У 1785—1786 гг. браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[2].
Прапаведнік у Віцебску (1789—1790), Полацку (1791—1792), Магілёве (1792—1797) і Оршы (1797—1799). У 1798—1799 і 1803—1805 гг. — сакратар правінцыяла Антонія Люстыга, а з 1805 па 1827 гг. — сакратар Таварыства Ісуса (пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) знаходзіўся ў Рыме). У 1827 г. выехаў у Галічыну, дзе неўзабаве і памёр[1].
Зноскі
- ↑ а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 143.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.