Перайсці да зместу

Шэйх Хасіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шэйх Хасіна Вазед)
Шэйх Хасіна
бенг.: শেখ হাসিনা
прэзідэнт[d] (Bangladesh Awami League[d])
з 1981
Папярэднік Abdul Malek Ukil[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
10 ліпеня 1986 — 6 снежня 1987
Папярэднік Atauddin Khan[d]
Пераемнік A. S. M. Abdur Rab[d]
Leader of the Opposition[d]
10 ліпеня 1986 — 6 снежня 1987
Папярэднік Asaduzzaman Khan[d]
Пераемнік A. S. M. Abdur Rab[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
5 сакавіка 1991 — 24 лістапада 1995
Папярэднік Kazi Firoz Rashid[d]
Пераемнік Mujibur Rahman Howlader[d]
Leader of the Opposition[d]
5 сакавіка 1991 — 24 лістапада 1995
Папярэднік A. S. M. Abdur Rab[d]
Пераемнік Khaleda Zia[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
14 ліпеня 1996 — 13 ліпеня 2001
Папярэднік Mujibur Rahman Howlader[d]
Leader of the House[d]
14 ліпеня 1996 — 13 ліпеня 2001
Папярэднік Khaleda Zia[d]
Пераемнік Khaleda Zia[d]
прэм’ер-міністр Бангладэш[d]
23 чэрвеня 1996 — 15 ліпеня 2001
Папярэднік Хабібур Рахман
Пераемнік Latifur Rahman[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
28 кастрычніка 2001 — 27 кастрычніка 2006
Leader of the Opposition[d]
28 кастрычніка 2001 — 27 кастрычніка 2006
Папярэднік Khaleda Zia[d]
Пераемнік Khaleda Zia[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
25 студзеня 2009 — 24 студзеня 2014
Leader of the House[d]
25 студзеня 2009 — 24 студзеня 2014
Папярэднік Khaleda Zia[d]
10th-ы прэм’ер-міністр Бангладэш[d]
6 студзеня 2009 — 5 жніўня 2024
Папярэднік Fakhruddin Ahmed[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
29 студзеня 2014 — 28 студзеня 2019
Leader of the House[d]
29 студзеня 2014 — 28 студзеня 2019
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
з 30 студзеня 2019
Leader of the House[d]
з 30 студзеня 2019

Нараджэнне 28 верасня 1947(1947-09-28)[1][2][…] (76 гадоў)
Бацька Муджыбур Рахман
Маці Бегум Фазілатунеса[d]
Муж М. А. Вазед Міях[d]
Дзеці Sajeeb Wazed[d] і Saima Wazed[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэйх Хасіна́ Вазе́д (нар. 1947) — прэм’ер-міністр Бангладэш у 19962001, 20092024. Лідар партыі «Ліга Авамі».

Ранняя біяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў акрузе Фарыдпур (дакладней, у падакрузе Тангіпара, утворанай у 1995 годзе). Дачка Шэйха Муджыбура Рахмана, першага главы незалежнага Бангладэш (1971—1975), празванага ў краіне «бацькам нацыі». У 1969 годзе ўдзельнічала ў студэнцкіх хваляваннях у Дацы. У 1971 годзе, падчас вайны за незалежнасць Бангладэш, была арыштавана пакістанскай акупацыйнай арміяй. 15 жніўня 1975 г. падчас ваеннага перавароту Шэйх Муджыбур Рахман і каля 20 членаў яго сям’і былі забіты змоўшчыкамі; Шэйх Хасіна тым часам знаходзілася ў ФРГ, з усёй сям’і ацалелі толькі яна і яе сястра, якая таксама адсутнічала ў Бангладэш падчас перавароту. У 1981 г., яшчэ быўшы за мяжой, была абрана главой Авамі Ліг — партыі, якой калісьці кіраваў яе бацькам. У тым жа годзе вярнулася ў Бангладэш. Знаходзілася ў жорсткай апазіцыі да рэжыму Эршада, які выступаў спачатку як ваенны адміністратар, а потым як прэзідэнт краіны, арганізоўвала масавыя акцыі пратэсту супраць яго кіравання, не раз апынялася пад арыштам. У 1991 г., пасля зыходу Эршада і аднаўлення дэмакратычнай сістэмы кіравання, якая ўзначаленая ёй Авамі прайграла парламенцкія выбары Бангладэшскай нацыянальнай партыі, якую ўзначальвала Халеда Зіа. Выбары 1991 года шмат у чым прадвызначылі характар палітычнага жыцця ў 90-я гады і ў далейшым, асноўная барацьба за ўладу разгарнулася паміж гэтымі дзвюма партыямі.

