Эміль Дзюркгейм
Эміль Дзюркгейм | |
---|---|
фр.: David Émile Durkheim | |
Нараджэнне |
15 красавіка 1858[1][2][…] |
Смерць |
15 лістапада 1917[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца пахавання | |
Імя пры нараджэнні | фр.: David Émile Durkheim |
Жонка | Louise Dreyfus[d] |
Веравызнанне | атэізм[4][5][…] |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | сацыялогія рэлігіі і этналогія |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Давід Эміль Дзюркгейм (фр.: David Émile Durkheim; (15 красавіка 1858, Эпіналь, Францыя — 15 лістапада 1917, Парыж) — французскі сацыёлаг, заснавальнік французскай сацыялагічнай школы і структурна-функцыянальнага аналізу, адзін са стваральнікаў сацыялогіі як самастойнай навукі.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1882). Выкладаў у некалькіх правінцыяльных ліцэях, чытаў лекцыі па сацыяльных навуках і педагогіцы ва ўніверсітэце ў Бардо (1887—1902). З 1902 г. працаваў у Парыжскім універсітэце. У 1896—1914 гг. заснаваў і кіраваў «Сацыялагічным штогоднікам». Лічыў, што грамадства ўяўляе сабой сістэму сацыяльных з'яў, якія выконваюць пэўныя функцыі, адпавядаючыя «сацыяльным патрэбнасцям».
Светапогляд, навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Эміль Дзюркгейм меркаваў, што падзел працы ў развітым грамадстве служыць для падтрымання яго «салідарнасці». На яго думку, усе сістэмы маралі вытворныя ад арганізацыі грамадства, пры гэтым кожнае грамадства стварае мараль, патрэбную для яго належнага функцыянавання. Увёў у навуковы ўжытак паняцце калектыўнай свядомасці. Сцвярджаў, што сацыяльнае жыццё залежыць ад сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца сябрамі грамадства, а функцыя сацыяльных і рэлігійных рытуалаў заключаецца ў падтрыманні і захаванні ўласцівых людзям агульных каштоўнасцей.
Яго асноўныя працы — «Аб падзеле грамадскай працы» (1893), «Правілы сацыялагічнага метаду» (1895), «Самазабойства: сацыялагічнае даследаванне» (1897), «Элементарныя формы рэлігійнага жыцця» (1912), «Сацыялогія і філасофія» (1924) і інш.
Зноскі
- ↑ а б Émile Durkheim // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Émile Durkheim // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Дюркгейм Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://jcrt.org/religioustheory/2018/05/12/thinking-about-god-in-a-pluralistic-world-the-challenge-of-modern-theology-lecture-1-johannes-zuchaber/
- ↑ https://www.irishtimes.com/news/science/statistics-challenge-demise-of-religion-1.639611
- ↑ а б в г д е https://www.persee.fr/doc/inrp_0298-5632_1985_ant_2_1_2615 Праверана 1 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Вагезы
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 1917 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Універсітэта Бардо
- Выкладчыкі Сарбоны
- Асобы
- Сацыёлагі Францыі