Шанхай Мастэрс 2009 (снукер)
Шанхай Мастэрс 2009 | |
Сезон | 2009/2010 |
---|---|
Тэрміны | 7 — 13 верасня 2009 |
Арэна | Шанхайская гранд-сцэна |
Горад | Шанхай |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Roewe |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £55,000 |
Мінулы чэмпіён | Рыкі Уолдэн |
Фінал | |
Пераможца | Роні О’Саліван |
Фіналіст | Лян Вэньбо |
Лік | 10:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 39 |
Колькасць матчаў | 37 |
Найвышэйшая серыя | 133 (Шон Мёрфі) (кваліфікацыя: 138 (Дамінік Дэйл)) |
←2008 ● Шанхай Мастэрс ● 2010→ | |
Снукерны сезон 2009/2010 | |
←ПЧС2 | Гран-пры→ |
Шанхай Мастэрс 2009 (англ.: Shanghai Masters 2009, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 13 верасня 2009 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £300,000 (на £18,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £55,000 атрымаў пераможца (на £3,000 больш, чым у мінулым годзе).
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]Шанхай Мастэрс 2009 года стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.
Шанхай Мастэрс 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся першым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.
Матчы асноўнай стадыі турніру (37 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага ў Pontin's Centre у Прэстаціне, Уэльс.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £18,000 і склаў £300,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £3,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2008 года атрымаў пераможца турніру — £55,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/24 фіналу | |
1/32 фіналу | |
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | |
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | |
Агульны прызавы фонд |
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Шанхай Мастэрс 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як на Гран-пры і адкрытым чэмпіянаце Кітая. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[a] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Пяць кітайскіх аматараў і два аматара з іншых азіятскіх краін атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Тан Цзюнь, Цянь Пэнфэй, Адыт’я Мехта, Махамед Шэхаб, Юй Дэлу, Лі Янь і Шы Ханьцын. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Маркуса Кэмбэла, Эндру Хігінсана, Кена Доэрці, Грэма Дота, Найджэла Бонда, Джэрарда Грына і Мэцью Сэлта.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Маркус Кэмбэл | 5-1 | Тан Цзюнь |
Эндру Хігінсан | 1-5 | Цянь Пэнфэй |
Кен Доэрці | 5-0 | Адыт’я Мехта |
Грэм Дот | 5-3 | Махамед Шэхаб |
Найджэл Бонд | 5-4 | Юй Дэлу |
Джэрард Грын | 4-5 | Лі Янь |
Мэцью Сэлт | 5-0 | Шы Ханьцын |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку сезона 2009/2010 Лян Вэньбо атрымаў свой першы прафесійны тытул на турніры Beijing International Challenge у ліпені, перамогшы ў фінальным матчы Стывена Магуайра з лікам 7:6, а праз тыдзень дайшоў да фіналу General Cup International у Ганконгу, дзе саступіў Рыкі Уолдэну з лікам 2:6. Для Роні О’Салівана Шанхай Мастэрс стаў першым турнірам сезона.
Лян Вэньбо стаў першым кітайскім снукерыстам, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс. Да гэтага фіналістамі турніру станавіліся толькі англічане і валійцы.
Для 22-гадовага кітайца фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на чэмпіянаце свету 2008 года, дзе саступіў Роні О’Салівану. У прафесійнай кар'еры О'Салівана гэты фінал стаў 32-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 10 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс. Шанхайская гранд-сцэна, Шанхай, Кітай, 13 верасня 2009. | ||
Лян Вэньбо Кітай |
5–10 | Роні О’Саліван (3) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 2–70 (70), 59–66, 53–78, 67–27, 0–87 (80), 81–0 (81), 7–75 (75), 31–99 (91), 89–0 (89) Вячэрняя сесія: 63–9, 0–109 (109), 62–51, 26–85 (56), 43–77 (69), 0–71 (71) | ||
81 | Найвышэйшая серыя | 109 |
0 | Соценныя серыі | 1 |
2 | Серыі 50+ | 8 |
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
[правіць | правіць зыходнік]У 37 матчах Шанхай Мастэрс гульцы аформілі 24 соценныя серыі, што на 15 сэнчуры менш, чым у 2008 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 164 брэйкаў, што ў сярэднім азначае амаль 4,5 паўсоценных серый у матчы.