Прэм’ер-міністр у 1996—2001

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1996 г. Шэйх Хасіна байкатавала чарговыя выбары, вымусіўшы Халеду Зіа сфарміраваць пераходны ўрад і абвясціць паўторныя выбары, на якіх атрымала перамогу. Стала першым прэм’ер-міністрам Бангладэш, які адпрацаваў поўны пяцігадовы тэрмін. За гады яе кіравання палепшыліся адносіны з Індыяй, было падпісана пагадненне аб падзле водаў Ганга. Эканамічны рост у гады кіравання Шэйх Хасіны запаволіўся, да таго ж паводкі неаднаразова наносілі краіне велізарная шкоду. У 1999 г. нацыянальная партыя Бангладэш ініцыявала ўсеагульную палітычную стачку з мэтай адстаўкі Шэйх Хасіны, аднак яна катэгарычна адмовілася сысці датэрмінова.

Дзейнасць у апазіцыі 2001—2008

[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка да выбараў 2001 г. праходзіла ў напружаным становішчы, у тэрактах загінула больш за сто чалавек. Пасля разгромнага паражэння на выбарах Шэйх Хасіна абвінаваціла БНП у фальсіфікацыях, але ўсё ж сышла ў адстаўку. У 2004 г. падчас выступлення Шэйх Хасіны ў Дацы на яе быў здзейснены замах, у выніку загінула 19 чалавек, сама яна абышлася лёгкімі раненнямі. БНП катэгарычна адпрэчыла абвінавачванні ў арганізацыі тэракту. Ва ўмовах надзвычайнага становішча, уведзенага ваеннымі перад выбарамі 2007 года, Хасіна Вазед была арыштавана, але ў чэрвені 2008 змагла пакінуць краіну і эміграваць у ЗША.

Вяртанне да ўлады

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2008 Хасіна Вазед вярнулася ў краіну, каб узначаліць сваю партыю на новых парламенцкіх выбарах, якія былі прызначаны на 29 снежня 2008 года. Паводле вынікаў, Авамі Ліг атрымала больш за пераканаўчую перамогу і сфарміравала ўрад краіны. Хасіна ўступіла на пасаду прэм’ер-міністра краіны 6 студзеня 2009 года. Пасля перамогі на парламенцкіх выбарах у 2014 годзе, засталася ва ўладзе на новы 5-гадовы тэрмін.

5 жніўня 2024 года на фоне масавых пратэстаў у краіне Хасіна падала ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра і збегла ў Індыю. Неўзабаве сын Хасіны Садзіб Вазед заявіў, што пратэсты, якія прывялі да яе адстаўкі, былі падтрыманы замежнай разведкай, але не назваў ніводнай краіны[3]. Некалькі індыйскіх СМІ 11 жніўня апублікавалі заяву Хасіны, якая абвінаваціла ЗША ва ўплыве на яе адстаўку, раней яна абвінаваціла ЗША ў змове для адхілення яе ад пасады ў парламенце Бангладэш[4]. Белы дом абверг абвінавачанні ў датычнасці ЗША да пратэстаў[5].

  1. Sheikh Hasina // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hasina Wajed // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 'I could have stayed in power if ...': Sheikh Hasina claims US role in her ouster from Bangladesh. The Times of India (11 жніўня 2024). Праверана 15 жніўня 2024.
  4. Sheikh Hasina's 'Undelivered Speech' Viral, Son Says Its False, Fabricated. NDTV.com. Праверана 15 жніўня 2024.
  5. https://www.dhakatribune.com/bangladesh/foreign-affairs/354576/us-rejects-involvement-in-removing-hasina-from