Перайсці да зместу

Этылбензол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этылбензол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C8H10
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 106.167 г/моль
Шчыльнасць 0,8665 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -93,9 °C
Тэмпература кіпення 136,2 °C
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе 0.15 г/100 мл
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 100-41-4
PubChem 7500
Рэг. нумар EINECS 202-849-4
SMILES
RTECS DA0700000
ChemSpider 7219

Этылбензо́л, фенілэтан — арганічнае рэчыва класа вуглевадародаў, C6H5CH2CH3.

Бескаляровая вадкасць з пахам бензолу. Амаль нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў спірце, бензоле, эфіры, чатыроххлорыстым вугляродзе. Тэмпература плаўлення -93,9 °C. Тэмпература кіпення 136,2 °C. Шчыльнасць 0,8669 (пры тэмпературы 20 °C, адносна вады пры 4 °C).

Этылбензол змяшчаецца ў нафце і каменнавугальнай смале. У прамысловасці атрымліваюць галоўным чынам з бензолу і этылену (па рэакцыі Фрыдэля — Крафтса). Другі па значнасці метад — вылучэнне з С8-фракцыі прадуктаў рыформінгу.

Этылбензол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці стыролу, растваральніка, дабаўкі да маторнага паліва (павышае актанавы лік бензіну).

Шкоднае ўздзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

Этылбензол аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру, выклікае сутаргі.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 184. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 283. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.