Лідарамі па колькасці соценных серый сталі пераможца турніру Роні О'Саліван і паўфіналіст Шон Мёрфі, якія зрабілі па 3 сэнчуры-брэйкі. Па колькасці серый «50+» лідарамі таксама сталі О'Саліван (20 брэйкаў) і Мёрфі (15 брэйкаў), а таксама фіналіст спаборніцтва Лян Вэньбо (14 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Шон Мёрфі, які аформіў серыю ў 133 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Джэймі Коўпа.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе серыі 50+ |
---|---|---|---|---|
Шон Мёрфі | 15 | 3 | 12 | 133, 123, 106; 86, 85, 78, 75, 75, 74, 68, 66, 62, 58, 53, 51 |
Дзін Цзюньхуэй | 10 | 2 | 8 | 132, 101; 99, 93, 88, 74, 66, 61, 58, 57 |
Кен Доэрці | 7 | 1 | 6 | 129; 85, 79, 66, 63, 51, 50 |
Мэцью Сэлт | 5 | 2 | 3 | 128, 104; 80, 73, 50 |
Рыкі Уолдэн | 9 | 2 | 7 | 122, 103; 84, 83, 73, 63, 59, 55, 51 |
Мэцью Стывенс | 3 | 2 | 1 | 120, 118; 69 |
Раян Дэй | 7 | 2 | 5 | 118, 111; 71, 69, 64, 58, 57 |
Лян Вэньбо | 14 | 2 | 12 | 118, 102; 89, 84, 81, 74, 73, 71, 70, 60, 59, 59, 59, 57 |
Цянь Пэнфэй | 8 | 2 | 6 | 110, 101; 90, 82, 74, 64, 56, 56 |
Роні О’Саліван | 20 | 3 | 17 | 109, 101, 101; 99, 91, 83, 81, 80, 75, 74, 73, 71, 70, 70, 69, 66, 64, 62, 56, 53 |
Грэм Дот | 5 | 1 | 4 | 102; 64, 60, 56, 55 |
Сцюарт Бінэм | 3 | 1 | 2 | 101; 94, 81 |
Марк Уільямс | 4 | 1 | 3 | 101; 66, 60, 55 |
Джо Пэры | 2 | 0 | 2 | 97, 68 |
Джон Хігінс | 8 | 0 | 8 | 92, 84, 81, 79, 69, 69, 64, 51 |
Марка Фу | 5 | 0 | 5 | 88, 67, 56, 51, 51 |
Алістэр Картэр | 2 | 0 | 2 | 88, 60 |
Найджэл Бонд | 6 | 0 | 6 | 85, 81, 73, 71, 64, 58 |
Юй Дэлу | 2 | 0 | 2 | 84, 65 |
Стывен Хендры | 5 | 0 | 5 | 81, 78, 68, 68, 52 |
Лі Янь | 7 | 0 | 7 | 78, 75, 71, 60, 59, 55, 51 |
Марк Кінг | 1 | 0 | 1 | 78 |
Марк Ален | 1 | 0 | 1 | 78 |
Джэрард Грын | 1 | 0 | 1 | 75 |
Джэймі Коўп | 2 | 0 | 2 | 71, 64 |
Маркус Кэмбэл | 4 | 0 | 4 | 66, 65, 54, 50 |
Бары Хокінс | 1 | 0 | 1 | 64 |
Ніл Робертсан | 2 | 0 | 2 | 62, 51 |
Марк Сэлбі | 2 | 0 | 2 | 60, 60 |
Джо Свэйл | 3 | 0 | 3 | 52, 52, 51 |
Увогуле | 164 | 24 | 140 | Найвышэйшы брэйк: 133 (Шон Мёрфі) |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.