Чырвоны карлік
Чырвоны карлік — паводле дыяграмы Герцшпрунга - Расэла, маленькая і адносна халодная зорка галоўнай паслядоўнасці, мае спектральны клас М або верхні К.
Агульныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Чырвоныя карлікі даволі моцна адрозніваюцца ад іншых зорак. Дыяметр і маса чырвоных карлікаў не перавышае траціны сонечнай (ніжні мяжа масы - 0,0767 сонечнай, за гэтым ідуць карычневыя карлікі). Тэмпература паверхні чырвонага карліка дасягае 3500 К, што раўняецца тэмпературы спіралі лямпы напальвання, таму насуперак сваёй назве чырвоныя карлікі, аналагічна лямпам, выпускаюць святло не чырвонага, а хутчэй вохрыста-жаўтлявага адцення. Зоркі гэтага тыпу выпускаюць вельмі мала святла, часам у 10 000 разоў менш Сонца. З-за нізкай хуткасці згарання вадароду чырвоныя карлікі маюць вельмі вялікую працягласць жыцця - ад дзясяткаў мільярдаў да дзясяткаў трыльёнаў гадоў (чырвоны карлік з масай у 0,1 масы Сонца будзе гарэць 10 трлн. гадоў). У чырвоных карлікаў немагчымыя тэрмаядзерныя рэакцыі з удзелам гелію, таму яны не могуць ператварыцца ў чырвоныя гіганты. З часам яны паступова сціскаюцца і ўсё больш награваюцца, пакуль не выдаткуюць увесь запас вадароднага паліва, і паступова ператвараюцца ў блакітныя карлікі, а затым - у белыя карлікі з геліевым ядром. Але з моманту Вялікага выбуху прайшло яшчэ недастаткова часу, каб чырвоныя карлікі змаглі сысці з галоўнай паслядоўнасці.
Той факт, што чырвоныя карлікі застаюцца на галоўнай паслядоўнасці, у той час як іншыя зоркі сходзяць з яе, дазваляе вызначаць узрост зорных скопішчаў шляхам знаходжання масы, пры якой зоркі вымушаныя сысці з галоўнай паслядоўнасці. Акрамя таго, той факт, што на дадзены момант не знойдзена ніводнага чырвонага карліка па-за межамі галоўнай паслядоўнасці, сведчыць аб тым, што Сусвет мае канчатковы ўзрост.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Чорны карлік
- Белы карлік
- Карычневы карлік
- Жоўты карлік
- Цёмная матэрыя
- Субкарычневы карлік
- Дыяграма Герцшпрунга — Расела
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Alpert, Mark (Nov. 2005). «Red Star Rising». Scientific American, p. 15.
- Neptune-Size Planet Orbiting Common Star Hints at Many More